Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
Відэа


Усё пачыналася як бяскрыўдная навальніца, а вылілася ў сапраўдны патоп. За лічаныя хвіліны Няміга ператварылася з вуліцы ў раку. Уся паводка, ад пачатку да кульмінацыі – на нашым відэа:

На ходніках вада стаяла па калена, а на праезнай частцы – дзе па пояс, дзе па грудзі, а дзе і па шыю. На пляцоўцы каля гандлёвага дому «Няміга» сабраўся вялікі натоўп цікаўных ды фотажурналістаў – яны чакалі паўтарэння учорашняй паводкі. Прырода іх чаканняў не падманула.

Неўзабаве па залітай вадой Нямізе маглі праехаць толькі грузавыя «МАЗы», ад якіх ува ўсе бакі разыходзіліся магутныя хвалі, заліваючы ўсё навокал.
Каламутная плынь вады на праезнай частцы была хуткай, нібы ў горнай рацэ – часам было складана ўтрымлівацца на нагах. Асабліва даваліся ў знакі схаваныя пад вадой прыступкі ды яміны – паслізнуцца ды ўпасці было вельмі лёгка.

У нейкі момант стварылася сапраўды небяспечная сітуацыя – вялікая маршрутка захрасла пасярэдзіне вуліцы.
Чатыры супрацоўнікі МНС пачалі выносіць людзей на руках, дастаючы іх праз вокны. Цікавая дэталь: на адным з выратаўнікоў была цішотка з надпісам «МЧС России».

Крыху далей, каля Петрапаўлаўскага сабора, спыніліся два тралейбусы. Іх пасажыраў эвакуявалі на адмысловых плытах.

Не зусім зразумела, чаму рух на Нямізе спынілі гэтак позна, хоць прадугледзець, чым скончыцца навальніца, было нескладана. Таксама выклікаюць здзіўленне кіроўцы, якія на злом галавы спрабавалі праехаць па вуліцы, а ў выніку ў самым літаральным сэнсе сядалі ў лужыну, не шкадуючы сваіх пасажыраў.

Алесь Кудрыцкі

17:52, 24 лiпеня 2009

10 каментароў

vege напiсаў(ла)

Лiпень 24, 2009 у 19:47

Дзякуй, даволі прафэсыйна зроблены рэпартаж. Без каментароў

Кацярына напiсаў(ла)

Лiпень 24, 2009 у 20:36

Дзякуй за якасны матэрыял.

Алесь Кудрыцкі напiсаў(ла)

Лiпень 24, 2009 у 21:43

калі ласка!

Yury напiсаў(ла)

Лiпень 24, 2009 у 22:34

Адназначна лепшы матэрыял!

vasil напiсаў(ла)

Лiпень 25, 2009 у 10:45

Cikava, ci zauvazyli, sto dziauchyn ratue dzidzke z nadpisam na spine \"МЧС России\":)

Арцём напiсаў(ла)

Лiпень 25, 2009 у 15:44

Нямiга i так рака)

eisernWolf напiсаў(ла)

Лiпень 25, 2009 у 20:49

Маршрутку шкада. Харошы фольксік.

Krok напiсаў(ла)

Лiпень 30, 2009 у 17:51

Матэрыял вельмi якасны! Дзякуй!
..таксама вялiкi дзякуй "МЧС РОССИИ", што сваечасова адрэагавалi на надзвычайную сiтуяцыю на Нямiзе!! :))

lynglimt напiсаў(ла)

Жнiвень 2, 2009 у 0:04

Гэтыя "прыгажуні" хутка сваім паклоннікам не пакінуць цыгарэтаў і піва!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Кнехт напiсаў(ла)

Жнiвень 2, 2009 у 19:40

ПАШАНЦАВАЛА РАТАВАЛЬНІКУ!

Ён панёс яе проста ў ЗАГС,
і шаптаў ён: дзякуй патопу!
Ён не думаў пра наш калгас,
і не думаў ён пра Еўропу.

:)

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43