Улада1818

Марш «За незалежнасць» на ўгодкі Ганебнага рэферэндуму

14 траўня ў Мінску прайшла акцыя, арганізатарамі якога з’яўляюцца сябры «Маладога фронту».

14 траўня ў Мінску прайшла акцыя, арганізатарамі якога з’яўляюцца сябры «Маладога фронту».

18:46

Затрыманы Максім Вінярскі, яго запіхалі ў УАЗік і звезлі. Мікола Дземідзенка ацаніў колькасць затрыманых перад акцыяй у 50-60 чалавек.

Моладзь паспрабавала вывесіць сцяг, але ціхары зноў яго забралі.

18:34

Намеснік начальніка менскай міліцыі Леанід Фармагей пагаварыў тэт-а-тэт з Міколам Дземідзенкам і прапанаваў скончыць акцыю, у абмен на тое, што ніхто не будзе затрыманы.

18:28

Моладзь паспрабавала рушыць у бок Плошчы Незалежнасці, АМОН перагарадзіў дарогу, узяў зноў у кола. Адабралі апошнюю расцяжку. На плошчы каля сотні чалавек.

18:26 АМОН узяў і сышоў.

Нейкі ціхар у цывільным выскачыў, схапіў і апошні сцяг і пабег.

18:19 Удзельнікі акцыі спяваюць нацыянальны гімн «Магутны Божа».

18:14 Другая спроба выціснуць з плошчы. Моладзь пасела на асфальт. Падышлі брытагаловыя ў цывільным і паламалі дрэўцы сцягоў.

Па рацыях аддаецца загад: «Абавязкова браць Дземідзенку».

Некаторых удзельнікаў акцыі затрымалі на падыходзе да Плошчы.

18:12

Падышоў спецназ, узяў усіх у кола, разам з некаторымі журналістамі, пачаў выціскаць з плошчы. Маладафронтаўцы ў адказ паселі на асфальт, спецназаўцы іх не выпускаюць.

Міліцыянт з мегафонам папярэджвае пра незаконнасць акцыі.

18:10

На Кастрычніцкай плошчы каля 50 чалавек. Маладафронтаўцы-галадоўшчыкі (Ірына Губская, Арцём Дубскі, Мікола Дземідзенка, няма Насты Палажанкі, якая трымае галадоўку 11 суткі). Ёсць салігорскія маладафронтаўцы.

Яны трымаюць тры бел-чырвона-белыя сцягі, адзін украінскі.

Шмат ціхароў у цывільным, з навушнікам.

***

14 траўня ў Мінску пройдзе марш «За незалежнасць», арганізатарамі якога з’яўляюцца сябры «Маладога фронту». Факт Маршу так дапёк уладам, што напярэдадні яны паказалі па БТ адмысловы фільм, каб дыскрэдытаваць МФ.

Шэсце мае распачацца а 18:00 ад Кастрычніцкай плошчы і пройдзе да плошчы Незалежнасці. Заяўку ў Мінгарвыканкам адносна дазволу на акцыю «маладафронтаўцы» не падавалі, бо палічылі гэта пустой справай.

«Мы не цешым сябе думкай, што на марш прыйдуць тысячы людзей. Разам з тым, акцыя вельмі патрэбная ў сённяшніх умовах. Дзеянні ўладаў ставяць пад пагрозу самае каштоўнае — незалежнасць краіны», — заявіў мінскі каардынатар «МФ» Мікола Дземідзенка.

Паводле словаў Насты Палажанкі, акцыі падтрымалі грамадскія арганізацыі Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Англіі.
Заўтра ў гэтых краінах плануюцца пікетаванні беларускіх пасольстваў.

Акцыя сімвалічна прымеркаваная да чарговых угодкаў Ганебнага рэферэндуму 1995 году, дзе разглядаліся пытанні аб скасаванні бел‑чырвона‑белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

Мікола Дземідзенка спадзяецца, што акцыя можа стаць традыцыйнай.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю37

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»37

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю37

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць