Алесь Пікула. Фота Intex-press

Алесь Пікула. Фота Intex-press

Хлопца знайшлі памерлым сёння раніцай ва ўласнай кватэры, паведаміў «НН» ягоны сябар. Што магла стаць прычынай для такой раптоўнай смерці, пакуль невядома.

Алесю Пікулу было ўсяго 28 гадоў. У свой час ён узначальваў баранавіцкія суполкі «Маладога фронту» і Партыі БНФ.

У Алеся засталася прыкутая да ложка маці, якую ён даглядаў. Бацьку забілі ў Расіі, куды ён паехаў на заробкі.

Глядзі таксама:
Алесь Пікула. Як я кадэбэшніка завербаваў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?