Аршанская бітва, адбылася 8 верасня 1514 года, у ёй удзельнічала войска ВКЛ пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага (прыблізна 30 тыс.),
якое выступіла супраць маскоўскіх атрадаў Івана Чалядніна і Міхаіла Булгакава-Голіцы (каля 80 тыс.), у яе выніку адбылося паражэнне маскоўскіх атрадаў, негледзячы на значную колькасную перавагу. Экспансія Масквы затрыманая. Беларусь, Літва і Ўкраіна атрымалі перадышку, у якую расквітнеў Залаты Век Рэнэсансу.
Кулікоўская бітва, адбылася 8 верасня 1380 года, каля Дону і рэчкі Няпрадвы,
дакладнае месца невядомае. У бітве ўдзельнічалі Маскоўскае войска князя Дзмітрыя і войска Залатой Арды. Па 30 тысяч ваяроў з кожнага боку. Вынікам бітвы была перамога Дзмітрыя, ад таго празванага Данскім. Пачатак вызвалення расейскіх княстваў з-пад татарскага ярма.
Бітва пры Азэнкуры, адбылася 25 кастрычніка 1415 года, Азэнкур (вёска ля гораду Кале).
Англійскае войска пад камандаваннем Генрыха V (12 тысяч ваяроў) выступіла супраць французскага пад кіраўніцтвам Шарля д’Альбрэ (55-60 тысяч). Перамога англічан. Пераломны момант першага этапу Стогадовай вайны. Яе вынікам стала шматгадовая акупацыя вялікай часткі французскіх тэрыторый і гістарычная сіла Англіі.
Бітва пры Варне, адбылася 10 лістапада 1444 году, Варна (тэрыторыя сучаснай Баўгарыі).
Саюзнае войска Польшчы і Венгрыі (16-18 тыс. ваяроў)спрабавала перамагчы войска Асманскай Імперыі (60 тыс. ваяроў). У выніку перамога турак. Армія саюзнікаў была цалкам знішчана а кароль Польшчы Уладзіслаў ІІІ загінуў на полі бітвы. Польшча і Венгрыя перайшлі ў шматвекавое адступленне. Рэч Паспалітая так і не здабудзе ўпэўненага выхаду да Чорнага мора.
Падзенне Канстантынопаля, адбылося ў маі 1453 году.
Асада і падзенне Канстантынопалю (сучасны Стамбул). Гарнізон Канстантынопаля (каля 10 тыс.) спрабаваў адстаяць горад калі да яго падышло войска Асманскай Імперыі пад кіраўніцтвам Мехмеда ІІ (каля 80 тыс. ваяроў). Вынікам аблогі было падзенне Канстантынопаля а разам з ім і ўсёй Візантыйскай Імперыі. Гарнізон гораду быў цалкам знішчаны заваёўнікамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?