Украінскія актывісты зладзілі 16 красавіка флэшмоб у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Актывісты моладзевых арганізацыяў Жытоміра (Украіна) зладзілі флэшмоб у падтрымку беларуса Ігара Коктыша, які ўжо 22 месяцы ўтрымліваецца ў Сімферопальскім СІЗА, дзе чакае экстрадыцыі ў Беларусь. Удзельнікі акцыі прайшлі па цэнтральных вуліцах гораду з нацыянальнай украінскай і беларускай сімволікай. Усю дарогу ім перашкаджалі людзі ў чорным з маскамі Лукашэнкі на тварах. Удзельнікі флэшмобу, а таксама простыя мінакі напісалі словы падтрымкі Коктышу на спецыяльна вывешаных на сцяне аркушах паперы.

Акцыю шырока асвятлялі жытомірскія і агульнаўкраінскія ўкраінскія сайты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?