Здарэнні
7 каментароў | 19:09, 18 чэрвеня 2009

Начальнік інспектара называе свайго падначаленага «прыстойным інтэлігентным чалавекам».

Інцыдэнт адбыўся на Баранавіцкім рынку 29 мая, паведамляе «Intex-press». Прадавачка Вольга, якая гандлюе вясельнымі атрыбутамі, абслугоўвала пакупніка. Не знайшла рэшты і выйшла да маці, якая працавала побач. Па яе словах, калі яна вярнулася, пакупнік заявіў, што гэта была кантрольная закупка.

Калі ж Вольга паспрабавала выбіць чэк, ён нібыта груба штурхнуў яе ў грудзіну. Дзяўчына ўдарылася галавой аб сцяну ралета. Наяўнасць лёгкіх цялесных пашкоджанняў пацвердзіла судмедэкспертыза.

Вольга напісала заяву ў міліцыю з просьбай распачаць справу па факце перавышэння паўнамоцтваў службовай асобай пры выкананні сваіх абавязкаў. Аднак справу накіравалі ў баранавіцкую пракуратуру «для дачы прававой ацэнкі дзеянням службовай асобы старшага дзяржаўнага падатковага інспектара ІМПЗ пры выкананні сваіх службовых абавязкаў». У пракуратуры ад каментароў адмовіліся, заявіўшы, што рабіць нейкія высновы да завяршэння следства рана.

У той жа час начальнік ІМПЗ па Баранавічах Васілій Сухаверхі здзівіўся, што яго супрацоўніку выстаўляюць такія абвінавачанні. «Валерый Чарняўскі працуе не першы год, і зарэкамендаваў сябе як прыстойны інтэлігентны чалавек, — сказаў «IP» Васілій Сухаверхі. — Не веру, што ён узняў руку на жанчыну. Больш за тое, я ўпэўнены, што гэтага не было».

За прадавачку заступіліся калегі. Мікалай Чарнавус, член аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб’яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» ў Брэсцкай вобласці, накіраваў адкрыты ліст, падпісаны 16 прадпрымальнікамі, у баранавіцкую пракуратуру, Міністэрства па падатках і зборах, Адміністрацыю прэзідэнта і Камітэт дзяржкантролю.

Паводле Intex-press

Падзяліцца навіной:         
7 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Вiнцук напiсаў(ла) Чэрвень 18, 2009 у 21:12
У рамках усеагульнай нелюбовi да падатковай службы( праблема iснуе ва усiм свеце) iнспектарам трэба быць гатовым да розных правакацый. Асаблiва з боку якiх-небудзь прадавачак, якiм няма што губляць-чэк жа выбiвала, вiдаць, пасля таго, як убачыла пасведчанне падатковага iнспектара.
Siabruk напiсаў(ла) Чэрвень 18, 2009 у 21:37
Тая "прадавачка" як "палівачка" ці "прамакачка". Ці не было іншага слова?
Юрась Зянковіч напiсаў(ла) Чэрвень 19, 2009 у 6:02
2Вінцук

А хоць бы і пасьля. Чаму чэк лічыцца ледзь не злачынствам толькі ў Беларусі, а ў нармальных рынкавых краінах ён увогуле выбіваецца толькі для самога прадаўца, а не для падаткавікоў.

Толькі ня трэба казаць, што ў іншых краінах усе плацяць падаткі -- там проста дзяржава з разуменьнем ставіцца, калі бедны чалавек па дробязі дзесьці штосьці ёй не даплаціць. Ганяюць толькі тых, хто па буйному ня плаціць. А ў нас дзяржава ў першую чаргу сочыць, каб сваю кішэню набіць, а як людзям жыць і бізнэсу разьвівацца -- яе не хвалюе.
Алесь Таўстыка напiсаў(ла) Чэрвень 19, 2009 у 8:41
Усё гэта не жарты! Наша кампанія адтрымлівае Вольгу і гатова падтрымаць кожнага.
Больш падрабязная інфа на нашым сайце www.za-ip.org .
Вiнцук напiсаў(ла) Чэрвень 19, 2009 у 10:52
Сп.Зяньковiч,чэк-не злачынства, а дакумент,для дзяржавы сведчанне паступлення падаткаабкладаемай выручкi, для пакупнiка-сведчанне факта куплi тавару. Сотнi i тысячы "прадавачак" чэкi не выбiваюць-для таго каб падаткi плацiць у меньшай суме, рабяць гэта па заданню сваiх гаспадароу. Вось таму вышэйназваная кампанiя у пауным саставе гатовая падтрымаць скандалiстку-прадавачку-таму што, вiдаць, сами гэткiя.Дзяржава супрацьстауляе эгаiзму гандляроу рэйды падатковых iнспэктароу, i час ад часу узьникаюць аналагiчныя апiсанаму скандалы.
wint напiсаў(ла) Чэрвень 19, 2009 у 13:44
2Юрась Зянковіч
Вы мяне зьдзіўляеце. :) Вы ж юрыст. Калі чэк павінны даваць, значыць павінны, калі не далі - гэта парушэньне. Апэляцыі, што недзе па іньшаму ня "кацяць". :)
to siabruk напiсаў(ла) Чэрвень 20, 2009 у 12:39
прадаўчыха
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).