культура. рознае
+ фотарэпартаж | 7 каментароў Павал Касцюкевіч | 10:21, 6 кастрычнiка 2009

Чакаць гадоў пяць‑шэсць, пакуль да нас прыедзе нехта сапраўды першарадны з сусветнай музлігі будзеш? Буду. На опэн‑эйр у кастрычніку, калі яшчэ пару градусаў — і гарбата ў тваім пластыкавым кубачку зробіцца марозівам, пойдзеш? Пайду. Стаяць у даўжэзнай чарзе ля ўваходу і потым танчыць свае, толькі табе вядомыя танцы пад пільным і цікаўным вокам маладых амапаўцаў будзеш? Буду, буду, буду! Дзе запісвацца? Піша Павел Касцюкевіч.

Фота generation.by

Увесь фотарэпартаж

Мы — «буду»‑піпл: на ўсё падпісаныя, абы атрымаць доступ да нашага лапіка кайфу, згодныя на простую, хай сабе непазалочаную рамку, праз якую глядзецьмем наш ракенрол. Нават забарону апошніх часоў прадаваць алкаголь на канцэрце (што, дарэчы, па добрай развазе, не можа не выклікаць ухвальнага кіўка) стрывалі. Нас і так торкае: ад аднаго безалкагольнага drum’у, без усякага аліварыйскага экстазі.

Мы — «буду»-піпл, але таму і мэджык піпл: чароўныя, як трусікі. Файныя, як fine. Абсалютна магічным, але цалкам справядлівым чынам нашыя негатыў і пазітыў у роўнай ступені вартыя нас. І старасвецкі стадыён з кіслотна‑памаранчавымі сядзеннямі; і нечаканая для самой сябе поўня, залатая медалька, аточаная неверагоднай зграяй менскіх варонаў, — усе гэтыя элементы інтэр’ера, якія зрабіліся сведкамі нашых цмяных танцарухаў, вартыя нас. Гэты хіповы карсар, Кейт Флінт, у майцы на босае цела і блазенскіх нагавіцах, таксама заслужыў нашую прысутнасць. Чарнаскуры рэальны лонданскі шпанюк, Максім Рыяліці, які ведае шмат аднакарэнных словаў, што на «f» пачынаюцца, усё ж атрымаў гонар выступаць in Belarus. Ён ужо мае магчымасць сказаць нам яго паўпраўдзівае, шмат разоў паўторанае «I’m glad to be here!». Нашу ўвагу ўрэшце здолеў захапіць мозг вандроўнай банды вытворцаў рытмічных шумоў, музычны вундэрдзядзька, Ліям Хаўлет. Хітам «Firestarter», «Woodoo People» і «Poison» праз столькі гадоў выпала быць пачутымі тут.

Сакрэт нашага чараўніцтва такі: мы, «буду»‑піпл, іх перацярпелі. Яны ўрэшце не вытрымалі, не змаглі без нас, і першымі прыехалі сюды менавіта яны, а не мы да іх туды.

Прачытай і перадай другому: «БАТЭ‑Prodigy 2:1».

Падзяліцца навіной:         
7 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
okciabronak напiсаў(ла) Кастрычнiк 6, 2009 у 17:26
нічога сабе шэдэўр журналісцкага майстэрства.
браво, Павел Касцюкевіч!
Аляксей напiсаў(ла) Кастрычнiк 6, 2009 у 21:02
Па мне, так аўтар перастараўся з сумбурнасцю :)
Karniej напiсаў(ла) Кастрычнiк 7, 2009 у 13:11
а чаму 2:1? такая прамовішча і ў выніку такі лік///
па-ціпу, мы перш за ўсё любім БАТЭ, а потым ўжо "продзігаў"? так? нешта я не здаганяю...
!!! напiсаў(ла) Кастрычнiк 7, 2009 у 14:26
Что за бред!!
Gael напiсаў(ла) Кастрычнiк 7, 2009 у 15:00
Тормазы вы, спадары каментатары, тормазы невылечныя :(
Павел, пішыце яшчэ, чытаю з захпленнем.
MisteriuS напiсаў(ла) Кастрычнiк 20, 2009 у 12:34
Voodoo People если что ))
Максiм напiсаў(ла) Кастрычнiк 25, 2009 у 9:12
толькi не Woodoo People а Voodoo!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).