«Яшчэ хлусня з Мінска». Пад такім загалоўкам расейскі місіянер Андрэй Кураеў зрабіў запіс на сваім блогу пра матэрыял НН пра яго візіт у Беларусь. Словы адносяцца да інтэрв’ю, якое дыякан даў «НН» падчас свайго нядаўняга візіту ў беларускую сталіцу.
| Андрэй Кураеў |
«Хлусня ў загалоўку, які даў аўтар — каталік-паляк. Вынесены ў загаловак тэзіс, пададзены як мае словы, нічога супольнага не мае з маімі рэальнымі словамі»,
— піша дыякан.
Звярніце ўвагу, як прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі палічыў, што аўтарам такога нячэснага інтэрв’ю можа быць толькі паляк-каталік. Чаму дыякан уявіў аўтара інтэрв'ю каталіком і нават палякам? На пытанне аднаго з блогераў, адкуль звесткі пра прыналежнасць аўтара да гэтай нацыянальнасці, ён даў проста ашаламляльны адказ: «Пра гэта я даведаўся ў адным з беларускіх ЖЖ». Ну, у мяне проста ад сэрца адлягло.
Я баяўся, што ў духоўнай акадэміі вучаць па паху ад чалавека вызначаць яго нацыянальную прыналежнасць. Вымуштроўваюць, выбачаюся за параўнанне, як сабакаў на наркотыкі. Але ж не. Усё куды прасцей.
Добра, буду ведаць, што я, аказваецца, каталік і яшчэ й паляк. Маме раскажу.
Але ж што магло так пакрыўдзіць дыякана Кураева ў падрыхтаваным мной матэрыяле, у якім ён сышоў ад адказу на пытанне, чаму Расейская праваслаўная царква амаль не ўжывае беларускай мовы ў храмах, але правёў паралелі з сітуацыяй, калі самі прыхаджане мовы не хочуць: «…у праваслаўных храмах выбар ідзе паміж беларускай і царкоўнаславянскай. Але сама парафія і духавенства робяць гэты выбар. Беларуская царква не супраць службы на роднай мове. Пытанне ў тым, ці ёсць тут кансалідаванае жаданне прыхаджан у гэтым». НН мела падставу інтэрпрэтаваць гэтае выказванне так, як тое зроблена ў загалоўку? Блогер john_cupala параіў дыякану Кураеву падвучыць логіку. Хаця я не сумняваюся, што з логікай у дыякана Кураева ўсё ў парадку.
Проста не хоча ён атаясамліваць сябе з русіфікатарскай палітыкай праваслаўнай царквы ў нашай краіне. Але пайсці супраць гэтай палітыкі — не хапае моцы. Вось і прыходзіцца бараніць метады сваіх калегаў.
Сваім допісам Андрэй Кураеў выклікаў бурнае абмеркаванне, да якога далучыліся перадусім беларускія блогеры. Адны, праўда, скарысталі блог дыякана выкарыстаць як пляцоўку для прасоўвання сваіх ідэй. Не ўсе з іх пагадзіліся з меркаваннем, што аўтар НН такі паскудны, таму што ён каталік дый яшчэ — Госпадзе Ісусе — паляк. Gorliwy_litwin (Алесь Белы) ведае Рэдакцыю НН нашмат лепей за прававерных дыяканаў з Масквы, як інсайдэр. Пісаў у НН. НН нават назву кнігі яму прыдумала. Дык ён дыякана Кураева ўдакладніў. Не каталікі-палякі. НН чытаюць... (!) «відавочныя альбо падсвядомыя неаязычнікі. Канечне, выпадкова да іх трапляюць і непаздаравелыя хрысціяне, але для гэтага распрацавана вытанчаная схема двайнога мыслення, то бок праграмныя ўстаноўкі бел. нацыяналізму глыбінна супярэчаць і лацінскай, і візантыйскай цывілізацыі».
На шчасце, знайшліся і блогеры, якія глядзяць на рэчаіснасць інакш. Яны і расставілі кропкі над «і».




«што РПЦ то БПЦ»
--->>> Ня маеш тут рацыі вось у чым: такой царквы БПЦ (пра якую ў цябе йдзе гаворка) -- не існуе.
Насамрэч, існуе БЭ РПЦ, “Белорусский Экзархат Русской Православной церкви”, то бок -- філія расейскае царкоўнае арганізацыі “РПЦ” на тэрыторыі юрысдыкцыі іншае краіны (Рэспубліка Беларусь). Іншымі словамі, БЭ РПЦ і РПЦ ня дзьве розныя арганізацыі, а тая адна й тая самая.
Сорам вам так казаць аб БПЦ і РПЦ. Я канешне зусім не веруючы, але абражаць іх так як вы гэта па-быдляцку.
Так почему ее проходят коменты, где оскорбляются чувства прихожан БПЦ ?
Рэд. Часам зняважлівыя каментары праточваюцца. Давайце пра іх знаць - выдалім.
В сущности, все каноничные православные церкви представляют собой одну и ту же организацию - Единую Святую Соборную и Апостольскую Церковь
"Куды вецер туды й папы"
Націск, шаноўны, у слове ПАПЫ пастаўце:)
"Kali laska, zmianicie staùlenne da very! Czalavek naradziùsia kab byc istotaju Bozaj i kahac I vedac Boga jak kazha KKK"
А атэісты маюць права тут на існаванне?
Дзе ваша, Дзядзька, хрысціянская цярпімасць?
Сваё ФІ прыхавалі б, хаця б, у кішэні.
Усё гэта я кажу па-за магчымай дыскусіяй аб кананічнасьці, яку, адчуваю, ужо гатовы распачаць вернікі РПЦ (БЭ РПЦ). Толькі нагадаю ім, што з "раскольнікамі" УАПЦ ужо вядзе плённую супрацу Канстантынопальскі Патрыярхат і неўзабаве будуць яны мець вызнаньне... Чым не прыклад Беларускаму Аўтакефальнаму Праваслаўю...
згодны з артыкулам, але вось такія кульбіты аслабляюць пераканаўчасьць аўтара.
Хай бы пракаментаваў, што ...
А заробак святара афіцыйна вельмі нізкі, яны нават атрымліваюць сац. дапамогу - падтрымку, за тое хаты адбудавалі, ды машыны мяняюць штогод.
У ... (Гарадзенская вобл) мясцовы святар ... будуе хату пад Менскам. Факт!
У мяне - хрышчонай праваслаўнай - сённяшняе кіраўніцтва праваслаўнай царквы і сьвятары, якіх я ведаю, выклікаюць толькі боль і агіду.
Дык яны тытунём ды гарэлкай яшчэ здаецца пры цары гандлявалі.
Такія глабальныя арганізацыі як РПЦ ці Ватыкан вельмі далёкія ад рэлігіі, яны ўжо даўно сталі напалову паліт- і
бізнэс-структурамі.
зноў Мінск хлусіць :)
«...на царкоўнаславянскую мову, бо яна родная і прыгожая»
Вось гэта пасаж! Так значыць, на цяперашнім перапісу сп.“дыямант” менвіта царкоўна-славянскую пазначыў як ягоную “родную”? :-)
Гэта-ж трэба! Службовая мова адной з хрысьціянскіх цэркваў (спадзяюся, бясспрэчна, што ў жыцьцю ёю аніхто не размаўляе?) -- нехта раптам назваў “роднаю”. Гэта што, сп.“дыяманту” матуля над калыскаю сьпявала калыханкі царкоўна-славянскаю? :-)
Да таго-ж, “царкоўна-славянская” -- гэта насамрэч ня нейкая асаблівая мова, што нарадзілася ў цэрквах Масковіі, Грэцыі ці Візантыі, а ўсяго толькі Стара-Баўгарская мова, закансэрваваная з прычыны паступовага набыцьця ёю статуса сакральнае мовы. То бок, насамрэч для сп.“дыяманта” родная мова не Беларуская, не Расейская, а менавіта Стара-Баўгарская? ;-)
Я не абараняю моўную палітыку РПЦ ці Кураева. Але ўсё, што ён заявіў - што гэта словы не яго. Так і ёсць. Калі я чытаю НН, гэта не значыць, што мне трэба падказваць у загалоўку, якія я павінен зрабіць высновы з артыкула. Я сам у стане гэта зрабіць.