Палітыка

Учынак актывіста Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі — вывешванне над галоўнай навагодняй ялінай Віцебска бел‑чырвона‑белага сцяга — здолеў прыцягнуць вялікую ўвагу жыхароў краіны і замежжа. А яшчэ ён зрабіў немагчымае: аб’яднаў мясцовую апазіцыю.

На фота: Хрыстафор Жаляпаў, Алена Фаміна, Таццяна Севярынец, Павел Севярынец, Сяргей Парсюкевіч.

У панядзелак у Віцебску адбыўся сход па стварэнні грамадскага камітэта ў абарону арыштаванага. Нагадаем, што ён змешчаны на два месяцы ў СІЗА. У адносінах да яго заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 339 УК Беларусі (хуліганства).

У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі розных дэмакратычных партый, рухаў, грамадскіх арганізацый, у прыватнасці, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, маці палітыка Таццяна Севярынец, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў, легендарны распаўсюднік незалежных выданняў Барыс Хамайда і інш.

На думку сяброў аргкамітэта, Сяргей Каваленка з’яўляецца палітвязнем, таму ўсе акцыі ў ягоную абарону будуць праходзіць пад лозунгам «Свабоду палітвязню Каваленку!».

Аргкамітэт правёў збор грашовых сродкаў у падтрымку арыштаванага і яго сям’і, а таксама абмеркаваў магчымыя дзеянні. Сярод запланаваных акцый — віншаванне С. Каваленкі з днём нараджэння, 16 студзеня яму споўніцца 35 гадоў. Мяркуецца, што будуць выдадзены ўлёткі з інфармацыяй пра ўчынак С. Каваленкі, якія будуць распаўсюджвацца сярод жыхароў горада.

Магчыма, будуць зроблены майкі, значкі ці паштоўкі з выявай навагодняй ёлкай і сцягам над ёй і надпісам «Віцебск. 7 студзеня 2010 года». Аргкамітэт таксама шукае адваката для арыштаванага і збіраецца прадаставіць інфармацыю па «справе аб яліне» амбасадам краін Еўрасаюза і розным праваабарончым арганізацыям.

Падзяліцца навіной:         
17 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 12:43
Предлагаю оппозиции выбрать единого кандидата на президентские выборы на соревнованиях по скоростному взбиранию на ёлку.
"Тихий белорус" напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 13:51
Опасное предложение. Напоминаю: Н.Статкевич - бывший ракетчик. Того гляди где-нибудь двигатель от 175-го или 200-го комплекса стырит и не просто быстро, а реактивно взлетит на елку, а может и выше.
Міхаліна - Сунь Укуну напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 14:33
Смейцеся, пакуль ваш час - бо пасля можа быць не да смеху :)
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 15:37
"Магчыма, будуць зроблены майкі, значкі ці паштоўкі з выявай навагодняй ёлкай (і) і сцягам над ёй і надпісам «Віцебск. 7 студзеня 2010 года».
----------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Михалина, это - не смех. Это - сарказм. Смех - это майки, значки и открытки в исполнении консолидированной оппозиции. Так что вы вполне можете "посмеяться" вместе с "оргкомитетом" уже сегодня. Если, конечно, слово "магчыма" в процитированном мною предложении не перечеркнут все остальные слова.
Крывіч напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 16:48
Беларусы Бельгіі пратэстуюць
http://www.bielarus.eu/?q=node/455
Былы віцьбіч Мазынскі гэтаму самаму сунь-укуну напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 16:55
Ну хоць назавіся, " открой лічыко", каб я змог разам пасьмяяцца.
А хлопцам - Вялікі, як кажуць. рэспэкт.І тым што пакуль сядзяць і тым, якія сабраліся разам. Сапраўднае - аб'ядноўвае!
Andrei напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 17:31
SLAVA GEROJAM!
ZHYVE BELARUS!
Greenpeace.by напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 17:34
Kali uzo pacausia zbor srodkau, to napisycie kali laska nr rachunku na jaki mozna dasylac hrosy. Niezaliezna ad vyniku pracesu, calaviek uzo znachodzicca pad arystam, a jon usio z taki maje siamju, jakoj treba dapamahcy.
Здань напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 18:34
Сунь Укун напiсаў(ла)

Студзень 12, 2010 у 14:37

"Магчыма, будуць зроблены майкі, значкі ці паштоўкі з выявай навагодняй ёлкай (і) і сцягам над ёй і надпісам «Віцебск. 7 студзеня 2010 года».
----------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Михалина, это - не смех. Это - сарказм. Смех - это майки, значки и открытки в исполнении консолидированной оппозиции. Так что вы вполне можете "посмеяться" вместе с "оргкомитетом" уже сегодня. Если, конечно, слово "магчыма" в процитированном мною предложении не перечеркнут все остальные слова.
--------------------------------------------
Нiчога , затое паглядзiм як акупантау перакосiць, калi людзi апрануцца.
Здань напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 18:35
Свабоду палiтвязню! Беларусь не Чачня!
бо пасля можа быць не да смеху (с) напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 18:57
крывавая баня фарэва!!!!!
eisernWolf напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 19:16
Беларусы Бельгіі, прыязджайце ды пратэстуйце. Ніколі такіх акцыяў не разумеў. Ну з'ехаў ты за мяжу - жыві сваім размераным заходнім жыццём. Плёну з гэтых вашых акцыяў - нуль цэлых нуль дзясятых. Я разумею, душа плача, настальгія, этсэтэра. Але гэта ўсяго толькі самазадавальненне чатырох чалавек, не болей. Сітуацыю гэтым не змяніць.

>>>>Kali uzo pacausia zbor srodkau, to napisycie kali laska nr rachunku na jaki mozna dasylac hrosy. Niezaliezna ad vyniku pracesu, calaviek uzo znachodzicca pad arystam, a jon usio z taki maje siamju, jakoj treba dapamahcy.

Вось гэта слушная прапанова, падтрымоўваю! Аднак, тут трэба быць асцярожным. Рахункі маюць уласцівасць быць самі арыштаванымі.
Чмут напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 19:42
Сяргей Каваленка - РЭСПЭКТ!!!
Адзінае, што можна было б рабіць - ня злазіць зь елкі, а прамаўляць адтуль зверху для народу, у тым ліку да МНСнікаў, заклікаць пакаяцца, ачысьціцца душою, успомніць гераічных продкаў ды павярнуцца тварам да Бога. А таксама сьпяваць калядныя песьні і прарочыць розныя рэальна магчымыя рэчы - росты коштаў і камунальных плацяжоў. Можна было б прымацаваць сябе да дрэва, каб запатрабавалася спілаваньне вярхушкі разам зь ганебнай пяціканцовай зоркай.
Так ня стае народу сучасных прарокаў, прамаўляючых зь вышыні.
Кастусь напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 20:12
Пакуль ёсць такія людзі як Сяргей Каваленка будзе ЖЫЦЬ БЕЛАРУСЬ. А вы ўсе Суні Укуны клоуны натоўпу, які не мае ні роду ні племені.
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 20:31
...прамаўляць адтуль зверху для народу, у тым ліку да МНСнікаў, заклікаць пакаяцца, ачысьціцца душою, успомніць гераічных продкаў ды павярнуцца тварам да Бога.

Неужели следующим на елку полезет г-н Северинец?
--------------------------------------------------------------------------
Ну хоць назавіся, " открой лічыко", каб я змог разам пасьмяяцца.
Вицьбіч Петруха, всему свое время. Пересматривай классику советского кинематографа.
Ёпрст напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 22:05
Брыгаднікам у Беларусі не надта добра.
Тут не будзешь хваліць Пуціна ці малодшага "гаспадара" Ведзьмядзёва - засмяюць ідыётаў самых настаяшчых.
Ды і пра "вялікую" Расею смешна будзе - імперыя канае.
Таму брэшуць ні аб чым.
Саўковы нафталін.
Гаротныя людзі.
Крывіч напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 22:36
Да eisernWolf, вам ніколі не зразумець Беларусаў. І не вам заклікаць да пратэстаў, бо не зразумець вам бязлікім істотам, што такое быць чалавекам. Не вам вырашаць, ёсьць карысьць ад акцыяў ці няма. Калі б было меньш такіх істот і ёрнікаў, было б не чатыры, а намнога больш. А калі хто чытае такія нявартыя каментары, ці пойдзе ён на пікет пасьля такога бруду. Калі хтосьці палівае брудам годныя справы іншых, тым самым ён працуе на чорную справу бесаўшчыны.
А збор сродкаў падтрымліваеце толькі ў каментах, а на самой справе не капейкі не ахвяруеце.
Бог нам судзьдзя!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).