У нашай краіне выяўлены першы выпадак заражэння на грып А/Н1N1.

Захварэў грамадзянін КНР [аспірант БДУ], які вярнуўся 10 жніўня з Кітая, была таксама шпіталізаваная яго жонка, аднак у выніку абследавання вірусу ў яе не было выяўлена.

Стан захварэлага грамадязніна Кітая ацэньваецца як стабільны, ён цяпер праходзіць лячэнне.

Былі таксама выяўленыя 37 чалавек, з якімі кантактаваў захварэлы. Па выніках медыцынскага агляду зроблена заключэнне, што ўсе яны здаровыя. Міністэрства аховы здароўя заяўляе, што цалкам кантралюе эпідэміялагічную абстаноўку ў краіне.

БЕЛТА

***

Цікава, што сёння на прэс-канферэнцыі галоўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан заявіла, што выпадкаў захворвання на свіны грып у Беларусі не зафіксавана.

На сёння ў свеце зафіксаваныя больш за 230 тыс. выпадкаў захворвання на свіны грып, памерлі 2 107 чалавек, у Еўропе зафіксаваныя дзесяткі тысяч выпадкаў захворвання на свіны грып. У Вялікабрытаніі захварэлі 12 тыс. 903 чалавекі, Нямеччыне — 12 тыс. 493. У Расіі — 180 захварэлых, Польшчы — 150, Літве — 40.

Глядзі на гэту тэму:
Што рабіць, калі Вы захварэлі на свіны грып
Дзеці, што вярнуліся з аздараўлення, будуць праходзіць каранцін

Ці баяцца беларусы свінога грыпу? Апытанне на вуліцах мінскіх вуліцах:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0