Улада1717

Раман Марціновіча забаранілі прадаваць на кірмашы

«Усё ўжо. Не будзе гэтай кнігі ў нас. Забаранілі. І не пытайцеся яе нават. Ніхто вам нічога не скажа».

Кнігу журналіста «Белгазеты» Віктара Марціновіча «Параноя» немагчыма купіць у кнігарнях і на кніжным кірмашы.

«Усё ўжо. Не будзе гэтай кнігі ў нас. Забаранілі. І не пытайцеся яе нават. Ніхто вам нічога не скажа» — такі вынік мела спроба журналіста «НН» набыць раман Віктара Марціновіча «Параноя» на кірмашы «Свет Кніг», што ў «Белэкспа». Сяргей Кірпетаў — асоба, адказная за кніжны кірмаш у «Белэкспа», на запыт аб праўдзівасці слоў гандляра адказаў толькі, што «уяўлення аб гэтым не мае».

Трохі іншай была рэакцыя ў менскіх кнігарнях.

«Няма ў нас гэтай кнігі. Была, а цяпер няма. Невядома, ці будзе. Вазьміце на касе візітоўку і тэлефануйце нам», — параіла адміністратарка «Цэнтральнай кнігарні».

Аб немагчымасці набыць кнігу «НН» паведаміла чытачка Вольга Шпарага: «На кірмашы спрабавалі пытацца ў суботу. На тым, што на Янка Купалы знаходзіцца. Адны гандляры казалі, што не чулі пра яе, іншыя адварочваліся. Толькі адзін сказаў, што ўчора ўлады забаранілі прадаваць у Беларусі».

Гандляры кнігамі на ўмовах ананімнасці гавораць, што падобныя забароны распаўсюду выдаюцца адміністрацыяй неафіцыйна.

Не існуе нейкіх дакументаў альбо распараджэнняў на гэты конт. Адміністрацыя проста паведамляе, аб непажаданасці продажаў той ці іншай кнігі. Для гандляроў усё адразу становіцца зразумела. Ніхто не хоча мець праблем з адміністрацыяй.

На асноўным беларускім партале oz.by кніга знаходзіцца ў спісе бестсэлераў, яе абяцаюць даставіць замоўніку за 8-14 дзён — стандартны адцінак часу для любой кнігі на партале.

* * *

Раман «Параноя» распавядае аб краіне, падобнай да Беларусі і горадзе, падобным да Мінска. Ёсць там і пра дыктатуру, і пра чалавечыя адносіны. Шмат хто знайшоў у кнізе Марціновіча падабенства з оруэлаўскім «1984».

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі пагражаюць коміку Усовічу, які прыехаў адпачыць на Нарач6

Як у медуніверсітэтах вырасла колькасць мэтавікоў за апошнія гады — змены істотныя

Прэзідэнт Літвы пазбавіў палітыка, які нядаўна ездзіў у Мінск, дзяржаўнай узнагароды2

«Анёл» шукае чалавека, які знік больш чым чвэрць стагоддзя таму

Віцэ-прэм'еры атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы1

Мядзведзю не дала прайсці з Літвы ў Беларусь памежная сцяна ВІДЭА

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну, што ўсю беларускую бульбу прадалі ў Расію14

Праект «Жыццё-маліна» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем3

Пасол Беларусі ў Турцыі абвергнуў інфармацыю пра знікненне беларускі з малым сынам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць