Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Ад заўтрашняга зняволены Мікалай Аўтуховіч спыняе галадоўку. Пра гэта ён паведаміў свайму адвакату Паўлу Сапелку.

Рэкордная галадоўка Аўтуховіча доўжылася роўна тры месяцы ад 16 красавіка да 16 ліпеня. Увесь гэты час ён знаходзіўся толькі на глюкозных кропельніцах, страціў больш за 25 кілаграмаў вагі.

Аўтуховіч патрабаваў змянення меры стрымання пад вартай ці хутчэйшага разгляду справы. За кратамі ваўкавыскі прадпрымальнік знаходзіцца ад 8 лютага.

Калі першапачаткова абвінавачванні грунтаваліся на падпалах дамоў мясцовых чыноўнікаў, то потым быў знойдзены яшчэ і гранатамёт. Па гэтай самай справе таксама затрыманыя Юры Лявонаў, Уладзімір Асіпенка, Канстанцін Уланаў.

У знак салідарнасці з Аўтуховічам галадоўку праводзіў «Малады фронт», да яе далучаліся таксама лідэры апазіцыі. А напярэдадні група з 28 палітыкаў і грамадскіх дзеячаў звярнулася з адкрытым лістом да Аўтуховіча, дзе прасілі спыніць галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?