У чацвер 3 снежня сябры сустракалі ў Менску палітжаўнера, які скончыў службу.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч цісне руку.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч цісне руку.

Агеньчык Маладога Фронта Наста Палажанка дачакалася калегі па суполцы.

Агеньчык Маладога Фронта Наста Палажанка дачакалася калегі па суполцы.

Зміцер Дашкевіч поўны задумаў, Шыла пакуль на расслабоне.

Зміцер Дашкевіч поўны задумаў, Шыла пакуль на расслабоне.

Я тут!

Я тут!

«Я хачу сказаць, што войска мне пайшло на карысць. Гэта выдатная сацыяльная школа, выдатная пляцоўка для нейкіх выпрабаванняў, камунікавання. У войску ты ўсё па іншаму бачыш і пераасэнсоўваеш. Разам з тым, сённяшняе войска не мае нічога супольнага з абароназдольнасцю краіны, гэта поўная фікцыя. За час службы ў войску я прачытаў паўсотні кніжак. Замест 4 разоў стаў падцягвацца 14, на выдатна», — кажа Іван Шыла.

Моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла камісаваны рашэннем медычнай камісіі. 3 снежня скончыўся ягоны тэрмін службы. Усяго ў войску Іван прабыў больш за 10 месяцаў.

Прычына камісіі — моцная алергія, магчыма, на мясцовую ваду. Вайсковыя дактары палічылі, што Іван з такім захворваннем не можа працягваць службу.

Найбольш цешацца бацькі, брат і дзяўчына хлопца. Яны непакоіліся, што служба ў войску, закрыццё ў ізаляваным асяродку, могуць быць выкарыстаныя спецслужбамі для псіхалагічнага ламання аднаго з лідэраў Маладога Фронта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?