Меркаванні
25 каментароў | 13:11, 1 кастрычнiка 2009

Мы, выкладчыкі Дэпартамента палітычных навук ЕГУ, у гэтым адкрытым лісце хацелі б патлумачыць нашу пазіцыю ў канфлікце ў выніку прызначэння новага куратара бакалаўрскай праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні».

Мы глыбока занепакоеныя сітуацыяй з парушэннем дэклараваных Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам прынцыпаў павагі акадэмічных свабод і пабудовы універсітэта, які адпавядае высокім стандартам у галіне дэмакратычных прынцыпаў і каштоўнасцяў.

Усяляк вітаючы і падтрымліваючы прынцыпы акадэмічных свабод і самакіравання, мы неаднаразова рабілі захады па іх рэалізацыі ў жыцці і дзейнасці бакалаўрскай праграмы і дэпартамента паліталогіі ЕГУ. У прыватнасці, такімі крокамі былі прадстаўленне пры канцы 2008 года «Канцэпцыі развіцця палітычнай навукі і адукацыі ў ЕГУ», якая прадугледжвае ўвядзенне прынцыпаў акадэмічнага самакіравання, і правядзенне выбараў кіраўніцтва бакалаўрскай праграмы. Выбары, праведзеныя ў сакавіку 2009 года, павінны былі прадэманстраваць гатоўнасць супольнасці да ўвядзення самакіравання. Вызнаючы прынцыпы акадэмічных свабод, мы не можам пагадзіцца з аднабаковымі і непразрыстымі рашэннямі аб прызначэнні кіруючага акадэмічнага складу і службовых асоб дэпартамента. У прыватнасці з:

• скасаваннем вынікаў выбараў кіраўніка праграмы, якія праходзілі зімой 2009 г.

• прызначэннем су‑дырэктарам дэпартамента А. Сцяпанава без папярэдняга абмеркавання з выкладчыцкай супольнасцю (сакавік 2009 года).

• прызначэннем на пасаду куратара бакалаўрскай праграмы К. Ткачова без папярэдняга абмеркавання кандыдатуры з супрацоўнікамі дэпартамента і без забеспячэння магчымасці разгляду альтэрнатыўных кандыдатур (верасень 2009 году).

• Перапрызначэннем С.А. Навумавай дырэктарам дэпартамента Палітычных навук без абмеркавання кандыдатуры з супрацоўнікамі дэпартамента (верасень 2009 году).

Лічым, что такія дзеянні з’яўляюцца грубым парушэннем дэклараваных ЕГУ прынцыпаў акадэмічных свабод і самакіравання.

У сувязі з гэтым мы абвяшчаем аб прыпыненні свайго ўдзелу ў навучальным працэсе да таго часу, пакуль гэтыя рашэнні не будуць перагледжаныя ў адпаведнасці з дэклараванымі ЕГУ прынцыпамі акадэмічных свабод і дэмакратыі.

Мы разумеем, што не ўсе супрацоўнікі дэпартамента змогуць прыпыніць свой удзел у навучальным працэсе і ніякім чынам не асуджаем іх выбар. Але мы былі б удзячныя за публічную падтрымку нашых патрабаванняў, паколькі перакананыя, што абарона акадэмічных свабод і ўніверсітэцкага самакіравання адпавядаюць інтарэсам усёй выкладчыцкай супольнасці ЕГУ.

Мы таксама звяртаемся да акадэмічнай супольнасці Беларусі і Літвы і разлічваем на іх падтрымку і разуменне.

З павагай,

выкладчыкі Дэпартамента палітычных навук ЕГУ Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Сяргей Богдан, Дзяніс Мельянцоў, Аляксей Дзермант, Таццяна Чыжова, Таццяна Вадалажская

Падзяліцца навіной:         
25 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Студэнты ЕГУ напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 13:15
Трымайцеся! Мы з вамі!
гыгы напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 14:31
Трымайцеся! Іолькі праз адкрытае дзеянне можна дасягнуць перамогі!
студыёзус напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 14:40
Шаноўныя выкладчыкі!

Вы зрабілі вельмі годны ўчынак і паказалі прыклад адстойвання сваёй пазіцыі.
Аліна напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 16:16
Пры ўсёй павазе да выкладчыкаў- "рэвалюцыянэраў". Спадарства, ці не зьяўляецеся вы пешкай у чужой гульні, скіраванай на падрываньне ЭГУ як інстытуцыі? Можа, заклікі да дэмакратыі - гэта толькі прыкрыцьцё?
нехта напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 16:29
Калі кіраўніцтва ЭГУ вырашыць пытаньне ў сваім ужо звычным стыле, то праграму "Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледваньні" можна бадай зачыняць. Навумава дарэмна кажа, што магчыма замяніць гэтых выкладчыкаў літоўскімі спецыялістамі. Будзем чакаць адказу ад Сенату.
ЕГУшнік напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 16:44
"Спадарства, ці не зьяўляецеся вы пешкай у чужой гульні, скіраванай на падрываньне ЭГУ як інстытуцыі? Можа, заклікі да дэмакратыі - гэта толькі прыкрыцьцё?"

Тады гэтым падрывам ЕГУ займаецца сама адміністрацыя, якая, магчыма, сапраўды з'яўляецца пешкай у чужой гульні. Добра, што нехта вырашыў змусіць адміністрацыю ЕГУ хаця б выконваць палажэнні ўласнага Статута, які быў груба парушаны ў выпадку з паліталогіяй.
Пьяный непман напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 17:47
Далі выкладчыкам свабоду, дык яны на шыю універсітэта залезлі
akm132 напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 18:51
Слабакі... Выбралі найпрасьцейшы варыянт... Куды складаней трошачкі ўдасканаліць праграму, чым падвысіць попыт на яе - і працаваць, а не чакаць пакуль набор скасуюць з-за адсутнасьці попыту!

Аліна напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 16:16
"Пры ўсёй павазе да выкладчыкаў- "рэвалюцыянэраў". Спадарства, ці не зьяўляецеся вы пешкай у чужой гульні, скіраванай на падрываньне ЭГУ як інстытуцыі?"

Нават бачна чыя тут рука:) Спадары выкладчыкі, няўжо й сапраўды Вы верыце ў беларускі ўніверсітэт з чалавекам, які анічога не зрабіў для беларускасьці ЭГУ?
akm132 напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 19:39
Падумаў. Вырашыў дадаць. Сп. Навумава, калі ў трэнера палова каманды адмаўляецца на поле выходзіць - такі ён і трэнер...
сяргей-пінск напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 20:55
На жаль і тут папрацавалі КДБ і грошы !
Іван напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 22:48
Проста класічны выпадак калектыўнага самазабойства па напісанаму \"вялікімі\" людзьмі сцэнару. Нешта накшталт тых сектаў, што сябе ці то спальвалі, ці то закопвалі. Разам з падлеткавым інфантылізмам: во як мы ім паказалі. Гісторыі мы, канешне, не ведаем, менавіта, як тым інфантылізмам карысталіся сапраўдныя гульцы. І не кідайце мне абвінавачаваньні ў кансьпіралогіі. Аналізуйце палітычную логіку, спадары палітолагі, калі вы сапраўды прафесіяналы. І перачытайце \"Сабачае сэрца\"
Алесь напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2009 у 22:51
Спадары выкладчыкі!
Не сорамна Вам?
Вам не падабаюцца А. Сцяпанаў, К Ткачоў, С. Навумава, хто яшчэ?
Адразу бачна, што Вы не змаглі паставіць на гэтыя пасады сябе. Свабодай акадэмічнай супольнасці вы толькі маніпулюеце, каб вырашыць свае амбіцыйные намаганні.
Dzjadulja напiсаў(ла) Кастрычнiк 2, 2009 у 4:29
Калі існуе ўсталяваны парадак для працэдуры прызначэньня асобаў на тыя ці іншыя пасады -- ён мусіць выконвацца.
Незалежна ад чыіхсьці меркаваньняў аб “мэтазгоднасьці”. Інакш гэта не цівілізаваная дзейнасьць, а “рэвалюцыйны” прававы нігілізм.
Як вынікае з апублікаванага ліста выкладчыкаў Дэпартамента палітычных навук ЕГУ -- адбыліся якраз такія валюнтарыстычные, самадурныя прызначэньні. Пазыцыя падпісантаў відавочная і абгрунтаваная. Закон мусіць быць законам, выконвацца. “Вешаць на іх сабакаў” і бачыць за пратэстам супраць беззаконьня нечыя “калматыя рукі” -- дзіцячы сад! А вось прычыны парушэньня адміністрацыяю ЭГУ прынцыпы акадэмічных свабод і самакіравання -- патрабуюць разьбіральніцтва.
Ips напiсаў(ла) Кастрычнiк 2, 2009 у 10:12
На взгляд со стороны - обычная драка за кресло. Прикрываемая криками про свободу и демократию. Впрочем это как обычно.
Господа преподаватели, вы ж не в "тоталитарном государстве" ! Есть местный КЗоТ, есть суды. Вперед! Или все по закону? Или суды "куплены" ? ;)
выпусьнік ЕГУ напiсаў(ла) Кастрычнiк 2, 2009 у 17:55
Падтрымліваю зварот выкладчыкаў. Прызначэнні акадэмічнага складу МУСЯЦЬ БЫЦЬ ПРАЗРЫСТЫМІ, выбары маюць адбывацца на альтэрнатыўнай аснове, ці прынамсі кандыдатура мае быць узгодненая з рознымі старонамі.
Адміністрацыя ЕГУ часта спускае на тармазах канфліктныя сітуацыі паміж студэнтамі і выкладчыкамі, віноўныя не нясуць пакарання ў якасці хоць якога спагнання. Меў уласны вопыт.
Мельянцоў напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 0:30
Да Ips

Якое там крэсла! Вось калі б за рэктарскае крэсла ішло змаганне - тады іншая справа :)

Ужо колькі разоў падкрэслівалі, што канфлікт не з-за персонаў, якія былі прызначаныя, але з-за працэдураў, якія мусяць быць празрыстымі і ўлічваць меркаванне супольнасці выкладчыкаў.

А "местный КЗоТ" мы пакуль трымаем як запасны варыянт, бо пакуль спадзяемся на кампраміснае вырашэнне праблемаў.
trouble2maker.com напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 0:54
вельмi жаль, што нiхто i не зауважыу, што ствараецца новая установа - даследчы iнстытут "палiтычная сфера". замест пазiтыву традыцыйна бачым скандал i не разумеем, хто вiнаваты у тым, што на 7 беспрацоуных палiтолагау стала болей...
daroha напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 10:25
дык якія менавіта функцыі мае выконваць К. Ткачоў?
akm132 напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 11:21
http://www.ehu.lt/news/news/0014232/ Заява Універсітэта. У апошнім абзаце ўсё растлумачана.

На 7 палітолагаў больш беспрацоўных? Дадам: дабраахвотных беспрацоўных. Акрамя таго, цікава: а што выкладаць ім, калі набора на праграму няма?

На самой справе гэты ЭГУ цікавая з'ява: эўрапейскія заробкі, эўрапейскі статус выкладчыкаў і саўковыя адносіны іх да самога Універсітэта... Бо не родны ён ім...
Сведка напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 11:53
"Акрамя таго, цікава: а што выкладаць ім, калі набора на праграму няма?"

набор на сёлетні 1-шы курс быў правалены праз адсутнасць якой-кольвек рэкламы піяршчыкамі універа. выкладчыкі працуюць яшчэ на трохк курсах - 2,3,4.

"эўрапейскі статус выкладчыкаў"

настолькі еўрапейскі, што іх меркаванне проста праігнаравалі.
akm132 напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 12:24
To: Сведка
Я прачытаў ,што глава дэпартамента прызначаецца рэктарам. Ці было даведзена да рэктара меркаваньне выкладчыкаў?
А што да набора, дык пры той самай працы рэклямшчыкаў на другіе праграмы ён паспяховы?
Сведка напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 12:45
Перад прызначэннем не было праведзена ніякага абмеркавання кандыдатураў, усе даведаліся толькі па факце.

Не ведаю, наколькі паспяховы, але скажам, беларусістыку, якая таксама ледзь набрала патрэбную колькасць вельмі актыўна піярылі.
akm132 напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 13:36
To: Сведка
Калі стала вядома пра прызначэньне, выкладчыкі схадзілі да Міхайлава, Каўбаскі ці толькі праз прэсу пра зыход заявілі?
Чаму адну праграму піярылі, другую - не? Можа, таму, што адныя кіраўнікі праграм працавалі, а другіе не?

П.С. Я анічога супраць палітолагаў ня маю - проста цікава разабрацца
karuzlik напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 20:13
хадзілі да таго як прызначылі. і, наколькі мне вядома, і навумава і каўбаска тады запэўнівалі, што прызначэнне куратара будзе адбывацца толькі па ўзгадненні з выкладчыкамі.
беларуска напiсаў(ла) Кастрычнiк 3, 2009 у 20:54
дзіўна, што знайшліся выкладчыкі, якія выказаліся супраць палітыкі адміністрацыі егу. выплачваемае там зарплата дазваляе мірыцца з усім і маўчаць.егу не чым не лепш па "ідэлаголіі" за любы вну Беларусі. калі пачыліся праблемы на беларусістыцы, то большасць, хто там выкладае ўцерліся і ціха працуюць далей, а з асоба актыўнымі не падпісалі кантракты і паціхаму давяць баларусістыку.
а тое што там няма дэмактратыі гэта даўно ўжо зразумела.
так што чакайце звальнення, на вашае меца прыйдуць згдныя на ўсё. на паліталогіі гэта патрэбна
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).