Палітыка
2 каментары Ягор Марціновіч | 23:30, 29 снежня 2009

рост у працэнтах

З часу аднамомантавай дэвальвацыі беларускага рубля мінуў амаль год. Нацбанк выконвае перагледжаныя абяцанні трымаць курс айчыннай валюты і рапартуе — рубель саслабее не больш чым на 10%.

Але, калі параўнаць сённяшнюю сітуацыю з той, што была ў роўна год таму, выходзіць малапрыемная карціна.

З 82 валют, на якія Нацыянальны банк Беларусі ўсталёўвае курсы — ці штодзень, ці штомесяц, — у дачыненні да 81 беларускі рубель патаннеў.

Слабейшы за нашыя грошы толькі эфіопскі быр,

які летась каштаваў 219,85 рубля, а цяпер ацэньваецца ў 219,83 рубля. Выйгрыш нашай валюты склаў 0,01%…

З валютымі, якія карыстаюцца папулярнасцю ў беларусаў, сітуацыя больш складаная.

Даляр замест 2200 рублёў каштуе 2850. Вынік — 29,5% на карысць амерыканскай валюты.

Еўра ўзрос яшчэ мацней, на 33,6%. Летась за яго можна было выручыць 3077 рублёў, а цяпер ажно 4112 рубля.

Расійскі рубель перажыў крызіс, падобны на той, што напаткаў беларускую валюту. Тым не менш узрос і ён — з 77 да 95,5 рубеля. Рост склаў 24,2%.

Украінская грыўня, якую часамі нават адмаўляліся прымаць у беларускіх абменніках — такой нікчэмнасцю яна ацэньвалася, усё роўна мацнейшая за нашу валюту. За год яна падаражэла на 30,7% — з 273 да 357 рублёў.

Росту дасягнулі ўсе суседскія валюты — і літ, і лат, і злоты…

Сусветныя лідэры — чылійскі песо і паўднёва-афрыканскі рэнд. Яны выраслі на 72%. Т

рэцяя прыступка рэйтынгу ў аўстралійскага даляра, які каштуе сёлета на 70% больш, чым летась. З еўрапейскіх валют нацмайнешай стала нарвежская крона (рост на 62%)

Да каго ж беларускі рубель знаходзіцца найбліжэй, апроч вышэйзгаданага быра? Да таджыкскай, армянскай і нігерыйскай валюты. Завяршаюць пяцёрку нашых суседзяў мангольскія грошы.

У дачыненні да тугрыка беларускі рубель дэвальваваў на 5%.

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Juras` Adamovic напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 23:37
Назву тэрмінова папраўце, а то знайшлі дзьве супервалюты : )
NauLive напiсаў(ла) Сьнежань 30, 2009 у 1:35
***У дачыненні да тугрыка бедарускі рубель дэвальваваў на 5%.

Я разумею, што ў такім стане нашага "чароўнага труса" можна назваць толькі беДарускім, але ўсё ж выпраўце сумны жарт-памылку, пакуль Мінінфа не заўважыла (адно папярэджанне ў вас ужо ёсць), папросту прыдзяруцца да "прыніжэння нацыянальнай годнасці"))))

Рэд. Дзякуй, выправілі :))
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).