Толькі, напэўна, не Дунін‑Марцінкевіч. Мовазнаўцы Мячкоўская і Клімчук, гісторык Ільін пакрысе набліжаюцца да раскрыцця загадкі.
Фарс‑вадэвіль «Пінская шляхта» лічыцца найвыдатнейшым творам Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча. У адрозненне ад многіх класічных твораў, гэты і за паўтара стагоддзя не састарэў. Кручкатворства, хабарніцтва, страх перад чыноўнікам дагэтуль прысутнічаюць у навакольнай рэчаіснасці. Не дзіва, што спектакль Купалаўскага тэатру паводле п’есы такі папулярны. Акторы нават дазваляюць сабе гаварыць з пазнавальнымі інтанацыямі сённяшніх, усім вядомых персанажаў.
Два рукапісы з куфра пана Вінцэнта
Між тым сам Дунін‑Марцінкевіч ніколі не называў «Пінскую шляхту» ўласнай п’есай. Дый згадвае яе толькі раз. У 1868 г. у лісце да этнографа Яна Карловіча ён упамінвае рукапіс «Пінскай шляхты», які вязе нехта Вішнеўскі.
Наступная прыгадка сустракаецца ўжо ў некралогу па Марцінкевічу, што з’явіўся ў газеце «Край» у 1885 г. Там, са спасылкай на бібліёграфа Аляксандра Ельскага, указвалася, што сярод рукапісаў засталася «Пінская шляхта» па‑беларуску.
Ельскі ведаў пра яго, бо адразу па смерці Марцінкевіча ездзіў у Люцінку ды меў магчымасць забраць з легендарнага куфра пана Вінцэнта яго рукапісы.
Менавіта асобнік са збораў Ельскага трапіў пасля да гісторыка Мітрафана Доўнар‑Запольскага, выдаўца «Календара Паўночна‑Заходняга краю» на 1889 і 1890 гг. Доўнар‑Запольскі хацеў апублікаваць у ім і п’есу.
Згодна з парадкам, звярнуўся па дазвол да цэнзуры. На запыт да віленскага генерал‑губернатара аб мэтазгоднасці публікацыі фарс‑вадэвілю «на пінскай гаворцы» генерал‑лейтэнант Каханаў адказаў наступнае: «Падобны твор, у якім у непрыглядным выглядзе выстаўляецца персона службовай асобы, станавога прыстава, які да таго ж паўсюль называецца «найяснейшая карона», наўрад ці дарэчы змяшчаць у якім‑небудзь выданні, а асабліва ў такім, як каляндар, які прызначаецца для распаўсюду ў асяроддзі мясцовага насельніцтва». Дзе потым дзеўся рукапіс — нямаведама.
Але існаваў і другі. Яго ў 1887 г. дачка Дуніна‑Марцінкевіча Каміла даслала Яну Карловічу. Пасля смерці Карловіча ён трапіў у Віленскі гістарычны архіў.
Суаўтар — Купала
Паводле таго рукапісу і была зробленая першая публікацыя твору. Мала хто ведае, што памятным са школы «як унадзіцца юрыста — вымеце хату дачыста» і іншым досціпам «Пінскай шляхты» надаваў літаратурнае гучанне Янка Купала. У 1918 г. яны з Язэпам Лёсікам выправілі «пінскую гаворку» вадэвілю «на беларускі лад» ды апублікавалі «Пінскую шляхту» ў мінскім тыднёвіку «Вольная Беларусь». Гэтай публікацыяй скарыстаўся ў 1984 г. навуковец Язэп Янушкевіч, рыхтуючы збор твораў Дуніна‑Марцінкевіча. А ў дадатку даследчык змясціў арыгінал, адшуканы ў віленскім архіве.
Што можна сказаць пра сам рукапіс? Графалагічная экспертыза даказала, што ён выкананы рукой Марцінкевіча. Ягонаю ж рукою робленыя праўкі і дапаўненні. Аднак ці азначае ўсё гэта, што Марцінкевіч быў аўтарам? У Беларусі пасля паўстання Каліноўскага ва ўмовах забароны на друк адрадзілася практыка рукапіснага капіявання. Тэксты дасылаліся, перадаваліся для зняцця копій, потым вярталіся. Так, у «вялікім куфры» Дуніна‑Марцінкевіча быў знойдзены і рукапіс паэмы «Тарас на Парнасе». І не ўсе памятаюць, што спачатку на падставе почырку, аўтарства гэтага твору таксама было прызнанае за панам Вінцэнтам, і пад яго імем «Тарас» быў упершыню апублікаваны ў 1896 г. тым жа Доўнар‑Запольскім.
Аўтар — з Купяцічаў?
Прафесар БДУ Ніна Мячкоўская надрукавала ў «Венскім славістычным альманаху» ў 2000 г. артыкул з красамоўнай назвай: «Вінцэнт Дунін‑Марцінкевіч не быў аўтарам вадэвілю «Пінская шляхта». Супастаўленне двух вядомых тэкстаў вадэвілю паказвае, што тэкст на пінскім дыялекце быў зыходным, даводзіць Мячкоўская. Дый паэтыка «Пінскай шляхты» выразна адрозніваецца ад твораў Дуніна‑Марцінкевіча на беларускай мове — большай мастацкасцю і сцэнічнасцю.
На след аўтара накіраваў лінгвіст Фёдар Клімчук — унікальны знаўца палескіх гаворак, які ведае асаблівасці маўлення літаральна кожнага хутару. Ён даследаваў мову «Пінскай шляхты» і вызначыў дзве найбольшыя яе складовыя часткі: мясцовая берасцейска‑пінская гаворка і «руская» (г.зн. старабеларуская і стараўкраінская) пісьмовая традыцыя, традыцыя царкоўнай мовы, якая часткова захавалася з часоў ВКЛ.
Мова «Пінскай шляхты» сустракаецца ў некалькіх дзясятках вёсак Берасцейшчыны. Для яе характэрная такая рыса, як наяўнасць рэдкага галоснага «умляўту» ў пэўнай пазіцыі. Гэтага гуку няма ў суседніх славянскіх мовах, але ён ёсць у нямецкай: прыкладна як сярэдні між «ю» і «і». У арыгінале п’есы ён абазначаны літарай [ю], часам спалучэннем [iо]: вюн (27 разоў), вюна (2 разы), тюльку (12 разоў), зубiоў (1 раз). У Пінскім раёне большая частка вёсак, дзе людзі гавораць як Пратасавіцкія і Цюхаі‑Ліпскія, размешчаная на поўдзень ад Прыпяці. Гэта цяперашнія Барычэвіцкі, Калавуравіцкі (адтуль уласнікі прозвішча Калавур), Лемяшэвіцкі (адтуль Лемяшэўскія), Лапацінскі, Плешчыцкі сельсаветы. А паўночным фарпостам гэтага арэалу ёсць вёскі Купяцічы і Сушыцк Гарадзішчанскага сельсавету (у самім Гарадзішчы змяшчаўся летапісны Пінск, а ў 1945 г. яго жыхары‑каталікі амаль у поўным складзе выехалі ў Польшчу, таму няма як высветліць старадаўнюю гаворку гэтай мясціны).
Жыхары глухіх мясцін, разважае Клімчук, звычайна саромеюцца сваёй гаворкі, яны з лёгкасцю пераходзяць на гаворкі больш прэстыжныя. У выпадку ж з «Пінскай шляхтай» аўтар, наадварот, смела і яскрава выкарыстоўвае «хатнюю» мову. «Пінская шляхта», відавочна, стваралася ў населеным пункце з багатымі культурнымі традыцыямі. І Клімчук прапануе версію — сяло Купяцічы на паўночны ўсход ад Пінску, стары манастырскі цэнтр.
Аўтарам, сцвярджае Клімчук, мог быць мясцовы пінчук, але мог быць і выхадзец з іншага рэгіёну. Ва ўсялякім выпадку, ён доўга жыў на Піншчыне і засвоіў мясцовую гаворку. Другі варыянт падаецца больш імаверным — таму што ў мове вадэвілю ёсць пэўная непаслядоўнасць.
«Умляўт» звыкла ўзнікае ў закрытых складах пад націскам — там, дзе ў беларускай мове гук «о» (кот), а ва ўкраінскай — «і» (кіт). А ў «Пінскай шляхце» ёсць 4 выпадкі, калі «умляўт» (графічна пазначаны як «ю») ужыты ў адкрытым складзе і не пад націскам, хоць гэтага ў прыродзе быць не можа? Памылка перапісчыка? Або паказчык, што «Шляхту» пісаў не мясцовы ўраджэнец, які гаворкай авалодаў яшчэ не дастаткова?
Напрацоўкамі Клімчука скарыстаўся гісторык Аляксандр Ільін. Раней у часопісе «Гістарычная брама» ён выстаўляў версію, што вадэвіль напісаў Стэфан Куклінскі. Гэты чалавек паходзіў, праўдападобна, з Падляшша, скончыў Харкаўскі універсітэт і быў дырэктарам Пінскай гімназіі. Па сваіх поглядах ён мог быць аўтарам. Прынамсі, ідэалагічная праца ў яго гімназіі была нікуды не вартая — шмат хто з яе выхаванцаў далучыўся да паўстання 1863 г. Але дзе іншыя праявы такога яскравага літаратурнага таленту?
Пасля ўказанняў на Купяцічы Ільін пачаў шукаць аўтара ў гэтым сяле. Хто мог быць на Піншчыне захавальнікам усходнеславянскай пісьмовай традыцыі? Натуральна, мясцовыя праваслаўныя і ўніяцкія святары, разважае А.Ільін. Чаму б не святар Купяціцкай царквы Дзмітры Булгакоўскі, які таксама выкладаў царкоўнаславянскую і расійскую мовы ў Пінскім духоўным вучылішчы? Але ж царкоўнаславянская і старабеларуская мовы — далёка не адно і тое. У XVII ст. паўставалі нават перакладныя слоўнікі гэтых моваў. Свецкая старабеларуская моўная традыцыя прысутнічае ў вадэвілі, бо там стала робяцца спасылкі на Статут Вялікага Княства і адпаведныя праўныя рэаліі. Наколькі мог быць з імі знаёмы ўраджэнец гораду Ялец Арлоўскай губерні Дзмітры Булгакоўскі? Якраз у 1870‑я гады яго, выкладчыка Пінскай семінарыі, прызначаюць свяшчэннікам у Купяцічы. Больш за тое, пасля прызначэння ён уступіў у бясконцую і дробязную судовую цяжбу з сваім папярэднікам на Купяціцкім прыходзе Феліксам Дружылоўскім…
Пытанні, пытанні. Пакуль на іх няма адказаў. Марцінкевіч застаецца імаверным кандыдатам на аўтара. Ён сапраўды ведаў прававыя рэаліі, бо ад 1827 г. служыў у Мінскіх епархіяльнай кансісторыі і крымінальнай палаце. Яму было чаго хавацца з такім антысістэмным творам, напісаным, як мяркуюць, у 1866 г. Ад пан Вінцэнт у той час знаходзіўся пад следствам. Узгадаем характарыстыку, якую даваў свайму палітычна нядобранадзейнаму паднагляднаму павятовы спраўнік А.Сараеў: «Паводзінаў добрых і схаванага вобразу жыцця». З усімі гэтымі Кручковымі пісьменнік мог расправіцца толькі словам. А на аўтографе твору маюцца ўласнаручныя праўкі Дуніна‑Марцінкевіча.
Але ж слабы пункт — мова. Марцінкевіч бываў на Палессі, нават збіраў там песні і прыпавесці. Аднак ён прыязджаў у вёску Альпень, але гэта Столінскі раён і гаворка там адрозніваецца ад мовы «Шляхты».
Разгадка блізкая
След шукання аўтара па мове гаворкі, безумоўна, правільны. Варта пакапаць і ў паўднёвых сельсаветах Пінскага раёну, і сярод жыхароў населеных пунктаў Янаўшчыны, дзе кажуць «вюн». Бо Янаўшчына ў ХІХ ст. лічылася часткай гістарычнай «Піншчыны»…
Чым бы ні скончылася дыскусія вакол аўтарства, выйграюць абодва бакі. Калі вадэвіль сапраўды напісаў Марцінкевіч — значыць, мы не да канца ацанілі яго здольнасці ў гульні мовамі і сімваламі. Калі будзе знойдзены іншы аўтар — мы адзначым заслугу і культурны чын Дуніна‑Марцінкевіча ў захаванні фенаменальнага твору.
- «Нэхай жэ шчасна розвязка
Пынской шляхтэ од вас будэ!»
***
Артыкул Аляксандра Ільіна «Пісьменнік і фалькларыст Дзмітры Булгакоўскі з’яўляецца аўтарам «Пінскай шляхты»? можна прачытаць у «Краязнаўскай газеце», №4—6 за 2009 год.
![]() |
Аўтар «Пінскай шляхты» найхутчэй што быў звязаны з адным з паселішчаў на Піншчыне, дзе ўжываецца рэдкі гук, падобны да нямецкага умляўта. Гэтыя раёны вылучаны колерам. Мапа створаная мовазнаўцам Хведарам Клімчуком.





Навошта ён "знаходзіць" аўтара ПШ у Купяцічах?
Люба Тарасюк нарадзілася ў Пінкавічах ля Купяціч і адмыслова займалася моваю ПШ. І хоць яна часам сумнявалася ў аўтарстве ДМ (з-за крытычнага паказу шляхты), але ўрэшце высновы яе на карысць ДМ. А мова ПШ - не з'яўляецца нейкаю рэальнаю пінскаю гаворкаю. Аўтар стварае адметную мову на базе шэрагу пінскіх гаворак.
Напрыклад, Мінскі напрамак і Палеская хроніка.
Адо толькі талдычаць - "Кожны мусіць займацца сваім. Мячкоўская і Клімчук мавазнаўствам, Ільін - выкладаць матэматыку, Дзярновіч - гісторыяй і грантамі. А гісторыяй літаратуры - гісторыкі літаратуры".
Гэта не аргумент, сп. "m". Кожны можа займацца любой справай, калі мае да гэтага здольнасці і ахвоту. І адукацыя ды спецыяльнасць не маюць тут вырашальнага значэння. Ёсць безліч бяздарных працаў, напісаных дактарамі навук, і ў той жа час здараецца, што аматары робяць прарывы ў навуцы. Згадайма хоць бы Юрыя Туронка з яго хімічнай адукацыяй і прафесіяй.
Важная не "корачка", а наколькі чалавек засвоіў навуковую метадалогію.
Paczytajcie jaszcze raz napisanaje. Chiba fantazii i wydumki byli kali-niebudz` arhumientami?
Dzie i jaki dakumient adszukala Miaczkouskaja?
Pra Iljina i nie kazhu. U jaho publikacyjach usio pastaulena z noh na halawu. Zamies dakumientau jon wykarystouwaje swaju intuicyju. I heta pa-waszamu taksama arhumient?
Nie suprac`, kab pytanniami historyi litaratury zajmalisia amatary. Ale drukawac` heta biez nawukowaha redahawannia - absurd.
Redakcyja, szto publikuje padobnyja "adkrycci", music` niesci adkaznasc` za raspausiodzhwannie falsifikatau.
Pra Iljina i nie kazhu. U jaho publikacyjach usio pastaulena z noh na halawu. Zamies dakumientau jon wykarystouwaje swaju intuicyju. I heta pa-waszamu taksama arhumient?
______________________________
Прабачце, за аўтарства Дуніна-Марцінкевіча таксама сведчыць фактычна толькі тое, што гэтая праца захавалася ў ягоным архіве ды напісаная (а мо проста перапісаная?) ягонай рукой. І фактычна ўсё, што сведчыць "за". А далей ужо ідуць пытанні - чаму твор відавочна выбіваецца з усёй астатняй творчасці, чаму ён напісаны на палескім дыялекце, для Дуніна-Марцінкевіча зусім чужым, чаму кірыліцай, хоць ён заўсёды пісаў лацінкай? Частка беларускіх навукоўцаў сёньня шукае аргументы, каб усе гэтыя супярэчнасці неяк растлумачыць (прытым не вельмі пераканаўча атрымліваецца, усё адно застаюцца пытанні), а частка пайшла іншым шляхам, дапусціўшы, што аўтар нехта іншы. Ну і шукаюць, перабіраюць варыянты, дыялекты вывучаюць. Што ў гэтым кепскага? Калі нешта знойдуць і дакажуць, то нічога страшнага не адбудзецца. Наша літаратура ўзбагаціцца новым славутым імем, а ў Дуніна-Марцінкевіча карона з галавы таксама не ўпадзе - не адзін жа толькі гэты твор ён напісаў. Гэта ж не тое, што на Каліноўскага апошнім часам цэлая зграя наляцела ды імкнецца любым чынам выкінуць яго з нацыянальнага кантэксту без асаблівых на тое падстаў. Тут усё ж трохі іншае.
Heta - arhumient. Pryczym, ad pierszaje asoby. A list treba czytac` calkam i uwazhliwa.
A toje, szto Januszkiewicz haroju staic` za autarstwa DM, dyk nie tamu, szto pa im dysiertacyju abaraniu.
Jon wiedaje epochu nie pa pierakazam, a pa dakumientam. I nie tolki jon. Aposzniaja pryzhycciowaja publikacyja Kisialowa - atrybucyja PS.
___________
Выбачайце, я не разумею, у чым Вы бачыце праблему. Па-першае, тое, што няма нармальнай навуковай дыскусіі - тут больш суб'ектыўныя фактары ўплываюць, чым аб'ектыўныя. Не думаю, што калі б хтосьці з аўтараў, цвёрда перакананых у аўтарстве Дуніна-Марцінкевіча, вырашыў выступіць у друку з крытыкай пазіцый "рэвізіяністаў", у той жа "Нашай Ніве" яму не далі б месца. Спадзяюся, нехта і напіша. А як не, то якія тады прэтэнзіі да рэдакцыі?
І ўвогуле дасталі гэтыя стогны, што "няма магчымасьці друкаваць навуковыя дасьледаваньні" і г. д. Сёння якраз хапае магчымасцяў, абы пісаліся тыя даследаванні і яны былі добрыя. Проста звычайна пад ляжачы камень вада не цячэ.
Гэта першае. А другое - я вось прачытаў тут ад пачатку ўсе допісы прыхільнікаў традыцыйнай версіі, і няма ў іх ніякіх рэальных аргументаў, якія б паказвалі недарэчнасьць канцэпцыяў Ільіна, Клімчука ці Мячкоўскай. Толькі наезды на іх і спасылка на аўтарытэты. Вось, маўляў, Люба Тарасюк шукала - і не знайшла, Янушкевіч таксама не знайшоў - і кропка. Але ж яны ў той час жа і не адказалі пераканаўча на многія пытанні, якія ўзнікаюць у любога чалавека, які глядзіць на ўсё гэта больш-менш крытычна.
Я іх раней тут ставіў і цяпер яшчэ раз паўтару: 1) чаму твор відавочна выбіваецца з усёй астатняй творчасці Дуніна-Марцінкевіча?
2) чаму ён напісаны на палескім дыялекце, для Дуніна-Марцінкевіча зусім чужым?
3)чаму ён пісаўся кірыліцай, хоць ён заўсёды пісаў лацінкай?
Гэта пытанні, якія ўзнікаюць адразу ж, пры першым азнаямленні з творам. А як палезці ў глыбіню, то ўсплывуць і іншыя. Вось Вы слушна кажаце, што "мова ПШ не з'яўляецца нейкаю рэальнаю пінскаю гаворкаю. Аўтар стварае адметную мову на базе шэрагу пінскіх гаворак". Але каб ствараць нешта "на базе", то стваральнік "адметнай мовы" мусіць добра ведаць гэтую базу - тыя ж самыя пінскія гаворкі. А ёсць звесткі, што Дунін-Марцінкевіч гэтым сур'ёзна займаўся ці хоць бы працяглы час жыў на Палессі? Так, вядома, што ён бываў у Альпені і нават прозвішчы шляхцюкоў у творы мясцовыя - але ж мова "Пінскай шляхты" з мясцовым дыялектам мае мала чаго супольнага. Зноў жа - навошта аўтару было ствараць зусім штучную мову, для каго гэта п'еса пісалася? Куча пытанняў, на якія ніхто не дае пераканаўчага адказу, толькі гіпотэзы, якія мяне асабіста не пераконваюць. А Вы дык увогуле проста элементарна стаіце на "охранительских" пазіцыях - вось такі і такі нешта напісаў калісьці - значыць кропка, ніякіх дыскусій. Я бачу, што Вы відавочна не любіце Ільіна. Але не трэба асабістыя рахункі пераносіць у навуковую сферу.
Праблема аўтарства "Пінскай шляхты" на сённяшні дзень відавочна не закрытая - і я не бачу ніякіх падстаў для таго, каб не спрабаваць яе развязаць. Як не бачу і праблем у тым, што за гэта бяруцца розныя людзі. Думаю, відавочна неабгрунтаваныя канцэпцыі адсеюцца самі сабой, а застанецца толькі тое, што мае пад сабой хоць які грунт. Так звычайна адбываецца ў навуцы. Не трэба толькі штучна тармазіць яе развіццё.
Памылка. Багдановіч вунь нават класікам стаў, хаця па-беларуску размаўляў, як нагой пісаў.
А апошні аргумент сп. m. сапраўды нічога не даказвае - толькі тое, што ён меў гэты твор у сябе і некаму перасылаў таксама пачытаць. А наконт гэтага ніхто і не спрачаецца. Каб ён напісаў "ZBIARYCIESIA CHATNIM KOLAM, SUPOLNA PRACZYTAJCIE HETUJU maju PISANINU" - была б іншая справа.
Czytajcie i kali budzie szto niezrazumielaje, idzicie u archiwy, szukajcie tam: heta kudy lepsz, czy hledziaczy u stol` mudrahelic`, a pasla swaje mudraheliki wydawac` za nawukowyja siensacyi.
Генадзь Кісялёў
“Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча:
праблемы тэксталогіі і атрыбуцыі
“Пінская шляхта” – шэдэўр беларускай камедыяграфіі ХІХ ст., выдатны твор нашага класіка В. Дуніна-Марцінкевіча. Твор настолькі для яго характэрны і, можна сказаць, вызначальны, што, калі мы гаворым “Аўтар “Пінскай шляхты”, усе разумеюць гэта адназначна. Несумненна, твор гэты з’яўляецца адной з вяршыняў творчасці Марцінкевіча. Ёсць і такія, у пэўнай меры таксама не пазбаўленыя рацыі выказванні пра Марцінкевіча (цытуем пісьменніка У. Ліпскага): “Ён уславіў сваё імя рознымі творамі. А неўміручасць заслужыў п’есай “Пінская шляхта” [8, с. 70].
У аўтарстве ніхто ўсур’ёз не сумняваўся да самога 2000 г., калі ў аўстрыйскім славістычным зборніку нечакана з’явіўся артыкул беларускай даследчыцы прафесара Н. Мячкоўскай “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч не быў аўтарам вадэвіля “Пінская шляхта” [9, с. 225–238].
Выступіўшы з такой катэгарычнай высновай, даследчыца ўзяла на сябе вялікую адказнасць. На чым грунтуецца гэтае сенсацыйнае адкрыццё? Можа, Ніна Барысаўна знайшла нейкія новыя матэрыялы, якія прымушаюць перагледзець нашы звыклыя ўяўленні? Адразу ж скажам, што ніводнага новага факта крыніцазнаўчага характару Н. Мячкоўская не прывяла. Яе ашаламляльны вывад абапіраецца на вядомыя факты, якія даследчыца спрабуе вытлумачыць па-свойму і, як нам здаецца, вельмі і вельмі прадузята. Свае вывады Н. Мячкоўская грунтуе таксама на назіраннях над выяўленчымі сродкамі пісьменніка.
У сувязі з адзначанымі акалічнасцямі ёсць патрэба нагадаць тут асноўныя этапы тэксталагічнай гісторыі гэтага твора.
“Пінская шляхта” была апублікавана толькі праз паўстагоддзя пасля напісання, але яшчэ задоўга да гэтага ў друку з’явіліся кароткія згадкі пра гэты твор. Першыя такія згадкі зыходзілі ад Аляксандра Ельскага, вядомага краязнаўца, літаратара і калекцыянера, які яшчэ пры жыцці Дуніна-Марцінкевіча падтрымліваў з ім больш-менш блізкія стасункі (у 1872 г. звярнуўся да Марцінкевіча з цёплым патрыятычным вершаваным пасланнем), а пасля смерці нашага класіка (1884) стаў уладальнікам шэрагу яго рукапісаў (у тым ліку – “Пінскай шляхты”) і выступіў першым яго біёграфам.
Ужо ў некралогу (1885), падпісаным псеўданімам Ельскага, гаварылася: “З 1863 г. Марцінкевіч цалкам адасобіўся ў сваёй сядзібе. Пісаць не перастаў, але публічна ўжо не выступаў [...] Колькі яго прац таго часу (як напр. “Залёты”, вадэвіль на мяшанай беларуска-польскай мове, “Пінская шляхта” па-беларуску) мае ў сваіх зборах п. Аляксандр Ельскі (Замосце пад Мінскам)” [11, с. 164].
Пра тое, што ў яго знаходзіцца рукапіс “Пінскай шляхты” Марцінкевіча, Ельскі прыгадаў і ў падрабязнай бібліяграфіі беларускай літаратуры і этнаграфіі, апублікаванай у 1892 г. у польскай “Вялікай энцыклапедыі”. Там пад 1866 годам зроблены такі запіс: “Marcinkiewicz Wincenty napisał w języku ludu pow. pińskiego komedyjką jednoaktowę p.t. “Пінская шляхта”, utwor ten, nie wydany, znajduje się w zborze piszącego” [22, с. 653]. Гэтая згадка важная тым, што тут упершыню названа канкрэтная дата напісання твора (1866), а таксама ўдакладнены яго моўныя асаблівасці.
Раннія згадкі “Пінскай шляхты” ў друку звязаны таксама са спробай М. Доўнар-Запольскага апублікаваць вадэвіль разам з біяграфіяй і партрэтам Марцінкевіча ў “Календаре Северо-Западного края на 1890 год”. Адпаведныя анонсы публікаваліся ў мясцовы друку ў ліпені 1889 г. [14, с. 30]. Аднак каляндар выйшаў не толькі без вадэвіля, але і без іншых марцінкевічаўскіх памятак. Як паказвае цэнзурная перапіска [11, с. 167–170], найбольш былі не задаволены ўлады “Пінскай шляхтай”, дзе сатырычна выводзілася постаць службовай асобы – станавога прыстава.
У 1907 г. камедыі Дуніна-Марцінкевіча, у тым ліку “Пінская шляхта” “на пинском наречии”, згадваліся ў запісцы М.Янчука пра неабходнасць публікацыі твораў беларускай літаратуры ХІХ ст., надрукаванай у “Известиях Академии наук” [1, с. 31].
Праз тры гады вядомы збіральнік беларускіх гісторыка-літаратурных матэрыялаў Р. Зямкевіч [6], акрэсліваючы ў “Нашай ніве” творчы даробак Марцінкевіча ў галіне камедыяграфіі, пачынае свой пераклік з “Пінскай шляхты”, хаця пэўных звестак, ці бачыў ён рукапіс вадэвіля на ўласныя вочы, як, дарэчы, і М. Янчук, няма.
Пасля падзення царызму “Пінская шляхта” ў верасні 1918 г., нарэшце, друкуецца ў газеце “Вольная Беларусь”, рэдактарам якой быў вядомы палітычны дзеяч і пісьменнік Язэп Лёсік. Пад тэкстам стаяла: “Выправіў Я.Л-к” (крыптанім Я.Лёсіка). Была зроблена заўвага: “Твор гэты напісаны аўтарам пінчуцкай гаворкай [...]. Выпраўлены на беларускі лад, ён друкуецца ў “Вольнай Беларусі” першы раз. З часам “Вольная Беларусь” выдрукуе і аўтэнтык гэтага твора”. Пад “аўтэнтыкам”, відавочна, разумеўся першапачатковы аўтарскі тэкст пінчуцкай гаворкай.
Праз пяць гадоў была здзейснена новая публікацыя ў зборніку: Сцэнічныя творы. Кніга 1. Мн., 1923 – з заўвагай: “Пінская шляхта” напісана Марцінкевічам пінчуцкай гаворкай у 1866 г., і да апошняга часу твор гэты нідзе не друкаваўся. Выпраўлены Я. Лёсікам, быў надрукаваны першы раз у “Вольнай Беларусі” ў 1918 г. Аўтэнтык гэтага твору ў часе польскай акупацыі Менска недзе згінуў”. Рэдактарам зборніка быў Я. Купала.
У далейшым твор друкаваўся паводле публікацый 1918 – 1923 гг., прычым згадак, што гэта апрацоўка Я. Лёсіка і што аўтарскі тэкст напісаны на пінскай гаворцы, не рабілася. Гэтаму спрыяла тая акалічнасць, што пасля рэпрэсій 1930-х гадоў Лёсік стаў персонай нон грата. Паступова ўяўленне пра тое, што мы маем справу з апрацоўкай, а не з аўтарскім тэкстам Марцінкевіча, гублялася. Даходзіла да таго, што нават сур’ёзныя навукоўцы-лінгвісты аналізавалі мову апрацоўкі як аўтарскую.
У наш час звесткі з польскага, рускага і беларускага друку дапоўніліся важнымі архіўнымі знаходкамі. З выяўленых Я. Янушкевічам пісьмаў Марцінкевіча да Яна Карловіча 1868 г. відаць, што ўжо тады пісьменнік называў “Пінскую шляхту” ў кантэксце размовы пра сваю творчасць, якой цікавіўся адрасат. З пісьмом ад 15 верасня 1868 г. Дунін-Марцінкевіч пасылаў адрасату свае кнігі “Дудар беларускі” і “Люцынка”, падказваў, дзе дастаць іншыя кнігі, называў абазнанага ў гэтых справах свайго віленскага прыяцеля А.Вішнеўскага і працягваў (пераклад з польскай Я. Янушкевіча): “З нашых краёў акурат едзе адзін пачцівы шляхціц, які ўручыць пану “Дудара” і “Люцынку”, а да Вішнеўскага вязе на прачытанне “Пінскую шляхту” і “Правінцыяльныя нарысы”. Пазнаёмся, пан, з пачцівым Вішнеўскім і, пакуль шляхціц выедзе з Вільні, збярыцеся хатнім колам, супольна прачытайце гэту пісаніну, выкажыце пра яе сваё меркаванне разам з вяртаннем тых твораў” [18, с. 124–125]. Такім чынам, неўзабаве пасля напісання (1866) “Пінская шляхта” пасылалася Дуніным-Марцінкевічам у Вільню на водзыў прыяцелям, думкай якіх ён даражыў. Гэта звычайны аўтарскі клопат праверыць, як успрымаюць твор чытачы.
Важным звяном у тэксталагічнай гісторыі “Пінскай шляхты” былі звесткі, атрыманыя з выяўленай яшчэ раней перапіскі з Карловічам дачкі Дуніна-Марцінкевіча Камілы. Аказалася, што ў канцы 80-х гадоў ХІХ ст. Каміла, апынуўшыся ў складаных матэрыяльных умовах, прапанавала Карловічу набыць некаторыя бацькавы рукапісы. 24 лістапада 1887 г. яна выслала Карловічу некалькі частак марцінкевічаўскага перакладу “Пана Тадэвуша”, партытуру оперы “Спаборніцтва музыкаў”, асобныя музычныя нумары да оперы “Сялянка”, а ў канцы прыпісала: “Апрача таго, пасылаю яшчэ адзін твор майго бацькі: “Пінская шляхта” [7, с. 10].
Рукапіс вадэвіля захаваўся ў багатым дакументальным фондзе Карловіча (ДГА Літвы, ф. 1135, воп. 10, спр. 219). Гэта самаробны сшытак без вокладкі на 18 лістах, прашыты суровай ніткай. 17 лістоў спісаны даволі акуратна чорным чарнілам кірылічным пісьмом. Тытула няма, аўтар не названы. Няма і пераліку дзейных асоб, года напісання твора. Зверху характэрным почыркам Карловіча пазначана алоўкам па-польску: “Pińska szlachta”. Рукапіс даўно быў вядомы беларускім даследчыкам, якія ўспрымалі яго як украінскі пераклад твора Марцінкевіча.
Даволі падрабязна спыніўся на гэтым пытанні П.Ахрыменка ў артыкуле “Першы ўкраінскі пераклад “Пінскай шляхты” (1967) і ў кнізе “Летапіс братэрства” (1973), прысвечанай гісторыі беларуска-ўкраінскіх фальклорных, літаратурных і тэатральных сувязей. Даследчык вельмі слушна назваў гэты рукапіс “загадкавым фактам беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей мінулага” [2, с. 119]. Нам гэта загадка здавалася яшчэ большай, таму што мы зусім інакш уяўлялі сабе абстаноўку, у якой узнік рукапіс. П.Ахрыменка піша: “Адносіцца ён (рукапіс. – Г.К.) да канца ХІХ або пачатку ХХ ст. У гэты час “Пінская шляхта” яшчэ не была апублікавана (упершыню камедыя ўбачыла свет у 1918 годзе), але шырока распаўсюджвалася ў рукапісах і дастаткова часта ставілася беларускімі аматарскімі і прафесіянальнымі тэатрамі. [...] Усё гэта і падказала невядомаму ўкраінскаму аўтару ўзяцца за пераклад камедыі Дуніна-Марцінкевіча, відавочна, з мэтай пастаноўкі яе на ўкраінскай сцэне” [2, с. 116–117].
Але ж рукапіс захоўваецца сярод матэрыялаў Яна Карловіча, гэта значыць, узнік да 1903 года (год смерці Карловіча), калі камедыя яшчэ ні разу публічна не ставілася. Даследчык гісторыі беларускага тэатра У. Няфёд дапускае толькі, што “Пінская шляхта”, як і “Залёты”, магла цалкам або ва ўрыўках ставіцца ў хатнім тэатры Дуніна-Марцінкевіча ў Люцынцы [10, с. 62].
Такім чынам, у адрозненне ад П. Ахрыменкі мы зыходзілі з таго, што не толькі да 1903 г., але і да самога апублікавання (1918), прынамсі да 1917 г., пра камедыю ведалі толькі лічаныя аматары беларушчыны. Як жа з ёй мог пазнаёміцца ўкраінскі перакладчык?
Разам з тым для нас былі вельмі каштоўныя заўвагі ўкраінца П. Ахрыменкі аб мове рукапісу. Пераклад, на яго думку, зроблены “не літаратурнай мовай, а паўночнай гаворкай”, “перакладчык ведаў і ўкраінскую і беларускую мовы, а ў моўнай практыцы, мабыць, ужываў змешаную гаворку, якую лічыў за ўкраінскую мову. Нават графічна ён блытаў “и” і “і” (“Грицько” – “Грыцько”. “Марися” – Марыся”), “в” і беларускае “ў”, “э” і “е” (“нэхай” – “нехай”) і т.п. Няма сумнення, што гэта быў жыхар пераходнай мясцовасці – быў украінец, які жыў у Беларусі або па суседству з ёю” [2, с. 117–118]. У заключэнне вучоны наступным чынам паспрабаваў разгадаць загадку рукапісу: “Магчыма, што пераклад “Пінскай шляхты” прызначаўся для пастановак гэтай камедыі ўкраінскімі аматарскімі гурткамі ў самой Беларусі або на ўкраінска-беларускай этнаграфічнай мяжы” [2, с. 118–119].
Аднак жа ўсімі адзначанымі П. Ахрыменкам рысамі пераходнасці характарызуецца якраз пінская гаворка, на якой першапачаткова была напісана “Пінская шляхта”. Яшчэ У. Сыракомля, тонкі знавец беларускіх рэалій, адзначаў у “Вандроўках па маіх былых ваколіцах”: “Палескі дыялект Русі – гэта яшчэ не маларасійская ці валынская мова, а нешта пераходнае ад беларускай да маларасійскай гаворкі” [15, с. 224]. Які ж сэнс перакладаць з пераходнай мовы на такую ж пераходную? Адным словам, былі акалічнасці, якія прымусілі нас зрабіць наступны вывад у першым варыянце працы па крыніцазнаўству Дуніна-Марцінкевіча, выкананай у 1981 г. у аддзеле гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры Інстытута літаратуры імя Я. Купалы: “Пытанне гэта вымагае яшчэ дадатковых даследаванняў, але ёсць усе падставы думаць, што мы маем справу не з нейкім безымянным перакладам славутай камедыі на ўкраінскую мову, а з куды большым скарбам – аўтарскім тэкстам “Пінскай шляхты”. Відаць, здарылася так, што мы настолькі прывыклі да пазнейшай апрацоўкі камедыі, што забыліся пра яе колішнюю пінскую дыялектную афарбоўку і не пазналі пратографа, калі ён трапіў у нашы рукі” [7, с. 44].
Гэта было чыста лагічнае меркаванне, бо рэпрадукцыі вільнюскага рукапісу ў нас пад рукой у той момант не было. І трымалася гэтая логіка перш за ўсё на двух фактах, якія моцна супярэчылі вывадам П. Ахрыменкі: 1) абсурднасць перакладу з пераходнай гаворкі на такую ж пераходную, і 2) малая вядомасць п’есы ў тыя часы. Не, ніякі гэта не пераклад. Дык што ж тады? Перад намі аўтарскі тэкст!
Не без ваганняў адважыліся мы на гэты вывад, але такая думка не магла не ўзнікнуць у выніку праведзенай упершыню сістэматызацыі ўсіх крыніц, звязаных з Дуніным-Марцінкевічам. У гэтай створанай сістэме крыніц павінен быў заняць сваё месца і вільнюскі рукапіс. І тады высветлілася, што перад намі нешта зусім іншае, чым уяўлялася раней.
Можна сказаць у дадзеным выпадку, што зробленая выснова – вынік навуковай сістэматызацыі гісторыка-літаратурных матэрыялаў, крыніцазнаўчага іх прачытання і супастаўлення.
Праверкай гіпотэзы заняўся Я. Янушкевіч, які зрабіў фотакопію з рукапісу і разам з узорам почырку Дуніна-Марцінкевіча перадаў яе ў Навукова-даследчы інстытут судовых экспертыз Міністэрства юстыцыі БССР. Выкананая ў сакавіку 1982 года прафесійная экспертыза почырку паказала, што віленскі рукапіс з’яўляецца аўтографам Дуніна-Марцінкевіча [17]. Але справа, зразумела, не ў адным почырку. Калі б нават гэта быў не аўтограф, усё роўна можна было б спадзявацца, што перад намі не пераклад, а копія аўтарскага тэксту.
Хоць перапісаны твор у вільнюскім аўтографе даволі чыста і тэкст яго завершаны, але само афармленне рукапісу (як мы ўжо гаварылі, без назвы, года напісання і г. д.) і некаторыя папраўкі і дапаўненні, зробленыя аўтарам у тэксце, гавораць, што перад намі – не апошні аўтограф твора. У Ельскага, які ведаў год напісання камедыі, і ў рэдакцыі “Вольнай Беларусі” былі, трэба думаць, больш познія тэксты. Так што магчымы яшчэ новыя адкрыцці і знаходкі ў гэтых адносінах. У кожным выпадку несумненна, што першапублікацыя 1918 года, звязаная з больш познім рукапісам Дуніна-Марцінкевіча, захоўвае сваё значэнне як дадатковая крыніца тэксту выдатнага твора.
Знаходка аўтарскага тэксту “Пінскай шляхты” высунула перад тэкстолагамі і даследчыкамі шэраг праблем. Цікава, што ўвесь рукапіс напісаны кірыліцай, тэкст ад аўтара (рэмаркі, заўвагі і г.д.) пададзены па-руску. Гэта сведчыць пра пэўную культурна-палітычную пераарыентацыю пісьменніка ў гэты перыяд, што пацвярджаецца іншымі крыніцамі, звязанымі з Марцінкевічам. Пасля паражэння паўстання 1863 г. і развянчання злучаных з ім спадзяванняў і ілюзій пісьменнік палічыў магчымым перайсці на рускі шрыфт і пайсці на супрацоўніцтва з рускімі друкаванымі органамі, чаго ён не рабіў да паўстання. Вядома, што якраз у 1867 г. Марцінкевіч накіраваў у “Виленский вестник” пачатак свайго твора “Быліцы, расказы Навума”, перапісаны кірыліцай, і прапанаваў газеце сваё супрацоўніцтва, але атрымаў у адказ жорсткую водпаведзь. Афіцыйнай газеце, якая праводзіла ўрадавы курс на русіфікацыю, была не патрэбна беларуская літаратура.
Звяртае на сябе ўвагу мова твора, якая не толькі адлюстроўвае рэальныя моўныя рысы, але, як сведчаць знаўцы, з’яўляецца таксама пэўнай стылізацыяй. Думаецца, што на Марцінкевіча ўплываў у дадзеным выпадку ўкраінскі тэатр, папулярны ў той час і на Беларусі. Заслугоўвае ўвагі і меркаванне тэатразнаўцы А.Сабалеўскага, што “Дунін-Марцінкевіч хацеў абысці цэнзурныя рагаткі, спадзяючыся надрукаваць [п’есу] у якім-небудзь рускім выданні пад выгладам не беларускай, а “маларасейскай” п’есы” [3, с. 306].
Паўстае няпростае, але непазбежнае пытанне: адкуль аўтар “Пінскай шляхты” добра ведаў пінскія і, пэўна, украінскія гаворкі, якія так артыстычна спалучыліся ў мове герояў яго камедыі? Паметкі пад некаторымі вершамі Дуніна-Марцінкевіча (Альпень [Ольпень] – 1849 г., На водах Прыпяці – 1849 г., Мазыр – 1854 г.) гавораць, што ён бываў у розныя гады на Палессі, але больш грунтоўных і працяглых сувязей мы пакуль што не заўважалі. Але і тут ёсць адзін цікавы след. У “Списке землевладельцев Минской губернии 1876 года” (Мн., 1877) пералічваюцца шматлікія Марцінкевічы, якія валодалі маёнткам Вулька Лаўская ў Пінскім павеце. Можа гэта сваякі? У польскім геаграфічным слоўніку пазамінулага стагоддзя пра гэта гаворыцца так: “Вулька Лаўская, шляхецкая вёска [...] ва ўладанні дзесяці сем’яў Марцінкевічаў, з якіх кожная мае ад 2 да 4 валок зямлі” [21, с. 85]. Перад намі тыповая ваколічная шляхта, аналагічная выведзенай у “Пінскай шляхце”. Калі ў Вульцы Лаўскай жылі сваякі Дуніна-Марцінкевіча, мы можам смела меркаваць, што ён як чалавек вельмі рухавы і камунікабельны не раз там бываў і добра ведаў іх побыт і мову.
Як сведчыць ужо згаданая паметка пад вершам 1849 г., бываў Дунін-Марцінкевіч і ў Альпені (Ольпені). У “Пінскай шхяхце” ёсць і персанаж Альпенскі. Менавіта там, можна думаць, адбываецца дзея “Пінскай шляхты”. Драматург вельмі канкрэтна, выразна, да дробязяў, бачыць месца дзеяння: “Рэч адбываецца ў ваколіцы О... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі. З боку сцэны – хата заможнага гаспадара; пры ёй – лаўка” [4, с. 117].
Некаторыя аспекты сувязі Дуніна-Марцінкевіча з Палессем адзначаны пісьменнікам У.Ліпскім у цікавым эсэістычным нарысе “Дунін-Марцінкевіч і пінская шляхта”, які друкаваўся ў ЛіМ’е, а потым асобным раздзелам увайшоў у яго кнігу “Я: Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод” [8, с. 70–118].
У.Ліпскі слушна заўважыў, што яшчэ ў вершаванай аповесці “Халімон на каранацыі” (1857) выявілася добрае знаёмства Марцінкевіча з Палессем, з Піншчынай. Аднаго з герояў аповесці – стахоўскага старшыну Базыля Шавалончыка, Дунін-Марцінкевіч вельмі пэўна звязвае з Палессем – “Ён з Пінска вядзе род свой”. Далей у форме своеасаблівай азнаямляльнай даведкі характарызуецца Піншчына як частка больш буйнога рэгіёна – Беларусі:
Знайце ж, дзеткі, павет Пінскай,
Зямля губерніі Мінскай –
Вяліка там нізіна;
А ўюноў – мае міленькі!
Лаві прыполам радзенькі,
Што роў, то прыстань ўюна! [4, с. 364–365]
Гэтыя ўюны як пэўная рэгіянальная адметная рыса – адмысловы ласунак – фігуруюць і ў “Пінскай шляхце”.
Далейшы свой аповед У. Ліпскі абапірае на выяўленай у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі надзвычай характэрнай справе колішняй Мінскай духоўнай праваслаўнай кансісторыі 1837 – 1867 гадоў пра тое, як царскія ўлады гвалтам прымушалі ольпенскіх шляхціцаў Цюхай-Ліпскіх перайсці з каталіцтва ў праваслаўе. Гэтае характэрнае мясцовае прозвішча знаходзім і ў “Пінскай шляхце”. Безумоўна, Марцінкевіч як службовец каталіцкай кансісторыі, якая існавала ў Мінску паралельна з праваслаўнай і павінна была бараніць інтарэсы каталікоў, добра ведаў гэтую гісторыю. І гэта, несумненна, шмат чаго дадавала да роздумаў нашага пісьменніка пра такую адметную групу насельніцтва Беларусі, як засцянковая шляхта, тым больш шляхта самабытнага Палесся, пра тое, як царскія ўлады груба ламалі яе на свой капыл і якія магчымасці адкрываліся ў сувязі з гэтым перад спрытнюгамі ў мундзірах. Разам з тым ёсць у кнізе У.Ліпскага і перабольшанні, што “ключом да стварэння “Пінскай шляхты”, верыцца, стала “Справа № 39”, заведзеная ў Мінскай духоўнай кансісторыі па загадзе Мінскага губернскага праўлення”, “што менавіта гэты царскі фарс даў штуршок для вялікага майстра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ўвасобіць зведанае ў фарсе-вадэвілі “Пінская шляхта” [8, с. 83, 85]. Усё-такі калізіі п’есы і справы № 39 значна адрозніваліся.
Калі падсумаваць, то трэба прызнаць, што прыналежнасць “Пінскай шляхты” пяру Марцінкевіча пацвярджаецца як многімі непасрэднымі крыніцамі, дакументальнымі сведчаннямі, так і агульнай традыцыяй, якая цягам многіх дзесяцігоддзяў склалася ў беларускім літаратуразнаўстве і тэатразнаўстве, у беларускай культуры ў цэлым.
Звернемся цяпер да “крамольнага” артыкула Н.Мячкоўскай. На вялікі жаль, даводзіцца канстатаваць, што даследчыца далёка не ўсімі крыніцамі валодае (прынамсі не ўсе крыніцы прыводзіць), а па-другое, аналізуе іх вельмі аднабакова, прадузята.
Прыкладаў хоць адбаўляй. Можна сказаць, кожны вядомы навуцы факт недаверліва і вынаходліва рэвізуецца, а то і скажаецца даследчыцай.
Напрыклад, згаданае вышэй пісьмо Марцінкевіча Карловічу 1868 г. даследчыца каментуе: “В приведенной выдержке, как и в письме в целом, не сказано, что автор “Пинской шляхты” – это Дунин-Марцинкевич” [9, с. 225]. Пры гэтым зусім не бярэцца пад увагу, начыста забываецца агульны кантэкст пісьма Марцінкевіча – адрасата цікавіла менавіта творчасць пачынальніка новай беларускай літаратуры і якраз такія звесткі паведамляе Марцінкевіч (спачатку пералічваюцца кнігі, потым называюцца рукапісы апошніх, яшчэ не друкаваных твораў). Але і тут даследчыца працягвае сваю лінію: “Характерно, что рядом с водевилем названы Szkice prowincyonalne, автор которых неизвестен, и, принимая во внимание жанровый состав литературного наследства Дунина-Марцинкевича, трудно допустить, што Szkice написаны им” [9, с. 225]. Відаць, даследчыца ўспрымае Szkice як празаічны нарысавы жанр, ёй засталося невядомым, што яшчэ ў 1988 г. Я. Янушкевічам выказана надзвычай плённая думка, што “Правінцыяльнымі нарысамі” Дунін-Марцінкевіч мог назваць толькі што скончаную паэму “З-над Іслачы, або Лекі на сон” [19, с. 200]. Праўда, перакладаць выраз “Szkice prowincyonalne” лепш як “Правінцыяльныя замалёўкі” – значэнне польскага слова szkice такі пераклад дапускае. І гэта вельмі адпавядае эскізнаму, эсэістычнаму характару паэмы “З-над Іслачы”.
Далей Н. Мячкоўская ўспамінае, што незадоўга да сваёй смерці Марцінкевіч прыслаў у рэдакцыю польскага часопіса “Край” (Пецярбург) узор свайго перакладу “Пана Тадэвуша”, спадзеючыся, што рэдакцыя паспрыяе яго надрукаванню. “Возникает вопрос: почему Дунин-Марцинкевич не заводил речи о “Пинской шляхте” и не хлопотал о ее публикации?” – строга, па-пракурорску пытаецца даследчыца і адказвае: “Скорее всего, потому, что он не был автором произведения” [9, 226]. Нам жа здаецца, што Марцінкевіч проста разумеў, што “Пінская шляхта” не для друку ва ўмовах царызму. Тым больш яму было зразумела гэта і ён не хацеў рызыкаваць у 1867 г., калі пасылаў у “Виленский вестник” узор аповесці “Быліцы, расказы Навума”. А для нашай даследчыцы гэта зноў жа падмацаванне для яе ідэі: “Скорее всего, он не был автором “Пинской шляхты” [9, с. 227].
Для непрадузятых, бесстаронніх літаратуразнаўцаў прынцыпова важным, нават вырашальным доказам аўтарства “Пінскай шляхты” з’яўляецца наяўнасць аўтографа са слядамі творчай працы Дуніна-Марцінкевіча. Ёсць істотныя папраўкі. Гэтая праўка не адлюстравана ў публікацыі Я. Янушкевіча 1984 г., але яе відаць на рэпрадукцыі старонкі рукапісу, апублікаванай у нашай кнізе “Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча” [7, с. 43]. Раманс № 5 (Куторгі) спачатку складаўся з 6 радкоў. Потым на палях Дунін-Марцінкевіч дадаў яшчэ 12 радкоў. У працэсе далейшай працы два радкі з ліку дадатковых (“Мое сырце... коліоса”) аўтарам былі закрэслены і ў канчатковы тэкст вадэвіля не ўвайшлі [4, с. 123, 491].
Н. Мячкоўская парыруе: “...поправки и дополнения в беловой рукописи “Пинской шляхты” необязательно свидетельствуют о том, что их делал сам автор произведения. Рукописное, а не типографское воплощение текста нередко провоцировало владельцев рукописей или непрофессиональных “пользователей” на собственные приписки и исправления. Например, в каллиграфической, по бумаге и почерку едва ли не парадной, копии “Залётаў”, снятой в Петербурге в 1893 г. известным собирателем белорусских источников Б. И. Эпимах-Шипилой с оригинала, который прислал ему из своего архива А. Ельский, имеется позднейшая правка текста, внесенная, по-видимому, или Янкой Купалой, или Язэпом Лёсиком в начале работы над переводом пьесы и ее редактированием для постановки (на сцене Белорусского музыкально-драматического кружка в 1915 г. в Вильнюсе)” [9, с. 228 – 229]. Да гэтай копіі даследчыца вяртаецца праз некалькі старонак: “Отсюда ее (п’есы. – Г. К.) новое жанровое определение при переводе: не Фарс-вадэвіль у адным акце, как вывел, снимая копию, Б.И.Эпимах-Шипила, но Смяхотная штука ў 3-х дзеях, как написано рукою Купалы на титульном листе того же списка” [9, с. 235].
На вялікі жаль, тут шмат недакладнасцяў, а то і чыстай фантазіі. У сапраўднасці, згаданых правак у копіі Б. Эпімах-Шыпілы, тым больш на тытульным лісце, няма. Н. Мячкоўская сама гэтую копію, мяркуючы па ўсім, не бачыла і неадэкватна зразумела не дастаткова строгі каментарый Я.Янушкевіча да публікацыі “Залётаў” у Творах Марцінкевіча 1984 г. [4, с. 506]. Патрабуе ўдакладнення і прапанаваная Н. Мячкоўскай храналогія, і некаторыя іншыя акалічнасці “беларусізацыі” “Залётаў”. Я. Купала апрацаваў “Залёты”, відаць, у 1913 г., бо ў гэтым годзе падаў п’есу ў цэнзуру [13, с. 78–79]. Я. Лёсік у апрацоўцы “Залётаў” удзелу не прымаў, бо знаходзіўся ў гэты час за тысячы вёрстаў у сібірскай высылцы, адкуль вярнуўся толькі ў 1917 г. Такім чынам, прапанаваная Н. Мячкоўскай аналогія паміж рукапісамі “Пінскай шляхты” і “Залётаў” яўна няўдалая па многіх прычынах. Галоўнае ж – у першым выпадку перад намі аўтэнтычны рукапіс Марцінкевіча і мы бачым, як пісьменнік працуе над тэкстам, г. зн. выступае ў якасці аўтара.
З прыведзеных намі матэрыялаў відаць, што ў ранніх паведамленнях пра “Пінскую шляхту” пра мову твора гаварылася па-рознаму – у адных выпадках адзначалася, што вадэвіль напісаны “па-беларуску”, у другіх – “пінчуцкай гаворкай”. Гэта дае Н. Мячкоўскай падставу меркаваць, што апрача пінчуцкай версіі “у Ельского был еще один список пьесы, с текстом “па-беларуску” [9, с. 230]. Астатнія даследчыкі не сумняваюцца, што ў абодвух выпадках размова ідзе пра адзін і той жа аўтарскі тэкст (спісаў сапраўды магло быць некалькі) – тыя, хто пісаў пра “Пінскую шляхту” ўспрымалі “пінчуцкую гаворку” як дыялект беларускай мовы і мелі для гэтага падставы. Дастаткова нагадаць, што для рукапісу Дуніна-Марцінкевіча, пра які цяпер размова, характэрна, напрыклад, такая важная, можна сказаць, унікальная асаблівасць і адзнака беларускай мовы, як ў.
Даследчыцы надзвычай шкодзіць залішняя катэгарычнасць. У прыватнасці, сцвярджаецца: “...если допустить, что “пинская” редакция была первоначальной (т. е. что ей не предшествовал какой-то сейчас неизвестный “минско-молодечненский” протограф), то следует принять во внимание и то, что Дунин-Марцинкевич не владел пинским диалектом, который, как известно, достаточно сильно отличается от основного массива белорусских говоров...” [9, с. 231]. У сапраўднасці ж, сцвярджаць, што Дунін-Марцінкевіч не валодаў пінскім дыялектам, мы не маем права, бо сам пісьменнік такіх заяваў не рабіў, а яго жыццё пры ўсіх несумненных здабытках беларускай літаратуразнаўчай навукі вывучана ўсё яшчэ недастаткова. Тым не менш сякія-такія выхады нашага камедыёграфа на Палессе намацваюцца (пра гэта гаварылася вышэй). Ды і рукапіс “Пінскай шляхты”, напісаны рукой Марцінкевіча, са слядамі творчай праўкі даказвае адваротнае.
У спецыяльным раздзеле свайго артыкула Н. Мячкоўская параўноўвае дзве рэдакцыі “Пінскай шляхты”, прыведзеныя ў “Творах” Дуніна-Марцінкевіча (аўтограф Марцінкевіча і пазнейшая апрацоўка Я. Лёсіка), і прыходзіць да глыбокадумнага вываду: “...для текста водевиля (в известных двух редакциях) пинский диалект был исходным...” [9, с. 233], як быццам гэта было невядома з самага пачатку. Зрэшты, яе заўвагі пра асобныя хібы ў апрацоўцы Я. Лёсіка могуць быць карыснымі. У свой час і мы дапускалі магчымасць і новых апрацовак, паколькі цяпер нам вядомы і першапачатковы аўтарскі тэкст.
Лепшым раздзелам артыкула Н. Мячкоўскай з’яўляецца трэці, дзе даследчыца параўноўвае мастацкія прыёмы і асаблівасці “Пінскай шляхты” і “Залётаў” і спрабуе давесці, што іх пісалі розныя аўтары. Тут нямала цікавых назіранняў, размеркаваных па рубрыках: “Паэтычнае ўмельства” (“Поэтическая искусность”), “Сцэнічная лёгкасць”, “Гульня слоў”, “Іронія”, “Пародыя”. Але думаецца, што гэта сфера, дзе магчымы самыя розныя інтэрпрэтацыі, тлумачэнні, ацэнкі. Сама ж даследчыца ўскосна прызнае гэта. Паказваючы, што ў “Пінскай шляхце” прысутнічаюць элементы пародыі, а ў “Залётах” іх няма, даследчыца робіць агаворку: “Разумеется, речь идет именно об авторском замысле; другое дело, что многие сцены водевиля, особенно в доме судьи Сакальницкого, сейчас легко могут быть восприняты и сыграны как пародия” [9, с. 237]. Ніхто не можа прэтэндаваць на ролю адзінага тлумачальніка аўтарскай задумы. Усе мы зыходзім з адной рэаліі – тэксту. На думку Н. Мячкоўскай, “Пінская шляхта” куды больш майстэрская рэч, чым “Залёты”, а вось, скажам, польскі даследчык Ю.Галомбак пальму першынства ў гэтых адносінах рашуча аддаваў “Залётам”: “Trzyaktowa komedja Marcinkiewicza “Zaloty” jest jego najlepszym utworem dramatycznym” [20, с. 63]. Я хачу гэтым толькі сказаць, што тут магчымыя самыя розныя падыходы. Размову пра драматургічнае мастацтва Дуніна-Марцінкевіча трэба прадоўжыць у далейшым на больш шырокім матэрыяле. У прыватнасці, варта прыцягнуць да гэтай размовы і “Сялянку”, у наш час з бляскам пастаўленую Купалаўскім тэатрам.
У апошнім раздзеле свайго артыкула (“Кто мог написать “Пинскую шляхту”?) Н.Мячкоўская выказвае думку, што “Пінская шляхта” напісана юрыстам: “Пародийная сцена суда написана с профессиональным знанием процедуры и языка земского судопроизводства... спародировать все это в водевиле мог тот, для кого судебные заседания были службой, бытом. Как известно, Дунин-Марцинкевич не служил в земском суде и был далек от казенных учреждений” [9, с. 238]. Аднак біёграфы пісьменніка добра ведаюць, што ён больш за дзесяць гадоў (1828 – 1839) праслужыў у Мінскім межавым судзе (каморнік), крымінальнай палаце і каталіцкай кансісторыі (перакладчык касцельных актаў). Ужо ў ранняй маладосці (1832) ён быў настолькі юрыдычна падрыхтаваным чалавекам, што выканаў велізарную працу па збору дакументаў для зацвярджэння ў дваранстве ўсяго роду Марцінкевічаў. Дарэчы, у пададзеным ім тады прашэнні ў губернскую дваранскую дэпутацкую зборню ёсць асобныя моманты занадта смелага датавання дакументаў – зародкі таго метаду, якім шырока карыстаўся потым яго герой “найяснейшая карона” Кручкоў [11, с. 119–124]. Усё жыццё падзарабляў Дунін-Марцінкевіч хадайніцтвамі па даверанасцях багатых людзей. “Хутор мой так мал и ничтожен, что единственным средством пропитания моего семейства было по 1863 год занятие доверенностями...”, – пісаў ён у 1870 г. у прашэнні галоўнаму начальніку Паўночна-Заходняга краю [11, с. 159]. А гэта зноў жа вельмі карпатлівая праца юрыдычнага характару.
Такім чынам, спробу Н. Мячкоўскай выкрасліць з творчага даробку Марцінкевіча “Пінскую шляхту” нельга прызнаць абгрунтаванай і апраўданай. Гэта было адзначана на дыскусіі навукоўцаў у БДУ неўзабаве пасля з’яўлення артыкула Н. Мячкоўскай. Адпаведныя артыкулы ўдзельнікаў дыскусіі Л. Тарасюк і М. Хаўстовіча надрукаваны ў “Працах каферды гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (вып. 2, 2002).
Л. Тарасюк у артыкуле “Загадка аўтарства “Пінскай шляхты” прызнае, што вадэвіль па многіх параметрах выпадае са звыклай творчасці Марцінкевіча (у прыватнасці там няма звычайнай для пісьменніка ідэалізацыі шляхты), але тлумачыць гэта акалічнасцямі, у якіх узнік твор. Праца над творам ішла, калі пісьменнік знаходзіўся ў зняволенні. Да гэтага можна дадаць, што паўстанне 1863 года было апошняй успышкай шляхецкай рэвалюцыйнасці і яго паражэнне шмат што змяняла ў поглядах як усяго грамадства Беларусі-Літвы, так і Марцінкевіча.
Цікавыя назіранні Л. Тарасюк над мовай “Пінскай шляхты” (яна сама ўраджэнка Піншчыны). Паводле яе слоў, “Мова персанажаў п’есы імітуе палескую гаворку. Але менавіта імітуе, а не перадае дакладна. Бадай што ў кожным маналогу можна адзначыць змяшэнне розных марфалагічных і фанетычных рыс” [12, с. 88]. Помніцца, мне гаварыў пра гэта і зямляк Любові Канстанцінаўны вядомы літаратуразнавец І. Шпакоўскі. Пэўная штучнасць мовы якраз выдае ў аўтары “Пінскай шляхты” не пінчука, а чалавека з боку.
Яшчэ адно цікавае назіранне Л. Тарасюк: у “Пінскай шляхце” згадваецца сакратар Мінскай дваранскай дэпутацкай зборні Юры Кабылінскі, вядомы мінскі перасмешнік, чалавек з акружэння Дуніна-Марцінкевіча, выведзены нашым пісьменнікам і ў вершаванай аповесці “Вечарніцы”.
Можна пагадзіцца з думкай Л. Тарасюк наконт таго, як падаваць тэкст “Пінскай шляхты” ў наступным. Даследчыца бачыць сітуацыю так: “Наяўнасць аўтэнтычнага тэксту твора, апублікаванага Я. Янушкевічам, вымагае пэўнай карэкціроўкі пры выданні “Пінскай шляхты”. Для масавага чытача (а “Пінская шляхта” вывучаецца ў школе) варта публікаваць гэты твор з пазначэннем: “Апрацоўка...”. Палескую гаворку персанажаў і рускія рэмаркі аўтара можна падаваць у традыцыйным для беларускай літаратуры варыянце, а рускамоўныя маналогі Кручкова – адпаведна аўтарскаму тэксту па-руску. Ва ўсякім разе адаптацыя тэксту, зробленая Я. Лёсікам у 1918 годзе для газеты “Вольная Беларусь”, патрабуе ўдакладнення” [12, с. 89].
Крытычна паставіўся да выступлення Н. Мячкоўскай і М. Хаўстовіч. У матэрыяле “Загадка “Пінскае шляхты” ён выдатна прааналізаваў ліст Дуніна-Марцінкевіча Карловічу 1868 г., паказаў, што гэты дакумент, насуперак Н. Мячкоўскай, хутчэй з’яўляецца аргументам за аўтарства Марцінкевіча.
Каштоўную думку М. Хаўстовіч выказвае пра мову “Пінскай шляхты”. “Зварот пісьменніка да пінскага дыялекта, – адзначае даследчык, – тлумачыцца самім матэрыялам, з якім ён працаваў. Не маглі ягоныя героі, не магла пінская шляхта гаварыць нейкім іншым дыялектам, апрача свайго. Гэткай традыцыі ў моўнай характарыстыцы сваіх персанажаў прытрымліваўся В. Дунін-Марцінкевіч з часоў “Ідыліі”. Пазнаць і зразумець блізкі дыялект, думаецца, не склала цяжкасці пісьменніку” [12, с. 93]. І яшчэ: “Гісторыка-літаратурны кантэкст твора пераканаўча сведчыць пра абгрунтаванасць ранейшае атрыбуцыі фарс-вадэвіля” [12, с. 94].
Цікавы вывад М.Хаўстовіча, што на своеасаблівасць паэтыкі “Пінскай шляхты” паўплывала шырокае выкарыстанне драматургам беларуска-ўкраінскай песенна-інтымнай лірыкі XVIII ст. (прыводзіцца адпаведны канкрэтны матэрыял).
Свой аналіз М.Хаўстовіч завяршае слушнымі словамі: “...няма дастатковых падставаў лічыць аўтарам “Пінскае шляхты” нейкага пэўнага юрыста, а не В. Дуніна-Марцінкевіча. [...] В. Дунін-Марцінкевіч быў дастаткова знаёмы з судовай сістэмай Расійскае імперыі” [12, с. 96].
Нельга з гэтым не пагадзіцца.
Сваю аргументацыю вядомы даследчык дапоўніў і ўзмацніў у дакладзе на V Міжнародных Ракаўскіх чытаннях у 2004 г. Даследчык прывёў цікавыя паралелі паміж “Пінскай шляхтай” і “Ідыліяй” (“Сялянкай”), выказаў думку, што “...менавіта паэтыка “Ідыліі” найбольш адпавядае паэтыцы “Пінскае шляхты” [16, с. 80], знайшоў нямала характэрных супадзенняў у мове гэтых і іншых твораў Марцінкевіча.
Такім чынам, выступленне Н. Мячкоўскай не дасягнула сваёй мэты. “Пінская шляхта” непарушна застаецца творам Дуніна-Марцінкевіча. Фігуральна кажучы, галоўны дыямент у кароне нашага драматурга ззяе па-ранейшаму. Разам з тым дыскусія, што адбылася ў сувязі з гэтым выступленнем, паказала неабходнасць актывізацыі даследаванняў у галіне як паэтыкі, так і крыніцазнаўства Беларускага дудара, класіка нацыянальнай літаратуры і тэатра ХІХ ст. Марцінкевічыяна няспынна папаўняецца. Нядаўна мы даведаліся, што А. Ельскі называў Марцінкевіча ў ліку рупліўцаў, што збіралі на Піншчыне народныя “абрадавыя песні і прыпавесці” [5, с. 212]. Вось адкуль у яго глыбокае веданне пінскіх рэалій!
Літаратура:
1. Александровіч, С.Х., Александровіч, В.С. Беларуская літаратура ХІХ – пач. ХХ ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. – Мінск, 1978.
2. Ахрыменка, П. Летапіс братэрства. – Мінск, 1973.
3. Гісторыя беларускага тэатра. – Т. 1. – Мінск, 1983.
4. Дунін-Марцінкевіч, В. Творы. – Мінск, 1984.
5. Ельскі, А. Выбранае. – Мінск, 2004.
6. Зямкевіч, Р. Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне // Наша ніва. – 1910. – 25 ліст.
7. Кісялёў, Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. – Мінск, 1988.
8. Ліпскі, У. Я: Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод. – Мінск, 1998.
9. Мячковская, Н. Винцент Дунин-Марцинкевич не был автором водевиля “Пинская шляхта” // Wiener Slawistischer Almanach. – Band 46. – 2000.
10. Няфёд, У.І. Гісторыя беларускага тэатра. – Мінск, 1982.
11. Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. – Мінск, 1977.
12. Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. – Вып. 2. – 2002.
13. Пуцявінамі Янкі Купалы: Дакументы і матэрыялы. – Мінск, 1981.
14. Семяновіч, А. Перагортваючы старыя выданні... // Беларусь. – 1965. – № 4.
15. Сыракомля, У. Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. – Мінск, 1993.
16. Хаўстовіч, М. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч як аўтар “Пінскае шляхты” // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў: Матэр. V Міжнар. Ракаўскіх чытанняў. – Мінск, 2005.
17. Янушкевіч, Я. Арыгінал “Пінскай шляхты” // Літ і мастацтва. – 1982. – 30 ліп.
18. Янушкевіч, Я.Я. Беларускі дудар. – Мінск, 1991.
19. Янушкевіч, Я. Новыя штрыхі жыццяпісу В.Дуніна-Марцінкевіча // Полымя. – 1988. – № 1.
20. Gołąbek, J. Wincenty Dunin-Marcinkiewicz: Poeta polsko-białoruski. – Wilno, 1932.
21. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. – Warszawa, 1893. – T. 13.
22. Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. – Warszawa, 1892. – N. 7–8.
Так што я ў дадзеным выпадку прызнаю, што, хутчэй за ўсё, не меў рацыі, і таму з дыскусіі выходжу, хоць мяне асабіста ўсё ж такі бянтэжыць палескі дыялект, на якім напісаны твор і які не мае ніякага дачынення да альпенскай гаворкі (якая мне знаёмая з дзяцінства) і тым больш да мазырскай - менавіта з тых мясцінаў, дзе рэальна, а не гіпатэтычна бываў Дунін-Марцінкевіч. Ён проста не тое каб адрозніваецца ад мовы арыгіналу \"Пінскай шляхты\" - ён ад яе вельмі далёкі. Хоць прозвішчы сапраўды мясцовыя - і Цюхай-Ліпскі, і Пратасавіцкі, і Альпенскі. Таму і наведваюць мяне часамі сумневы адносна Марцінкевічавага аўтарства, асабліва калі пачынаюць фігураваць у якасці магчымых аўтараў рэальныя, а не гіпатэтычныя людзі з Піншчыны.
--------------
Arhumient jakraz dakazwaje. Bo u hetym liscie DM apawiadaje Karlowiczu pra swaju tworczasc`.
I chocza paczuc` dumku siabrou pra swaju tworczasc`.
I jaszcze. Niazho mala autaryteta Jelskaha?
Niauzho fantazii Iljina spaczatku pra adnaho (2004), a pasla druhoha (2009) autara PS zjaulajucca arhumientam?
PS napisana u 1866 (pawodle Jelskaha), u 1868 DM dasylaje jaje Wisznieuskamu i Karlowiczu, a Bulhakouski u 70-ja pryjedzie u Kupiaciczy, wywuczyc` haworku i napisza fars-wadewil`, kab, widac`, stawic` jaho u swajoj carkwie.
Ja nieznajomy z Iljinym, nie maju anijakich antypatyj da jaho jak czalawieka, ale toje, szto jon pradukuje - pierawazhna falsifikacyja. I mozha nawat swiadomaja. Jon, prauda, nie dasiahaje "uzrouniu" Malinouskaha, ale chutka, widawoczna, dasiahnie, bo czasam spawajuc` duetam.
http://www.zagorodde.noka.ru/kultura2.html
Праца павінна быць абгрунтаванай і з фактамі. А тут толькі гіпотэзы і тыя без доказаў. Калі я не ўпісаў нейкі свой твор у сваю бібліяграфію, то значыць я не яго аўтар. Вось гэта думка за ўсё мне больш спадабалася. Бягу зараз хуценька складаць сваю бібліяграфію, а то не дай Бог, што прапушчу, тады будуць крычэць: "Глядзі, вось у спісе няма такога твора, значыць не яго!.." Добра яшчэ што хаця б аўтарства іншых твораў марцінкевіча не аспрэчылі...
І ніякія палесскія вадэвілі, напісаныя відавочна на пацеху і для забавы іншай польскамоўнай шляхце, калі яе непісьменныя беларусы-прыгонныя былі заняты нявольніцкай працай на яе карысьць - ня ў сілах скасаваць гэты сумны факт.
______________________________
У гэтым я не згодзен - калі чалавек з цэнтральнай Беларусі піша твор на дыялекце, зусім адрозным ад ягонага роднага, то гэта куды больш цікавы сюжэт, чым калі б напісаў хтосьці, хто жыў сярод мясцовых сялян. І ўвогуле няма чаго расчароўвацца - галоўнае ўсё ж, каб праўдзіва было, а не толькі захапляльна.
A bielaruskich nawukowych pieryjodykau (litaraturaznauczych) u nas nie bylo i nie budzie.
I kanferencyju, pryswiecznuju atrybucyi PS, prawiesci niemahczyma.
Miaczkouskaja staic` na czale filalahicznaje czastki Wiesnika BDU, ale swajo adkryccio jana paliczyla patrebnym apublikawac` za miazhoju: tam redaktar nie zapatrabuje recenzii. Jak zha - prafesar, drukujem usio nie czytajuczy. Czamu jana nie padala swoj artykul na redakcyjnuju radu Wiesnika? Niachaj rada abmiarkouwae pracy aspirantau!
A Iljin uwohule drukuje swajo u hazetkach rajonnaha masztabu. I nazywaje siabie historykam!
Maje narakannie - heta niszto inszaje, jak sproba zwiarnuc` uwahu NN na toje, szto lubuju sprawu pawinny rabic` prafesijanaly. Kali zachacielasia Dziarnowiczu napisac` pra PS, dyk redakcyja pawinna dac` jahony artykul na redachawannie historyku litaratury, a to i dwum, raz prablema traktujecca nieadnaznaczna. I tady nie budzie szanounaja NN papularyzawac` hlupstwa. I nawat kali litaraturaznauca Januszkiewicz pisza pra Wieranicyna, patrebny abawiazkowa kamientar. Kozhny z nas pamlajecca, a tamu czytacz music` miec` prawa wybaru. Czytacza nielha bic` kuwaldaju pa halawie. Szanujcie czytacza. Nie piszycie: DM nie zjaulajecca autaram PS, Wieranicyn - autar Tarasa. Zrabicie tak, kab czytacz u situacyi niapeunaj, niawyswitlenaj mieu mahczymasc` paraunac`, kab jaho heta zacikawila, kab ureszcie jon sam pajszou u biblijateku, kab stau dasledczykam. I tady u nas budzie szmat historykau litaraturu, buduc` dyskusii, buduc` nawokowyja wydanni.
Ратуете за науку, а научных аргументов не приводите, только оскорбляете своих оппонентов. Ладно ильин - математишка, хотя я опубликовал около 150 статей по истории, краеведении и литературоведению в научных журналах, в том числе около 50 - в Польше, России и Украине, издаю научный журнал \"Гістарычная Брама: гісторыя і культура Палесся\", о котором Адам Мальдис сказал, что это - лучший журнал из им прочитанных. Но Мечковская и Климчук - выдающиеся филологи. За что Вы их? Профессор Мечковская вообще совершила научный наук подвиг, опубликовав в Вене статью, за которую Вы и Вам подобные ее травят уже почти 10 лет, как когда-то травили историка Зимина. И мою статью никогда не напечатали в Беларуси, если не поддержка уважаемого Адама Мальдиса. Если Вы такой крутой, то сбросьте свою маску и сразимся в открытой научной дискуссии.
Вызов мой сразиться в открытую Вы не приняли. Наверно, испугались, так как, думаю, начали свою травлю со лжи. Я почти уверен, что мы с Вами знакомы. Могу еще дать Вам страшный компромат на себя: в 90-е годы я писал статьи, в которых указывал, что автор "Пинской шляхты" - Дунин-Марцинкевич. Я думаю, что не грех, а мужество, менять свою точку зрения под напором новых фактов. Вы думаете, что я не мог держаться за свою старую гипотезу, что автор пьесы - Куклинский. Да нашел бы десятки аргументов, как и Вы пытаетесь их найти в поддержку Дунина-Марцинкевича. Однако найденные документы в национальном историческом архиве просто кричали, что автор - Булгаковский. И мне было это страшно неприятно, что я попал впросак с Куклинским. Своя научная честь - хорошо, но истина дороже.