29 верасня на 91‑м годзе пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця былы мiнiстр фiнансаў БССР Баляслаў Іосiфавiч Шацiла.

Ён нарадзiўся 4 лютага 1919 года ў вёсцы Горкi Чэрвенскага раёна Мiнскай вобласцi ў сялянскай сям’i. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 годзе пасля заканчэння Гомельскага фiнансава‑эканамiчнага тэхнiкума. У фiнансавай сiстэме прапрацаваў больш як 50 гадоў i прайшоў шлях ад кантралёра‑рэвiзора КРУ па Крычаўскім раёне Магiлёўскай вобласцi да мiнiстра фiнансаў БССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?