Фотакарэспандэнт «НН» Юлія Дарашкевіч была затрыманая ў панядзелак, а 14:30 у раёне плошчы Незалежнасці.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну і затрымалі Юлію, калі яна па рэдакцыйным заданні ехала на сустрэчу са Змітром Дашкевічам.

Перад гэтым Юлія па тэлефоне сказала калегу, куды яна едзе.

Юлія расказала, што супрацоўнік ДАІ патлумачыў ёй, быццам «ёсць праблема» з яе машынай, маўляў, на яе ёсць адпаведная «арыенціроўка» і цяпер журналістцы «пагражае адміністрацыйнае затрыманне». Пазней высветлілася, што падазравалася падмена нумару кузава.

Юлія ўпэўненая, што была затрыманыя пасля таго, як паведаміла, што едзе на сустрэчу з Дашкевічам. Супрацоўнікі ДАІ паводзілі сябе з фотакарэспандэнткай ветліва і карэктна.

У 15.00, пасля праверкі нумару кузава аўтамабіля, Юлію адпусцілі. «Ну вы ж усё разумееце», — сказаў Юліі на развітанне супрацоўнік ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?