Юры Лявонаў, фота Юліі Дарашкевіч.

Юры Лявонаў, фота Юліі Дарашкевіч.

пад падпіску аб нявыездзе, паведаміў адвакат Вадзім Мушынскі. Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка застаюцца ў мінскім СІЗА №1.

Паводле словаў адваката, 8 жніўня скончыўся чарговы тэрмін утрымання яго падабароннага пад вартай. Паводле закона гэты тэрмін маглі або падоўжыць, або вызваліць Лявонава з мінскага следчага ізалятара №1.

«Я звяртаўся з хадайніцтвам да намесніка генеральнага пракурора аб тым, каб Лявонаву была зменена мера утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Відаць, хадайніцтва задаволілі», — сказаў Мушынскі.

Адвакат таксама мяркуе, што з Лявонава ўзялі падпіску пра неразгалошанне тайны следства.

«Такая падпіска была ўзята з усіх адвакатаў і, верагодна, з Лявонава таксама. Аднак на 100% сцвярджаць не магу, паколькі з ім яшчэ не бачыўся. Пра вызваленне Лявонава я таксама дазнаўся ад яго дачкі, якая мне патэлефанавала і паведаміла, што яе бацька знаходзіцца дома», — сказаў Мушынскі.

Сам Юры Лявонаў пакуль не даступны, цяпер яго няма дома. Яго вызвалілі 8 жніўня, стан здароўя нармальны. «У гэтым плане ўсё добра», — сказала БелаПАН Юлія Лявонава.

БелаПАН

* * *

Дадому Юры Лявонаў вярнуўся 8 жніўня прыкладна ў 16.30, паведаміла БелаПАН яго дачка Юлія. Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка застаюцца ў мінскім СІЗА № 1.

«Я сама толкам не ведаю, на якіх умовах яго выпусцілі, — сказала Юлія Лявонава. — Бацька пакуль нічога не распавядае. Магчыма, на наступным тыдні ён захоча сустрэцца з журналістамі».

8 жніўня споўнілася паўгода з моманту затрымання ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі. 18 лютага прадпрымальнікам было выстаўлена абвінавачанне на падставе арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» распачата справа на падставе арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўвання (арт. 13). Затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА № 1 Мінска.

З 16 красавіка па 16 ліпеня Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў самы кароткі тэрмін альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

Паводле слоў адваката Аўтуховіча Паўла Сапелкі, 8 жніўня следства павінна было вырашыць пытанне аб прадаўжэнні тэрмінаў утрымання прадпрымальнікаў пад вартай. Сапелка адзначыў, што адваката аб прадаўжэнні тэрмінаў утрымання пад вартай не інфармуюць — згодна з законам, знаёмяць з гэтым рашэннем толькі падабароннага.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0