Усяго патроху2828

Бамбёжка Баранавіч 15 верасня 1939 года + фота

Другая сусветная вайна прыйшла на беларускую зямельку не 22 чэрвеня 1941 г., а на два гады раней, калі Трэці Рэйх і СССР дзялілі Цэнтральную Еўропу. Піша Руслан Равяка.

Другая сусветная вайна прыйшла на беларускую зямельку не 22 чэрвеня 1941 г., а на два гады раней, калі Трэці Рэйх і СССР дзялілі Цэнтральную Еўропу. Піша Руслан Равяка.

На фота: Бліжэй да левага ніжняга краю здымка відаць радыёвежа. Здымак выкананы пілотам Luftwaffe падчас бамбёжкі Баранавіч.

15 верасня нямецкая авіяцыя бамбіла Баранавічы. Пад атаку трапілі чыгуначны вузел і радыёстанцыя.

Каля вакзала немцы знішчылі некалькі цягнікоў. Былі параненыя і забітыя.

Над радыёстанцыяй «Баранавічы» супрацьпаветранай абароне пашчасціла падстрэліць адзін з нямецкіх самалётаў DO-17, які і не дацягнуў да аэрадрома, загарэўся і разбіўся каля Растэнбурга. Радыёаператар самалёта памёр пасля ў шпіталі.

Дарэчы, на наступны дзень нямецкія самалёты бамбілі радыёстанцыю ў Вільні і здолелі спаліць яе. Тады сама яны нанеслі ўдары па адрэзку чыгункі Вільня-Баранавічы і знішчылі 2 цягнікі. На чыгунцы Баранавічы-Сарны таксама знішчаны два цягнікі. Пад удар трапляе чыгуначны вузел Маладзечна.

Найноўшая ў Польшчы (пачала працу ў верасні 1938-га) радыёстанцыя знаходзілася на ўскрайку Баранавіч. Будынак, дарэчы, захаваўся. Толькі цяпер гэта цэнтр горада, раён Старога парку. Польскія ўлады выкарыстоўвалі станцыю для прапаганды пальшчызны. Ставілі польскую музыку, выступалі польскія жаўнеры, навукоўцы і знакамітасці. Вяліся перадачы для земляробаў. Вядома, што была адмысловая забарона прайгравання на Баранавіцкім радыё беларускіх кружэлак Забэйды-Суміцкага.

Непашкоджаная нямецкай авіяцыяй радыёстанцыя скончыла працу праз два дні — 17 верасня. Польская выведка паведамляла, што сувязь з радыёстанцыяй перарваная.

Станцыя дасталася саветам. Як згадваў у сваёй дакладной старшыня радыёкамітэта БССР Якельчык 11 верасня 1940 года: «Наяўнасць радыёстанцыі ў Баранавічах дазваляла не толькі рэтрансляваць перадачы Масквы і Мінска, але і давала магчымасць весці адмысловыя перадачы на Заходнія вобласці. У сувязі з гэтым праводзілася мясцовае вяшчанне, якое займала 3-4 гадзіны штодня. Туды ўваходзілі два выпускі «Апошніх навінаў» на беларускай мове і па адным на габрэйскай і польскай мовах. Каля паўгадзіны на дзень адводзілася на гутаркі, што вяліся згодна з аддзелам прапаганды і агітацыі».

***

У гадавіну аб’яднання БССР праз Баранавіцкую радыёстанцыю праводзіліся наступныя перадачы, што прымаліся ўсімі радыёвузламі заходніх абласцей:

1. Выступ сакратара Баранавіцкага абкама КП(б)Б т.Тура на тэму «С какими достижениями приходит Барановичская область ко дню освобождения от ига польских помещиков и капиталистов».

2. Выступ дэпутата Вярхоўнага Савета СССР т. Сяржанта на тэму «Мая дэпутацкая дзейнасць».

3. Выступ кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў на тэму «С чем мы встречаем первую годовщину освобождения Западной Белоруссии».

4. Мастацкая самадзейнасць гарадоў Баранавічы, Брэст, Беласток, Ляхавіцкага раёна, в. Падлессе і г.д.

5. Літаратурна-музычныя перадачы на тэмы «Чырвоная Армія — армія-вызваліцельніца», «Вызвалены народ», «Ленін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржаўнасці», «Савецкія дзеці самыя шчаслівыя дзеці ў свеце».

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць