Культура1010

Як у Шчорсах рамантавалі царкву XVIII стагоддзя

Грузавік з вышкай заехаў проста ў памяшканне, паабдзіраўшы да цэглы тынкоўку на ўваходзе. Між іншым, гэта першы сур’ёзны рамонт за дваццаць гадоў ад моманту вяртання храму вернікам. Фотарэпартаж.

Грузавік з вышкай заехаў проста ў памяшканне, паабдзіраўшы да цэглы тынкоўку на ўваходзе. Між іншым, гэта першы сур’ёзны рамонт за дваццаць гадоў ад моманту вяртання храму вернікам.

Трапіўшы апошнімі днямі ў Шчорсы, што на Наваградчыне, у мясцовай царкве, збудаванай у 1770-1776 гадах на сродкі графа Яўхіма Храптовіча, можна было пабачыць наступную карціну: на прыступках ляжаць дошкі, у праходах тынкоўка паабдзіраная да цэглы, дасталося і самой цэгле. А ў сярэдзіне, зусім блізенька ад алтара, стаіць грузавік з вышкай пад самай столлю. У люльцы чалавек — чысціць столь. Царкоўнае ўбранне прыкрытае цэлафанам. Адшукаць мясцовага бацюшку, айца Міхаіла Кушнерчука, аказалася няпроста, таму па тлумачэнні давялося звяртацца да матушкі. Тая распавяла, што па-іншаму пачысціць ды пабяліць столю проста не атрымлівалася.

Міністэрства культуры ўжо зрабіла заўвагу за пашкоджаны праход. Між іншым, гэта першы сур’ёзны рамонт за дваццаць гадоў ад моманту вяртання храму вернікам у 1988 годзе. З таго часу ў царкве праводзіліся лакальныя рамонтныя працы – фарбавалася падлога, бяліліся сцены, праводзілася ацяпленне.

Дзмітраўская царква ў Шчорсах была пабудаваная на месцы старой драўлянай царквы. Праект падрыхтавалі знакамітыя італьянскія архітэктары Джузэпэ Сака і Карла Спампані. Ад пачатку храм быў уніяцкім, пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі стаў праваслаўным. У 50-я гады мінулага стагоддзя царкву ператварылі ў спортзалу, пасля там захоўвалася зерне, якое ў будынак, дарэчы, таксама завозілі на грузавіках.

У 2004 годзе Дзмітраўская царква трапіла ў поле ўвагі СМІ пасля таго, як у яе патрапіла шаравая маланка. Па словах відавочцаў, ад царквы агнявы шар адскочыў у бок сельсавету і той загарэўся. У Шчорсах тады шмат у каго згарэлі тэлевізары, лядоўні і адзіны на той момант у мястэчку кампутар.

Сямён Печанко

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«У Егіпет з дзецьмі даражэй з’ездзіць». Брэсцкая блогерка вырашыла павялічыць грудзі, пакуль чакае мужа з калоніі20

У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык7

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць