Грамадскі рэдактар Радыё Свабоды віленскі беларус Сяржук Вітушка прапанаваў:
Можна было б ня проста крычаць, што зьнішчаецца беларуская мова... Ці ня лепей скарыстацца перамогай нашага нарвэскага земляка Сашы Рыбака ў конкурсе "Эўрабачаньня"?
Давайце ня проста яго павіншуем, а – пашлем пераклад на беларускую мову тэксту ягонай пераможнай песьні: можа, ён прыедзе ў Беларусь і здолее прасьпяваць яе па-беларуску!
Ня ведаю, ці захоча, але – давайце зробім! Урэшце – самі засьпяваем гэтую песьню!
Так што заўсёды ёсьць спосаб ня плакаць, не шкадаваць, не крычаць, а з усьмешкай і з радасьцю рабіць нейкія крокі наперад.
8 каментароў
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS
Paleszuk напiсаў(ла)
Травень 19, 2009 у 15:04
Я згодзен !!! Заўсёды трэба ісці наперад. Досыць пустых крокаў, пачнем нарэшце справу рабіць і будзе нам шчасце, а ворагам беларушчыны застанецца плач і скрыгат зубоў у змрочнай цемры з якой няма вяртаньня.
RWD напiсаў(ла)
Травень 19, 2009 у 15:36
http://ausvald.livejournal.com/296185.html
для RWD напiсаў(ла)
Травень 19, 2009 у 16:25
Было раней, як быў я хлопцам,
Я хадзіў з адной дзяўчой.
Яна была маёю быццам,
А цяпер я ўвесь ня свой -
Закаханы ў казку я,
Такой відаць мой кон.
Хай баліць, хай я вар'ят,
Ужо на мне праклён.
Кожны дзень між намі бойка,
Кожнай ноччу зноўку мір.
Яна была мне чарай горкай,
Але й была мне мой кумір.
Я ня ведаю як выйшла,
Раптам разьмінуліся.
Ейны сьлед даўно згубіўся,
Але як знойдзецца, то зноў палюбімся!
Закаханы ў казку я,
Такой відаць мой кон.
Хай баліць, хай я вар'ят,
Ужо на мне праклён.
Уладзімер Русаковіч напiсаў(ла)
Травень 19, 2009 у 18:37
Самы раз і для выданьня "Будзьма беларусамі" кружэлкі з перакладнымі песьнямі на беларускую.
Vit напiсаў(ла)
Травень 19, 2009 у 21:53
Адкіньце ілюзіі, бо Рыбак ня Данчык...
anton напiсаў(ла)
Травень 20, 2009 у 13:09
Шмат гадоў таму я быў малойцам,
Спадабаў адну дзяўчо.
Была маёй яна, і мы былі каханкі,
Даўно было, але было ўсё так!
У казку закаханы я,
Няхай баліць з таго.
Мне ўсё адно, ці буду я вар’ят,
Бо я і так пракляты.
Кожны дзень мы ўсё сварыліся,
Ўноч ізноў улюбляліся.
Хто яшчэ мне дасць больш смутку,
Хто яшчэ мне гэтулькі радасці дасць!
Што нарабіў, я стуль не ведаў,
Мы нечакана расталіся.
Сёння я знайсці яе не у сілах,
Калі ж знайду, мы усё пачнём ізноў!
http://kazki.by/kazka-pyeramahla-na-yewrabachanni/
у вольным перакладзе напiсаў(ла)
Травень 20, 2009 у 15:20
“Казка” (пра Рыбака і рыбку)
У садку, куды хадзіў я,
Дзеўку я сабе завёў.
Зь ёй каханьне там круціў я
Незабыўных пяць гадоў.
Што за муць – не магу заснуць,
Мушу казку чуць.
Нейкі глюк: хоць я не хлапчук,
Мяне казкі пруць.
Мы зь ёй біліся за цацкі
І заглядвалі між ног.
Сраць у душу й баяць казкі
Ўмела рыбанька як бог.
Раптам шусь – навокал фьёрды,
Як дзяўчо шукаць і дзе?
Казка ў пераплёце цьвёрдым
Зноў аднойчы нас зьвядзе.
Што за муць – не магу заснуць,
Мушу казку чуць.
Нейкі глюк: хоць я не хлапчук,
Мяне казкі пруць.
A напiсаў(ла)
Чэрвень 3, 2009 у 19:20
A дзе знайсцi Данчыка?
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS