У судзе Цэнтральнага раёна Мінску распачаліся суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Акцыя праходзіла 9 верасня пад лозунгам «Не – расейскай акупацыі! Жыве Беларусь!»
Як паведамляюць праваабаронцы, усе тры паверхі будынку суда Цэнтральнага раёна Менска запоўненыя супрацоўнікамі АМАПу. У памяшканне не прапускаюць ні журналістаў, ні сваякоў затрыманых. Фактычна, судовыя паседжанні праходзяць у закрытым рэжыме.
Вядома, што пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў Сержука Карповіча, Кастуся Іванова. На чацвёртым паверсе судзяць Ірыну Пятрову, Віктара Івашкевіча, Аліну Радачынскую і Лемешава.
***
На твары Віктара Івашкевіча бачны вялізны шнар, які сведчыць, што з палітыкам учора абышліся зусім не па-джэнтэльменску.
Аляксандр Атрошчанкаў пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь (525 тыс. руб.).
Віктар Івашкевіч – 10 б.в. (350 тыс. руб.).
Зміцер Бародка – 25 б.в. (875 тыс.).
Сяржук Карповіч – 10 б.в. (350 тыс.).
Зміцер Бандарэнка – 15 б.в. (525 тыс.).
Зміцер Дашкевіч – 25 б.в. (875 тыс.).