Дарамі перакладной літаратуры запрашае пажывіцца другі нумар часопіса «ПрайдзіСвет», прысвечаны мадэрнізму.

Часопіс на адзін нумар ператварыўся ў кухню мадэрнізму, у якім змест пададзены ў выглядзе меню: раздзелы «Салаты», «Закускі», «Дары мора», «Супы», «Гарачае», «Дэсерты», «Напоі» і «Цыгарэты», дзе чытачы могуць выбраць страву-твор адпаведна з густам і патрэбе ў літаратурных калорыях.

У якасці галоўных страваў: празаічныя творы Вірджыніі Вулф, Данііла Хармса, Міколы Хвылявога, а таксама Ладзіслава Кліма, Дэвіда Герберта Лоўрэнса, Марыю дэ Са-Карнэйру. Паэтычны наедак: вершы ірландца Ейтса, француза Апалінэра, паляка Лесмяна, і партугальца Пэсоа. Разам — 40 страваў-перакладаў з 15 мадэрнісцкіх варыўняў свету.

Раздзел «Страва ад шэфа» прэзентуе майстар-класу і змяшчае інтэрв'ю з Андрэем Хадановічам. У якасці салодкага: нобелеўскія прамова Уільяма Ейтса ды інтэрв'ю з аўтарамі ды іх пераклачыкамі. Bon Appétit!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?