Падарожніца невялікая, але важыць 40 кг.
У Гродна ўсталявалі скульптурук жабцы-падарожніцы. Бронзавая скульптура жабкі знаходзіцца каля ўваходу ў створаны нядаўна інфармацыйна-турыстычны цэнтр на вуліцы Ажэшка.
Невялікую скульптуру жабкі на гранітным пастаменце, з компасам на лапцы і торбачкай за плячыма вырабіў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Жабка невялікая, але важыць 40 кг.
На капялюшыку ў яе знаходзіцца літара «i» — агульнапрыняты сімвал інфармацыйных цэнтраў для турыстаў ва ўсёй Еўропе.
0
0
0
0
0
0