Усяго патроху3737

У Беларусі пачалі выпуск горкай настойкі «Лінія Сталіна»

Брэнд запусціў Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў». Пакуль гэтая гарэлка распаўсюджваецца толькі ў Мінскай вобласці.

Брэнд запусціў Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў». Настойка была выпушчана да 70-годдзя стварэння абарончага ўмацавання, на месцы якога лукашэнкаўцы адкрылі музей з аналагічнай назвай.

Пакуль «Лінія Сталіна» распаўсюджваецца толькі ў Мінскай вобласці. «З іншых рэгіёнаў не было замоў. Можа каму назва не падабаецца, каму этыкетка», — тлумачыць начальнік аддзела маркетынгу «МСГЗ-«Аквадзіў» Віталь Яворскі. Ён таксама падкрэслівае, што была выпушчана невялікая партыя настойкі. Надалей мо і ўвогуле яна будзе знятая з вытворчасці.

«Прадаваць такі напой у Беларусі — кашчунства, — абураецца рэдактар газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзімір Скрабатун.

— Масавыя забойствы, дэпартацыі ў Сібір тут адбываліся па 1953 год — да смерці Сталіна. Я ўжо не згадваю пра татальны выезд з калгаснага раю тысячаў беларусаў-каталікоў, цэлымі вёскамі, якія засялілі потым Гданьскае Памор’е. А страта Беларуссю зямель, адарваных Сталіным і перададзеных іншым краінам? У гісторыі нашай краіны Сталін быў адназначна негатыўным персанажам».

«Лінія Сталіна» — частка пошуку заводам новых брэндаў. У бліжэйшы час бровар рыхтуецца выпусціць новыя маркі гарэлкі «Белая зорка», «Гаспадар», «Каліна красная».

Каментары37

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Усе навіны →
Усе навіны

На Еўрабачанні выйграла Аўстрыя8

Электронік і Сыраежкін сталі генераламі-казакамі і ваююць за Расію42

Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец22

У Крамлі пацвердзілі падрыхтоўку размовы Пуціна з Трампам

Восем азіяцкіх соусаў, якія варта мець на кухні2

19-гадовы масквіч на BMW ліхачыў у дажджлівым Мінску і ўляцеў у слуп ВІДЭА4

Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў3

Амерыканскі «Форбс» выйшаў з беларусам на вокладцы12

Школьныя падручнікі па сацыяльна-гуманітарным цыкле рэцэнзуе БПЦ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць