Да стогадовага юбілею са дня нараджэння сЛарысы Геніюш прадстаўнікі беларускай грамадскасці заклікаюць МЗС Чэхіі аднавіць яе і мужа Янку Геніюш у чэшскім грамадзянстве. Просьба аб дапамозе ў гэтым пытанні накіравана і былому кіраўніку Чэхіі Вацлаву Гаўлу.

Геніюш была дзяячкай нацыянальнага руху, пэўны час выконвала абавязкі сакратаркі Рады БНР. Народжаная пад Ваўкавыскам, яна доўгі час жыла ў Празе. Саветы арыштавалі яе ў 1948-м. Да самай смерці яна не прыняла грамадзянства СССР. Нібы ў помсту, саветчыкі дагэтуль яе не рэабілітавалі. У другой палове 90-х яе творы зноў выкінулі з школьнага курсу беларускай літаратуры.

Створаны аргкамітэт па святкаванні яе сотай гадавіны. Ён паставіў сабе ў якасці галоўнай задачы дабіцца рэабілітацыі паэткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?