Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Асацыяцыя Дзядоў Марозаў здалася ў органы юстыцыі з чыстасардэчным прызнаннем у дзейнасці ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі.

Сёння дзесяць Дзедаў Марозаў аддалі ў пракуратуру заяву з чыстасардэчным прызнаннем аб парушэнні артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. У заяве напісана, што арганізацыя цягам некалькіх гадоў ажыццяўляе наступную дзейнасць: арганізоўвае святкаванні Калядаў і Новага году ў розных населеных пунктах Беларусі, распаўсюджвае калядныя і навагоднія падарункі (у тым ліку сярод непаўнагадовых), выступае на сходах, а таксама ў друкаваных ды іншых сродках масавай інфармацыі з віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі.

Дзядоў Марозаў прынялі ў пракуратуры не без здзіўлення. Да іх выйшаў пракурор і праверыў, каб усе было правільна напісана. Цяпер Дзяды Марозы на працягу месяца чакаюць адказу і прававой ацэнкі сваёй «чорнай дзедамарозавай справы».

«Я думаю на Новы год мы будзем ці віншаваць дзяцей як і раней, — кажа адзін з Дзедаў Марозаў Павал Левінаў, прадстаўнік БХК,

— ці дзеці будуць віншаваць нас на Акрэсціна, чаго нам, канешне, не хацелася б».

Акцыя адбылася ў межах кампаніі «Стоп 193.1!», ініцыяванай Асамблеяй НДА Беларусі. Арганізатары акцыі давялі да абсурду палажэнні артыкулу крымінальнага заканадаўства, які прадугледжвае пакаранне за ўдзел у «незарэгістраванай арганізацыі». Яны імкнуліся паказаць, што паводле артыкулу 193.1 можна абвінаваціць любую групу людзей. І нават Дзядоў Марозаў.






Настасся Шамрэй

13:32, 15 кастрычнiка 2009

14 каментароў

Алесь напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 13:49

Малайцы! Супер! Могуць праваабаронцы нешта прыдумаць арыгінальнае, калі захочуць.

More Air напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 13:53

Выдатна зрэалізаваная выдатная ідэя!

Дзяўчо напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 14:17

вось цікава і што з гэтымі Дзедамі Марозамі далей будзе. Атрымоўваецца цяпер іх павінны асудзіць і пасадзіць на пару гадоў турмы, калі па закону.
З нецярпеннем чакаем на адказ пракуратуры :)

Scooter напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 15:18

А на першай фотцы ДМ з натуральнай барадой і вусамі - гэта Шчукін?

Кастусь 2 Scooter напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 15:45

"А на першай фотцы ДМ з натуральнай барадой і вусамі - гэта Шчукін?"
----------------------------------------------------------------------------------------------
Так, гэта Шчукiн. А вось цiкава, хто яшчэ там быў зь вядомых людзей?

fAF напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 17:12

Ну во Стэфановіч на апошняй... во блін Марозы Дзеды...

Валодзя напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 18:55

Дадуць ім штрафаў за незаконнае прадпрымальніцтва і нявыплату падаткаў і справе канец. Бо прафесійныя дзеды марозы гэта прадпрымальніцкая дзейнасьць перш за ўсе, а не незарэгістраваная арганізацыя.

а напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 19:02

так усё правільна, калі да іх (не дай Бог) прыйдуць арыштоўваць ці вобшук ці яшчэ якая халера па этай справе. Дык гэтыя Дзеды Марозы хаця б не намарозяць! Яны хаця б ведаць будуць што рабіць і якія правы маюць і як рэагаваць і куды звяртацца.
А недасведчаны чалавек можа сапсаваць усю акцыю тым, што проста не будзе ведаць што рабіць і як размаўляць з супрацоўнікамі ці як напісаць афіцыйную заяву ў пракуратуру.
А так усё зроблема суадносна з заканадаўствам і дасягае сваёй мэты - гэта паказвае маразматычнасць сістэмы і законаў.

GL напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 19:12

шкада Дзедаў-Маразоў, тым болей і каларыстыка ў іх правільная, ідэйная. А Святых Мікалаеў сярод іх няма, спадзяюся?

Кірыл Атаманчык напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 19:17

Шыкоўная акцыя! Малайцы!

25 напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 23:21

маглі б і белымі паясамі абвязацца!

Пятро Касьнерык напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 23:36

«Палітыка палітыкай, а вясна зноў да нас ладна і неадольна, як жыццё, як новае нараджэнне. Забыцца б нам на ўсе спрэчкі, сцішыць галасы, напаленыя ды ўзвінчаныя да крыку, і чакаць, як свайго першынца, гэтага ўсеадольнага абуджэння, і дагаджаць яму, і радасна разумець кожны Рух. Мы ж каторае дзесяцігоддзе тузаем зямлю, як няўмелая і нядобрая павітуха, навыперадкі хвалімся інтэлектамі, тужачыся растлумачыць, чаму бяднеем і на хлеб, і на шчодрасць душэўную. Ды таму, што за гады ўсемагчымых эксперыментаў развучыліся разумець простую логіку Жыцця і Хлеба. Забыліся, што зямля − жывая, што дырэктывамі і нават самымі правільнымі лозунгамі ёй не дапаможаш, як не забароніш загадам нараджэнне, калі прыйшоў яму час. Ці не такі час абуджэння здароваго сэнсу прычакалі мы? Ці гатовыя нашы душы і рукі да новай сяўбы?»
Александр Лукашенко, «Вялікі передел?», «Беларусь», № 3, 1991 г.).

Ips напiсаў(ла)

Кастрычнiк 16, 2009 у 9:25

>> хто яшчэ там быў зь вядомых людзей?
Так все и были! Все восемь оппозиционеров.

SlaDa напiсаў(ла)

Кастрычнiк 16, 2009 у 15:52

Velmi prykolna!! Malajcy!!!

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43