6 ліпеня 2009 г. у Вільні памёр вядомы літоўскі гісторык Станісловас Лазутка. У Беларусі ён быў вядомы найперш як выдаўца Першага Статуту ВКЛ 1529 году, а таксама Судовых кніг Метрыкі ВКЛ. Яшчэ ў 1968 г. праф. Лазутка заснаваў у Віленскім Універсітэце даследчую групу Літоўскіх Статутаў і Літоўскай Метрыкі. На беларускую мову перакладалася ягоная праца «Леў Сапега: Жыццё, дзяржаўная дзейнасць, палітычныя і філасофскія погляды» (Магілёў, 2004).

Праф. Лазутка нарадзіўся 7 мая 1923 г. у Сібіры у сям’і нашчадкаў сасланых літоўскіх паўстанцаў. У 1950-х гадах працаваў у ЦК Кампартыі Літвы, ад чаго ўжо ў пазнейшы час да яго было неадназначнае стаўленне. Тым не менш, і сучасная літоўскія ўлады ўганароўвалі праф. Лазутку як выдатнага навукоўца.

Праф. Лазутка быў сімпатыкам Беларусі і тым рэдкім сярод літоўскіх гісторыкаў навукоўцам, які паслядоўна ўжываў тэрмін «старабеларуская мова».

Вечная памяць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?