У сталіцы прэзентавана праграма «Картка госця Мінска».

Уладальнікі адпаведных картак змогуць разлічваць на зніжкі, якія часам дасягаюць 100%, у кампаніях, якія згадзіліся падтрымліваць праграму.
У яе ўключаны 7 гатэляў, 29 кавярняў і рэстаранаў, 7 страхавых кампаній, 5 банкаў, 3 аператары пракату аўтамабіляў, 3 медыцынскія цэнтры.

Карткай могуць скарыстацца турысты, а таксама беларусы з раённых і абласных цэнтраў. Яе

намінальны кошт складае $2,5, але пакуль што картка раздаецца бясплатна.

Спачатку дысконтныя карты будуць распаўсюджвацца праз беларускія амбасады за мяжой і на памежных КПП.

Са студзеня 2010 года плануецца стварыць «картку госця Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?