Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
+ дадаліся фоты Юліі Дарашкевіч

У адрозненне ад мінулага года дыскусіі на адкрыцці «Мінскага форуму» не прадугледжвалася, таму Уладзіміру Макею не прыйшлося адказваць на непрыемныя пытанні. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, які разам з паслом Вайсам і кіраўніком Усходняга камітэту нямецкай эканомікі праф. Мангольдам форум адкрываў, выступаў упэўнена і жыццярадасна.

Фота Юліі Дарашкевіч
Уладзімір Макей (у цэнтры) і пасол ФРГ Гебхарт Вайс.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

На самым пачатку ён заявіў, што разлічвае на актыўны ўдзел нямецкіх партнёраў у прыватызацыі. Параўнаў нармалізацыю адносінаў Еўропы з Беларуссю з падзеннем Берлінскай сцяны ў агульнаеўрапейскім маштабе. За апошні год, сказаў ён, было дасягнута больш, чым за ўсе папярэднія гады ізаляцыі.
І працытаваў словы Далі Грыбаўскайтэ, якімі тая адказала на крытыку Саннікава ў Рызе пра бясплённасць палітыкі ізаляцыі.

Акрамя Грыбаўскайтэ, ён працытаваў Гётэ: «Той, хто хоча ступаць упэўнена, павінен ступаць паволі». І заклікаў да цярпення.

У параўнанні з мінулым годам у Макею дадалося ўпэўненасці і публічнасці. У ім стала больш чагосьці такога пуцінскага ў інтанацыях.

Памылкова ацэньваць сітуацыю ў Беларусі толькі па грамадска-палітычнай сферы, але трэба таксама і па стабільнасці ў сацыяльна-эканамічнай сферы, нізкім узроўні беспрацоўя, стане сістэмы аховы здароўя, даказваў Макей.

Беларусь спадзяецца на поўнае зняццё санкцый у лістападзе. Усе інакшыя рашэнні будуць перашкодай, — строга, але неяк паспешліва заявіў ён. І, не зрабіўшы належнай паўзы, пайшоў ганіць тактыку бізуна і перніка, выступаць за ўцягванне краіны ў інтэграцыю без папярэдніх умоваў.

А ў чым інтэграцыя? Беларусь зацікаўленая ў крэдытах і інвестыцыях, заявіў ён і доўга пералічваў установы, ад якіх такоўскія могуць прыплыць. У той жа час

«Беларусь не ставіць задачы поўнага ці асацыяванага членства ў Еўрасаюзе», сказаў Макей.

Ён заклікаў да змякчэння візавага рэжыму, прывёўшы лічбы: у 2008 годзе Еўрасаюз наведалі на 20% грамадзянаў Беларусі менш, чым у 2007-м.

Скончыў ён цытатай са Шпэнглера пра незваротнасць усяго таго, што адбываецца (пры гэтым Освальда Шпэнглера назваў Ота). У зале кожны зразумеў цытату па-свойму.
Але энтузіязму яна не выклікала.

* * *

13 акрэдытаваных у Менску паслоў, а ўсяго — прадстаўнікі 21 краіны прысутнічалі на адкрыцці XII «Мінскага форуму», што праходзіць з 4 па 6 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў.

Сёлета яго тэма — «Беларусь і Усходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства». На форум з’едуцца ўрадоўцы, навукоўцы, дэпутаты з розных еўрапейскіх дзяржаваў.

У адкрыцці форуму маюць узяць удзел паслы ФРГ і Швецыі Гебхарт Вайс і Стэфан Эрыксан, намеснік міністра замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, старшыня Усходняга камітэта германскай эканомікі Клаўс Мангольд.

На Форуме будуць працаваць тры працоўныя групы: «Замежная палітыка: Беларусь — сусед у Еўропе», «Эканоміка: новыя задачы эканамічнай палітыкі», «Грамадства: новыя формы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і грамадствам».

У сваім выступе Клаўс Мангольд падтрымаў Макея адносна «неабходнасці цярпення». «За кожнай ідэяй павінны стаяць людзі. Не трэба прыходзіць сюды [у Беларусь] з бачаннямі», — заявіў ён.

Мангольд, між іншым, паведаміў, што ён сёлета ў Беларусі «чацвёрты ці пяты раз».

Мікола Бугай

22:56, 4 лiстапада 2009

18 каментароў

Вагант напiсаў(ла)

Лiстапад 4, 2009 у 23:10

Калі хацелі лізнуць, то няўдала - "...У ім стала больш пуцінскага ў манерах". Вельмі сумнеўны камплімант.

"Памылкова ацэньваць сітуацыю ў Беларусі толькі па грамадска-палітычнай сферы, трэба таксама і па... стане сістэмы аховы здароўя, даказваў Макей." Сьвятая праўда.

Цытаваць Грыбаўскайтэ побач з Гётэ і Шпэнглерам гэта як цытаваць Лукашэнку побач з Бісмаркам і Кантам.

Рэд. Хацелі данесці да Вас атмасферу.

Витязь напiсаў(ла)

Лiстапад 4, 2009 у 23:43

Что-то фамилия Макей тут повторяется чаще чем Лукашенко или я ошибаюсь. :)

"...У ім стала больш чагосьці такога пуцінскага ў інтанацыях." (НН)
Ну нисколько и не удивительно это учитывая, что:

а) служили они с ним в одной организации;
б) в одно и тоже время;
и
в) даже в одном и том же городе... :))

юрась напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 0:41

2Витязь
Макей быў у ГРУ, Пуцін у КДБ, калі не памыляюся. А гэта нават варагуючыя структуры.

Витязь 2 юрась напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 1:58

Да не работал он в ГРУ. :)
Он работал в контрразведке. Если хотите точнее... в военной контрразведке. :)
Тогда это называлось КГБ СССР, в бумагах, автобиографии и прочем указывалось как "находился на службе в Вооружённых Силах.." ))

Витязь напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 2:49

Ну что, все в сборе, Макей, Вайс. Путина только с Грибаускайте не хватает. :)

Станкевич напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 7:08

2юрась
Макей быў у ...
++++++++++++++++++++++++++++

Как известно со слов Путина, бывших в их профессии не бывает...По-этому выражайтесь равильно, господа!

Сергей напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 7:42

Неужели Минск так отстал в своем развитии, что нет нормальных залов для мероприятия и даже вода в пластиковых бутылках? ужас

12 напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 8:53

А вы не смейцеся. Макей будзе другім прэзідэнтам Беларусі. Да выбараў.

Станкевич напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 10:10

А вы не смейцеся. Макей будзе другім прэзідэнтам Беларусі.
++++++++++++++++++

То, что его уже зарядили на эту "цель", сомнений не вызывает. Ну, а как там "будет", время покажет. Иногда ЖИЗНЬ преподносит сюрпризы даже хитроплётам с Лубянки.:)) Будем надеяться на это и к этому стремиться.

Рублёвый Миллионэр напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 10:37

2Сергей
Неужели Минск так отстал в своем развитии, что нет нормальных
---------------------

А Вам не всё равно, Сергей?

More Air напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 11:35

2Сергей
Хто быў у Менску, ведае, што комплекс IBB (канферэнцзаля+ меншыя памяшканьні+ гатэль + рэстаран) дагэтуль застаецца самым прыстасавным да правядзеньня самага рознага маштабу абмеркаваньняў. Таму Ваш камэнтар недарэчны.

мясцовы напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 12:33

гэтую " немчуру" патрэбна " ставиць на грошы" як яурэи зрабили и тады нам ни яки мвф не патрэбны

Витязь напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 14:06

То, что его уже зарядили на эту "цель", сомнений не вызывает. Ну, а как там "будет", время покажет. Иногда ЖИЗНЬ преподносит сюрпризы даже хитроплётам с Лубянки.:)) Будем надеяться на это и к этому стремиться.
>>>>

Интересный фотофактик с форума:

http://s44.radikal.ru/i106/0911/4b/183b1982e80b.jpg

:)

Витязь напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 14:34

А вы не смейцеся. Макей будзе другім прэзідэнтам Беларусі. Да выбараў.
>>>>

Ох уж эти юные дзержинцы, верные ленинцы :)
Не бегите в переди поезда, товарищ. Переговоры путинцев и бюргеров о разделе белорусского пирога ещё не закончены ))

Кот напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 18:22

Макей: На наступным тыдні дэпутаты разгледзяць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі
http://www.svaboda.org/content/article/1869899.html

Danik напiсаў(ла)

Лiстапад 5, 2009 у 23:11

А як правільна: McKey ці McCay?

IRA напiсаў(ла)

Лiстапад 6, 2009 у 17:46

А як правільна: McKey ці McCay?

Mackey - very popular irish last name

Danik напiсаў(ла)

Лiстапад 7, 2009 у 18:44

@IRA
Ok! I had supposed it!

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43