У Мінску з’явіліся досыць арыгінальныя ўлёткі ультранацыяналістычнай арганізацыі. Дык што ж гэта за таямнічая «Белая Воля»?
| © Фота Сямёна Печанка |
У раёне трактарнага заводу і ў Чыжоўцы на слупах ды на прыпынках можна пабачыць улёткі незарэгістраванай ўльтранацыяналістычнай арганізацыі «Белая Воля». На іх маецца выява маладога чалавека з аўтаматам Калашнікава ў руках на тле Пагоні. Унізе цытата з «Пагоні» Максіма Багдановіча — «…толькі ў сэрцы трывожным пачую…» «Белая воля» гучна заявіла пра сябе ў часе правядзення Сацыяльнага маршу ў лістападзе 2007 году. Удзел чальцоў арганізацыі ў акцыі апазіцыі меў большы розгалас, чым сама акцыя.
Дык што ж гэта за таямнічая «Белая Воля»? Якія мэты яна пераследуе, хто яе чальцы? Прапануем вашай увазе артыкул Юліі Сівец ды Міколы Бянько «Белая Воля» ў кантэксьце афіцыйнага палітычнага праекта», размешчаны на сайце «Наше мнение».
***
«Белая Воля» ў кантэксьце афіцыйнага палітычнага праекта»
Днямі на Сацыяльным Маршы дэбютавала ўльтраправая арганізацыя пад назвай «Белая Воля». Некалькі дзесяткаў «белавольцаў» пабіліся са сваімі апанентамі з супрацьлеглага лагеру анархістаў. Хто з іх стварыў патрэбную карцінку для тэндэнцыйных рэпартажаў БТ — цяпер не істотна. Важна іншае: пустая да нядаўняга часу ніша ультранацыяналістычных арганізацыяў на беларускім палітычным полі можа неўзабаве быць занятай.
Варта зрабіць агаворку, што ранейшыя праварадыкальныя структуры кшталту прарасійскай РНЕ і нацыяналістычныя «Белы легіён», «Край» не здабылі сімпатыяў прыхільнікаў радыкальнага дзеяння ў сілу розных прычынаў.
РНЕ захлынулася ў паўкрымінальных разборках і практычна не знайшла ў Беларусі прыхільнікаў расійскага нацыяналізму. Кропка ў справе беларускага аддзялення РНЕ была пастаўленая ў 2006 годзе. Тады супраць сяброў Гомельскай філіі РНЕ камітэт дзяржбяспекі распачаў крымінальную справу па факце дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі. Праўда, КДБ так і не прызнала РНЕ экстрэмісцкім аб’яднаннем, абмежаваўшыся куды больш мяккай фармулёўкай. Так, улады прадэманстравалі, што дзейнасць РНЕ у Беларусі непажаданая.
«Белы легіён» і «Край», хоць і мелі выразную прабеларускую скіраванасць, былі варожымі сістэме каштоўнасцяў беларускіх уладаў і малазразумелыя для шараговых жыхароў краіны з размытай нацыянальнай ідэнтычнасцю.
Што тычыцца «Белай Волі», яе з’яўленне можна назваць нечаканасцю. Эпатажны ўдзел прыхільнікаў дадзенай арганізацыі ў пратэстным Сацыяльным Маршы выклікаў большы рэзананс, чым сама акцыя апазіцыі. З гэтага пункту гледжання шэсце групы «Белая Воля» падчас Сацыяльнага Маршу можна сапраўды лічыць «пераможным».
Калі казаць пра ідэалогію «Белай Волі», то для яе ўласцівыя папулізм, а таксама спекуляцыя на тэмы сацыяльных праблемаў — ад нелегальнай міграцыі да падзення ўзроўню нараджальнасці. Натхняльнікі «Белай Волі» вызначылі некалькі патэнцыйных пагрозаў для беларускага грамадства: транснацыянальныя карпарацыі, расейскія алігархі, лібералізм. Як бачым, ідэі не здзіўляюць сваёй навізной і цалкам упісваюцца ў схему дзяржаўнай ідэалогіі.
Для распрацаванай афіцыйнай дактрыны характэрныя часам супярэчлівыя пастулаты. Напрыклад, з аднаго боку, дэкларуецца арыентацыя на інтэграцыйныя працэсы з постсавецкімі краінамі, пераважна з Расеяй, а, з іншага, абвяшчаецца курс на стварэнне новага грамадства, якое пойдзе па асаблівым беларускім шляху.
Альбо яшчэ, за дэмакратычным фасадам хаваецца патрэба ў моцным лідэры, які абапіраецца на маналітны народ, што мусіць падзяляць агульнапрынятыя каштоўнасці. Супярэчлівыя на першы погляд прынцыпы афіцыйнай ідэалогіі насамрэч робяць сістэму дзяржаўнага кіравання максімальна ўстойлівай і гнуткай, паколькі дазваляюць кіраўніцтву краіны адносна лёгка манеўраваць у зменлівых вонкавых і ўнутрыпалітычных варунках. Гэта дазваляе ахопліваць і мабілізаваць пры патрэбе шырокія колы насельніцтва Беларусі.
Зрэшты, для ідэалогіі новага ўльтранацыяналістычнага праекта «Белая Воля» таксама ўласцівы постмадэрновы набор супрацьлегласцяў кшталту наяўнасці ў эмблеме арганізацыі афіцыйнага сцяга — каланіяльнай спадчыны — і нацыянальнага бел-чырвона-белага штандара.
Хоць на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы руху выкарыстоўваюцца дзве дзяржаўныя мовы, але асноўная колькасць прапагандысцкіх і справаздачных матэрыялаў «Белай Волі», напісаныя на расейскай мове (сайт на дадзены момант не дзейнічае — НН). Стваральнікі ўльтраправага руху адмяжоўваюцца як ад ліберальных апазіцыйных партыяў, так і ад уладаў, калі тыя прымаюць непапулярныя рашэнні кшталту скасавання ільготаў.
Аднак разыходжанні з афіцыйнай лініяй — нязначныя, паколькі стратэгічныя мэты (моцная дзяржава, сацыяльная роўнасць, дэмаграфічная і энергетычная бяспека, незалежнасць ад Захаду) радыкалаў з «Белай Волі» і апалагетаў рэжыму супадаюць.
Адсюль вынікае, незалежна ад таго, хто ініцыяваў стварэнне «Белай волі», пастулаты гэтай арганізацыі ўпісваюцца ў сістэму дзяржаўнай ідэалогіі і маюць не расійскую скіраванасць, а таму могуць быць выкарыстаныя ўладамі.
Вядома, на дадзены момант беларускія ўлады вымушаныя рабіць сімвалічныя саступкі Захаду ў выглядзе дазволу на правядзенне альтэрнатыўных акцыяў, адкрыцця ў Менску Прадстаўніцтва Еўракамісіі etc. На гэтым фоне тактыка гвалтоўных разгонаў АМАПам апазіцыйных мерапрыемстваў будзе выглядаць недарэчнай. У такім разе арганізацыі, падобныя «Белай Волі», могуць выконваць функцыю натуральнага стрымліваючага фактара росту грамадскай актыўнасці напярэдадні наступных парламенцкіх выбараў.
P.S. На Сацыяльным Маршы ролю АМАПу, а менавіта запалохванне ўдзельнікаў акцыі, свядома ці несвядома выканалі «белавольцы». Такім чынам, у будучым існуе імавернасць таго, што «Белая Воля» можа выкарыстоўвацца ў якасці інструмента сілавога кантролю. Пры гэтым, улады забіваюць адным стрэлам некалькіх зайцоў: дыскрэдытуюць тытульную апазіцыю, змяншаюць колькасць ўдзельнікаў акцыяў праз імавернасць быць збітым ультранацыяналістамі, апраўдваюць разгоны пры канфліктах «белавольцаў» і дэманстрантаў. У выніку, аўтарытарная сутнасць дзяржавы чарговы раз будзе схаваная пад маскай квазідэмакратыі.




Накіраваны супраць нацыянальнага Адраджэньня. Хаця сябры БВ пра гэта могуць і не здагадвацца.
Ідзіце ў народ, спадары апазіцыя. І ня будзе нагоды енчыць пра "гэбэшны праект".
/Прытым што я сам стаўлюся да БВ як мінімум з сумнівам.
напэўна, улетку ў рэдакцыі бракуе матэрыялаў.
Гэты артыкул чыталі далёка не ўсе. Гэта па-першае. Па-другое, з'яўленне налепак магчыма сведчыць пра аднаўленне дзейнасці нашумелай арганізацыі. Таму частка нашых чытачоў вельмі верагодна захоча падрабязнай інфармацыі.
Баяністы тэкст увогуле...
Лiпень 9, 2009 у 15:36
Не арганізацыя - а спрэс плюсы для канторы. Выціснуць іншадумцаў на загадзя падрыхтаваныя пазіцыі \"тэрарыстаў\" - і з захапленнем паказваць па БТ хоць кожны дзень.
============
А што ў iх "тэрарыстычнага"? Нармалёвая права-кансерватыўная нацыяналiстычная арганiзацыя. Усё лепш, чым апазiцыйныя педзiкi, анархiсты i камунiсты, якiя спрэс касмапалiты i лiбералы. Сорамна глядзець на вашыя тусоўкi, не тое што ўдзельнiчаць.
Бо гэта жмых.
Так да малпаў эвалюцыяніруемем у паллітычным сенсэ...
Хаця, безхрабетныя ад апазіцыі у нас заўсёды вылучаюцца ў кандыдаты ў прэзідэнты...
Ураженьне, што НН у перыяд адпачынкаў няма чаго друкаваць.
Карацей, адзін мастурбатар-журналіст напісаў па заказу пра мастурбатараў-палітыкаў...
Дарэчы, у Беларусі ж абяцалі ўвесці адказнасць за выкарыстанне нацысцкай сімволікі. Засталося дачакацца прыняцця закона. :)
ЗЫ Яшчэ тэма мацкальскага калаша не раскрыта
Сапраудныя правыя зараз працуюць у адмiнiстрацыях райвыканкамау, а не бегаюць па цырках кiм бы гэтыя цыркi не праплочвалiся.
А так - бачна чым патыхае гэты "расейскамоуны ультранацыяналізм"
Праект добры як лакмусавая паперка, лішні раз паказваецца, хто ёсьць ху .
Спадарства, якая актыўнасць!? З 1999 г няма аніякай актыўнасці! Толькі калі лічыць актыўнасцю заскарузлую грызню паміж сабой апазыцыйных бонзаў саўковай закалкі, ці можа з'яўленне "блакітнай" плыні нацыянальнага адраджэння!?
У люстэрка падзівіцеся! Усе тлушчу параслі!
Ой, ну не трэба палохаць тут некага "белай воляй". Адлупіць іх трэба публічна.
А ты паспрабуй. Насамрэч. Не цяры дупай стул, а дакладна зрабі. Што, заламала? Ну дык няма чаго луздзіц! Бо ў вас , "правільной оппозіціі", заўжды так робіцца!
Адразу скажу , што ня ўсе пункты ідэялогіі БВ падтымлеваю, але тое што ў нашым аппазіцыйным арганізме ўзнікае нейкае падабенства да Квазімоды зперакосам налевы бок мяне вельмі хвалюе!
Я хацеу сказаць, што радыкалiзм у нас, як сацыяльны метад - чыстая правакацыя. А больш iстотныя уплавы на грамадства - па iншых "ведымствах".
І БЕЛАРУСКАМОЎНЫМІ ЯНЫ СТАЛІ ТОЛЬКІ З ТАГО, ШТО ІХ МАХРОВЫ РАСІЗМ, ІХ "БІ ЧАРНАДУПЫХ", ІХ "рАСА-ГАЛОЎНАЕ!" НІКОМУ ЗАРАЗ У НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ НЕПАТРЭБНЫ. А ТАК, НЯ ДУЖА ІХ УСПРЫМАЙЦЕ.
ЗАБАГАТА ІМ І ТАК РЭКЛЯМЫ.
Не думаю, што гэта праект ГБ, але што трэба іх арыштаваць за такія ўлётачкі, то дакладна.
Дарэчы, у Беларусі ж абяцалі ўвесці адказнасць за выкарыстанне нацысцкай сімволікі. Засталося дачакацца прыняцця закона. :)<<<
А ДЗЕ ТЫ БАЧЫШ ТУТ НАЦЫСЦКУЮ СІМВОЛІКУ?! а ТЫ НЕ ДУМАЕШ, ШТО І БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ У ТОЙ ЖА "ЗАКОН" МОГУЦЬ УНЕСЦІ?
Лiпень 9, 2009 у 15:36
Не арганізацыя - а спрэс плюсы для канторы. Выціснуць іншадумцаў на загадзя падрыхтаваныя пазіцыі "тэрарыстаў" - і з захапленнем паказваць па БТ хоць кожны дзень. Спадзяюся, што хоць трошкі разумныя людзі, якія сапраўды кахаюць сваю Бацькаўшчыну, не дадуць уцягнуць сябе ў гэты ці іншыя падобныя камітэцкія праекты.
==================
А антифа кахаюць сваю Бацькаўшчыну!? Мне здаецца ў іх яе няма! Яны ж за мир без границ и государств! Кучка ліберальных касмапалітаў!
Белавольцы не могуць быць прыхільнікамі "Расейскае імпэрыі". Хоць бы таму, што Імпэрыя — чыста эўрапейская форма арганізацыі палітычнае прасторы. Арда ня можа быць Імпэрыяй!
Наконт закідаў ў "расейскамоўным нацыяналізме":
Ніякага прынцыпу з расейскамоўнасці белавольцы не робяць. Ўсе валодаюць беларускай мовай, але ня ўсе на належным ўзроўні. Расейскамоўнасьць часовая і вымушаная. Але на фоне іншых БЕЛАЯ ВОЛЯ выглядае зусім не горшай: дзе Вы бачылі ў нас 100% беларускамоўную нацыяналістычную арганізацыю? Нават ў Пазьняковай КХП многія размаўляюць па-расейску ў прыватным жыцьці, а па-беларуску — са страшэнным расейскім акцэнтам
Жадаеце лібералізму й дэмакратыі? Так, добра : правядзем гей-парад, імпартуем па болей кітайцаў , адчынім вароты бясконцаму патоку бежанцаў (іх ў Азіі ды Афрыцы заўжды хапае), параздаем ім пасобія ды інш., а пасля будзем дзівіцца як Мінскія прачпекты палыхаюць падобна да Парыжу, досыць папаленаму неграмі.
Жадаеце адраджэння беларускасці- жадайце адраджэння народу, беражыце й гадуйце ўласную мэнтальнасць, свае спадчыну. Без тае заботы ўсе вашыя імкненні - пабудова максэмальна прыбытковага спажывецкага раю!
Жыве Беларусь!
а кельты вашыя гэта што..усюды iх сунiце...тусуеце з правымi футбольнымi хулiганамi пераважна з Дзернама i фк Мiнск.
Пагартайце фотаальбом Дзяніса Раманюка «Беларускія народныя крыжы» — такіх фошыцкіх :))) «кельтаў» ‘шчэ нямала захавалася на старых могілках па ўсёй Беларусі.
Яна аб'яднае у сябе функцыи АМАПУ з белай волей диктатора.
Белая Русь адпачывае. Але пры чым тут нацыя?
Він з позитивного боку охарактеризував "Білу Волю".
Я спостерігаю вже кілька років за білоруським правим рухом. І скажу - БВ з націоналістів одні з найактивніших за останні роки. Це моя суб'єктивна думка
Нашто нам на Беларусі \"здаровы правы нацыяналізм\"? Чаму нам не пойдзе здаровы патрыятызм?
На \"Сацыяльным маршы\" яны зігавалі як запраўскія баны, ды нервова сябе паводзілі пад час выразаў анархістаў накшалт \"Фашызм не пройдзе! Свет каляровы, а не карычневы\" і г.д.
Нармальны свядомы беларус, які ведае сваю гісторыю, толькі вітае такія словы.
А гэтыя нейкія чарнасоценцы...
Ды і кожны беларус павінен ведаць вось гэтыя радкі:
\"Мы патрыёты больш за вас. Але мы не хочам велічы за кошт іншых народаў. Бо ўсе людзі зямлі - браты. І ўсе яны падобны адзін на аднаго і на нас. На свеце няма горшых народаў... А калі ёсць, то іх робяць такія, як вы...\"
Таму, што патрыятызм і нацыяналізм рэчы розныя! І нацыяналізм - гэта НЕ нацызм і НЕ расізм!
Людзі блытаюць значэнні слоў і ад своёй неразумнасці церпяць.
НАМ ТРЭБА НАЦЫЯНАЛІЗМ! І трэба новы КРАЙ, а не Белая Воля!
А ты roodxx звычайны лібера-касмапаліт, якіх проста давіць трэба!
Заўсёды ёсць кіраўнікі і звычайныя шэраговыя! Не ўсім жа сядзець ў адміністрацыях, некаму прыходзіцца і біць мо*ды чырвоным анархістам.
Спачатку ты будзеш забіваць, выганяць, выкрадаць палітычную апазіцыю, потым знойдзеш ворагаў сярод іншых народаў і г.д.
Твае лозунгі, якімі б прыгожымі яны не былі, зводзяцца да аднаго: рэж, забівай, рабуй, гвалтуй усіх кто не падобен да цябе, мінавіта да цябе. Бо для цябе няма істотнай розніцы паміж выразмі "Я з народу" і "Я і ёсць народ".
Ідзі зігуй далей нацык...
Але любы нармалёвы белаволец на ўсе 100 адсоткаў падтрымлівае лёзунг «Фашызм ня пройдзе!» Фашыстам у БЕЛАЙ ВОЛІ няма месца!
Лiпень 11, 2009 у 14:37
Расейскамоунасьць часовая....сумненьне вялiкае, але магчыма. А растлумач вашыя адносiны да маскоускiх папоу i гэтага патрыярхату, да ужываньня калгасна-мусульманскага сьцяга й вашай прыхiьнасьцi да баро й яго лёзунгау. Вельмi жадаю верыць, што у нас зьявiлiся НАШЫ ультраправыя й усе мае пытаньнi - гэта хваробы росту БВ, але задужа шмат пытаньняу
А ўвогуле ў БЕЛАЙ ВОЛІ вітаецца свабода думкі, і нейкае абавязковае для ўсіх догмы, як ставіцца да Лукашэнкі, «маскоўскіх папоў» і г.д. ў нас няма.
Што да рэлігіі, то тут у нас таксама квітнее плюралізм:) Ёсьць у БВ і праваслаўныя, і каталікі, і прыхільнікі дахрысьціянскіх вераньняў. Мне асабіста вельмі блізкая пазыцыя вядомага Цэнтру этнакасмалёгіі «Крыўя» (kryuja.org). Адпаведна і да расейскага папоўства стаўлюся нэгатыўна. Але ёсьць сярод белавольцаў, чаго граха таіць, і тыя, хто мае наконт РПЦ пэўныя ілюзіі:(
Але ж гэта прынцыповыя пытаньнi й адсутнасьць прынцыповай пазiцыi па гэтых пытаньняхёсьць знак аморфнасьцi арганiзацыi. I якая можа быць ляяльнасьць сапраудных правых да баро, якi фактычна зьнiшчае нацыю, ды i наогул краiу - ён гарант незалежнасьцi не Беларусi, а Лукашэндыi - са сваiмi сымбалямi - такiм чынам БВ прэзэнтуюць сябе, як правыя Лукашэндыi, але не Беларусi
Гэта значыць, стратэгiчныя мэты аппазiцыйнай лiнii - слабая дзяржава, сацыяльная няроунасць, дэмаграфiчная i энергетычная небяспека ды залежнасць ад Захаду? Або гэта лiнiя аутара?
bL8dy_R8ts, звяртаю Вашу увагу на тое, што аппазiцыйныя грамадства ва усiм бачыць "лукашенкаускую правакацыю" , як i улады ва усiм бачаць "аппазiцыйную правакацыю". Проста яны друг без друга нiчога з сабе не уяуляюць. Адны - героi "барацьбы з дыктатарам", другiя - героi "аховы Беларусi ад празахадных правакатарау" Несумненна, адна сiстэма. Проста яшчэ ня усе гэта зразумелi.