Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Змяняюцца ўрады, сыходзяць з арэны палітыкі, забываюцца імёны парламенцкіх аратараў. А Мясніковіч застаецца. Піша Аляксандр Фядута ў цыкле «Палітбюро‑2009».

Не крыўдуйце, спадар Мясніковіч!

Вырасла цэлае пакаленне, якое паспела забыць пра існаванне Мінскага гаркаму партыі. Для гэтай моладзі Мясніковіч — галоўны навуковец краіны. І не болей. А былі ж часіны!..

Кажуць, што на Мясніковіча звярнулі ўвагу падчас чарговага ўрадавага пахавання. Ён працаваў тады галоўным інжынерам сталічнай спецгаспадаркі. Па спецыяльнасці, так бы мовіць. Малады працаўнік сферы ЖКГ пачаў хутка рабіць кар’еру — і даслужыўся да сакратара Мінскага гаркаму КПБ. Адтуль простая дарога вяла ў міністры — балазе, старшынём Савету Міністраў стаў спярша Міхаіл Кавалёў (старшыня Мінгарвыканкаму), а потым Вячаслаў Кебіч, чыя кар’ера таксама была звязаная з Мінскам.

І вось Мясніковіч стаў спярша міністрам жыллёва‑камунальнай гаспадаркі. Потым — першым намеснікам Дзяржплану БССР (старшынём у рангу віцэ‑прэм’ера быў якраз Вячаслаў Кебіч). І, нарэшце, калі Кебіч сам узначаліў урад, Мясніковіч стаў яго правай рукой на пасадзе першага намесніка.

У тыя легендарныя часы я блізка бачыў Мясніковіча толькі раз. Ішло бюро ЦК КПБ, абмяркоўвалі салігорскія забастоўкі (красавік 1991). На фоне пыхлівага Малафеева і Дземянцея, што спалохана стагнаў, уражанне дзелавых і ўраўнаважаных людзей стваралі ўсяго тры чалавекі. Прафсаюзнік Уладзімір Ганчарык, сакратар ЦК КПБ па пытаннях прамысловасці Артур Трутнеў і — Мясніковіч. Яму не трэба было зазіраць у паперкі. Ён памятаў лічбы і ведаў сутнасць рашэнняў.

Такім ён быў заўсёды.

Таму Кебіч планаваў зрабіць яго прэм’ерам пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, а Лукашэнка пакінуў у віцэ‑прэм’ерах, абазваўшы, падчас прадстаўлення ў Вярхоўным Савеце, радыкалам‑рыначнікам.

І Мясніковіч не зніякавеў пасля паніжэння ў статусе (у простыя віцэ‑прэм’еры). Хто, калі не ён, ведаў: лепш простым віцэ‑прэм’ерам быць, чым палітычным нябожчыкам. Пэўна ж, досвед удзелу ва ўрадавых пахаваннях быў …

Добра разумеючы, з якім падазрэннем паглядае на яго гэтая зграя, што дарвалася да ўлады, Мясніковіч працаваў бездакорна. Настолькі, што праз год, калі Лукашэнка вырашыў нарэшце развітацца з Леанідам Сініцыным, архітэктарам сваёй перамогі, ён проста памяняў Мясніковіча і Сініцына месцамі. Так няспраў¬джаны прэм’ер за Кебічам стаў кіраўніком Адміністрацыі за Лукашэнкам.

Аляксандр Фядута

Цалкам чытайце артыкул у свежым нумары «Нашай Нівы». «НН» з’яўляецца ў кіёсках «Белсаюздруку» ў Мінску ў сераду ад абеду, у рэгіёнах — ад чацвярга ранку.

А найлепш — падпісвайцеся!

Раней у праекце «Палітбюро-2009»:
Чалавек без якасцяў: Зянон Ломаць
Бацька хрышчонага сына: Андрэй Кабякоў
Кандыдат на ўсе вакансіі. Уладзімір Сямашка.
Будаўнік у банку. Пётр Пракаповіч.
Чалавек-невідзімка. Сяргей Ткачоў
Генерал мірнага часу: Юры Жадобін
Русалка ў аблоках: Наталля Пяткевіч.
Новы твар: Уладзімір Макей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0