Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1414

Абама папрацуе з Беларуссю. Пасля Расіі і Ганы

Наладжванне стасункаў з Масквой дасць камандзе Абамы магчымасць болей выразна акрэсліць і свае падыходы да Беларусі. Аднак зразумела, што ў пытанні дэмакратызацыі нашай краіны Амерыка з Расіяй партнёрамі ніколі не будуць. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Канечне, перазагрузка — залішне гучная метафара. Але ўвогуле першы візіт прэзідэнта Абамы ў Маскву можна лічыць даволі паспяховым.

Дамовіліся ў агульных рысах пра абмежаванне стратэгічных наступальных узбраенняў, вайсковую супрацу, транзіт амерыканскіх грузаў у Афганістан цераз расійскую тэрыторыю. Большага і чакаць не выпадала. Што да Грузіі ды супрацьракетнай абароны, то бакі засталіся пры сваіх.

Мінскі палітолаг Андрэй Фёдараў упэўнены: наўпрост пра Беларусь Абама з Мядзведзевым не гаварылі. Да халеры непараўнальна важнейшых з іх гледзішча праблем. Але ад таго, наколькі паразумеюцца Вашынгтон з Масквой, будзе ў пэўнай ступені залежаць і іхні падыход да «беларускага пытання».

Так, калі па праблеме супрацьракетнай абароны Масква і Вашынгтон упруцца рогам, то ў расійскіх стратэгаў абвострыцца спакуса разгуляць беларускую карту: паставіць у нас «Іскандэры», дамовіцца пра базаванне стратэгічных бамбавікоў дзе-небудзь Мачулішчах і г.д. «Нічога добрага Беларусі гэта не нясе, — мяркуе Фёдараў. — Узмацняецца прывязка да імперыі».

У аналітыка Валера Карбалевіча трохі іншы пункт погляду. «Лукашэнка навучыўся гуляць на геапалітычных супярэчнасцях, здымаць вяршкі з абодвух бакоў, — кажа эксперт. — Пры канфрантацыі цэннік жа зусім іншы! ЕС пачаў збліжэнне з Беларуссю менавіта пад уражаннем леташняй каўказскай вайны».

Калі раней абвастрэнне стасункаў Крамля з Захадам адназначна штурхала беларускае кіраўніцтва ў абдымкі расійскага мядзведзя, то зараз Мінск налаўчыўся разгойдваць геапалітычныя арэлі, адзначае Карбалевіч.

Так ці іначай, вызначэнне характару дачыненняў з Расіяй (пасля якой амерыканскі прэзідэнт наведае Італію ды Гану) дасць камандзе Абамы магчымасць болей выразна акрэсліць і свае падыходы да Беларусі. Разам з тым зразумела, што нават пры пацяпленні адносін між сабой Амерыка і Расія прынцыпова не здольныя стаць партнёрамі ў пытанні дэмакратызацыі нашай краіны.

Можна меркаваць таксама, што следам за Бруселем станавіцца на рэйкі «рэалпалітык» Вашынгтон не стане. Па-першае, для ЗША Беларусь не мае такога значэння ў транзітным, гандлёвым ды іншых планах, як для ЕС. Па-другое, незалежна ад таго, хто ў іхнім Белым доме, Штаты імкнуцца вызнаваць каштоўнасны падыход.

Іншая рэч, што зараз Амерыка памякчэла і напэўна дасць невялікі пернік за вызваленне Зэльцэра.

Скасоўваць жа «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», як заклікаў кангрэсменаў Лукашэнка, заакіянская звышдзяржава не разгоніцца. Бо тым, пра што акт, у нас па-ранейшаму і не патыхае.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей3

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей3

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць