Улада5454

Грыбаўскайтэ адшыла Саннікава на канферэнцыі ў Рызе

«Калі вы хочаце працягу палітыкі, якая была безвыніковай 10 гадоў, гэта ваша права».

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ цвёрда адказала каардынатару грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97» Андрэю Саннікаву ў часе міжнароднай канфэрэнцыі ў Рызе.

У часе дыскусіі Саннікаў заявіў, што Грыбаўскайтэ зняважыла беларусаў, запрасіўшы Лукашэнку ў Вільню. Вы пагразлі ў геапалітыцы і забыліся пра каштоўнасці, дакараў ён.

Грыбаўскайтэ адказала ў вельмі цвярдым тоне: «Калі вы хочаце працягу палітыкі, якая была безвыніковай 10 гадоў, гэта ваша права. А я лічу, што трэба даць шанец — не рэжыму, а беларускаму народу, на тое, каб далучыцца да Еўропы».

Прэзідэнт Эстоніі Томас Ільвэс дадаў: ён за безвізавы рэжым з Беларуссю. Ён заўважыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Расіі нашмат горшая, чым у Беларусі, тым не менш з Расіяй ЕС дамаўляецца.

«Беларусь — дыктатура, — дадаў Ільвэс, — але не апошняя дыктатура ў Еўропе».

Штогадовая канферэнцыя ў Рызе сёлета мела за назву «Аднаўленне эканомікі пры зменлівай сітуацыі з бяспекай: трансатлантычны парадак дня — 2010». Яна прайшла 23-24 кастрычніка. У ёй узялі ўдзел кіраўнікі трох балтыйскіх краінаў, міністры замежных справаў шэрагу еўрапейскіх дзяржаваў, высокапастаўленыя ўрадоўцы ЗША.

Незалежнае грамадства Беларусі ў Рызе рэпрэзентавалі, апрача Саннікава, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі, заснавальнік сайту E-Belarus.org Міхал Дарашэвіч, былы пасол Беларусі ў Латвіі і палітвязень Міхал Марыніч, кіраўніца брусэльскага офісу «За дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская.

Каментары54

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто5

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская кампанія Regula, сусветны лідар у галіне прыбораў па праверцы банкнот і дакументаў, разгортвае свой польскі бізнэс

У Прылуках пад Чарнігавам дрон трапіў у дом начальніка пажарнай часткі. Загінула ўся яго сям'я

У цэнтры Мінска зносяць вышку-глушылку, узведзеную яшчэ ў савецкія часы15

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?10

Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра4

Украінцы паразілі ўстаноўку «Іскандэр», што хацела нанесці ўдар па Кіеве3

Расійскія самалёты не знішчаныя, а пашкоджаныя падчас атакі, іх адновяць — намеснік міністра замежных спраў Расіі3

Авіякампаніі-лаўкосты хочуць прымусіць адмяніць даплату за чамадан у салоне

Жудаснае ДТЗ пад Слуцкам: 17-гадовы падлетак разбіўся на бацькавай машыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто5

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць