Меркаванні1212

Камунізм, сталінізм, бальшавізм — тонкая розніца

У камунізме ХХ ст. шмат плыняў. Адна з іх – бальшавізм. У бальшавізме вылучаецца сталінізм. У фашызме таксама шмат разнавіднасцяў: уласна італьянскі фашызм, фашызм іберыйскі (партугальскі і іспанскі), нацыянал‑сацыялізм (быў нават беларускі) і г.д. Піша Анатоль Сідарэвіч.

Нашы антыкамуністы могуць святкаваць: 3 ліпеня Парламенцкая асамблея Арганізцыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе прыняла рэзалюцыю: «Аб’яднанне падзеленай Еўропы: абарона правоў чалавека і грамадзянскіх свабод у ХХІ стагоддзі ў рэгіёне АБСЕ». У гэтым дакуменце АБСЕ асудзіла нацызм і сталінізм за генацыд і злачынствы супраць чалавечнасці, прызнала іх вінаватымі ў развязванні Другой сусветнай вайны і абвясціла 23 жніўня – дзень падпісання пакту Рыбентропа–Молатава – Днём памяці ахвяраў нацызму і сталінізму. Піша Анатоль Сідарэвіч.

З гледзішча фармальнай логікі і права ПА АБСЕ прыняла правільнае рашэнне.

Ёсць дзве крайнія палітычныя плыні: камунізм (левая) і фашызм (правая). Але камунізм як плынь у сацыялізме існаваў з першае паловы ХІХ ст. Меліся нават рэлігійныя формы камунізму, і ў духу Евангелля тагачасныя камуністы абвяшчалі ўсіх людзей братамі. Як самастойная левая плынь камунізм аформіўся ў 1919 годзе, калі быў заснаваны Камуністычны Інтэрнацыянал. Тады ж, у 1919‑м, у Італіі узнікаюць і першыя фашысцкія арганізацыі.

У камунізме ХХ ст. шмат плыняў. Адна з іх – бальшавізм. У бальшавізме вылучаецца сталінізм.

У фашызме таксама шмат разнавіднасцяў: уласна італьянскі фашызм, фашызм іберыйскі (партугальскі і іспанскі), нацыянал‑сацыялізм (быў нават беларускі) і г.д.

ПА АБСЕ зрабіла слушна, не асудзіўшы камунізм як плынь, бо ў лік асуджаных маглі б трапіць камуністы – ахвяры нацызму і сталінізму, камуністы, якія загінулі, змагаючыся супраць, фашызму (Італія, Партугалія, Іспанія), нацызму і сталінізму.

Калі разважаць лагічна, то, асуджаючы нацызм як адну з разнавіднасцяў фашызму, ПА АБСЕ павінна была б асудзіць і бальшавізм як адну з разнавіднасцяў камунізму. Аднак гэтага не адбылося. ПА АБСЕ асудзіла толькі сталінізм, г. зн. бальшавізм сталінскай эпохі (1930–1953 гг.).

ПА АБСЕ не асудзіла бальшавізм. Хоць сталінізм арганічна вырас з бальшавіцкай нецярпімасці, з бальшавіцкага экстрэмізму, з ленінізму, прававая думка Еўропы, мабыць, зважаючы на ахвяры, панесеныя ў эпоху сталінізму бальшавікамі і камуністамі шмат якіх краін, устрымалася ад асуджэння бальшавізму.

Супраць рашэння ПА АБСЕ вельмі ваяўніча змагалася дэлегацыя Расіі – правапераемніцы СССР. Яно і зразумела: калі права на кампенсацыю даўно ўжо маюць ахвяры нацызму, цяпер заявіць свае прэтэнзіі могуць і ахвяры сталінізму. Нямеччына ўжо даўно плаціць за злачынствы нацызму. Ці будзе плаціць ахвярам сталінізму Расія – пытанне ўжо не тэарэтычнае, пустапарожняе, а канкрэтнае і злабадзённае.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім4

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам5

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»8

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі16

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім4

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць