Палітыка
102 каментары Гутарыў Зміцер Панкавец | 20:13, 12 студзеня 2010

35-гадовага будаўніка арыштавалі 7 студзеня за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга на найвышэйшай навагодняй яліне краіны.

Сяргей Каваленка з сынам.

Каб зняць сцяг з 45-метровай яліны, выклікалі кран.

Вызвалілі яго з віцебскага СІЗА прыкладна а 18-й вечара. Раней паведамлялася, што Каваленку змясцілі ў следчы ізалятар на 2 месяцы. Супраць апазіцыянера заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 частка 2 (хуліганства, здзейсненае паўторна, або групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якой спыняліся хуліганскія дзеянні, альбо спалучаны з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае зняволенне да 6 гадоў.

Па вызваленні з СІЗА актывіст КХП‑БНФ Сяргей Каваленка адказаў на пытанні «Нашай Нівы».

«Наша Ніва»: Сяргей, на якіх умовах вас вызвалілі?

Сяргей Каваленка: На ўмовах падпіскі аб нявыездзе, а таксама добрых паводзін. Пастанову падпісаў выконваючы абавязкі пракурора Кастрычніцкага раёна Галызаў.

«НН»: А чаму так нечакана?

СК: Думаю, што справа атрымала вялікі рэзананс. Яшчэ ўчора мяне прызначылі дзяжурным па камеры, а сёння вызвалілі. Калі б у СІЗА ведалі пра вызваленне, то дакладна б мяне не прызначалі. Напэўна, прыйшла каманда зверху.

«НН»: А як вялося следства?

СК: Быў адзін допыт. А таксама вочная стаўка з амапаўцамі, якія мяне затрымлівалі. Я сказаў, што буду размаўляць толькі па‑беларуску. Дык следчая сказала, што недастаткова разумее беларускую мову, і ёй патрэбны перакладчык.

«НН»: А прызналіся, што вывешвалі сцяг?

СК: Вядома! Чаму не прызнавацца? Для мяне гэта справа гонару.

«НН»: І не цяжка было залезці на ёлку?

СК: Для мяне лёгка і не страшна. Я досыць натрэніраваны чалавек.

«НН»: А як затрымалі?

СК: Калі злазіў з ёлкі, знізу ўжо стаялі двое амапаўцаў. Адразу пачалі збіваць, адзін абяцаў мяне абас…ць.

«НН»: А чаму ўвогуле вырашылі вешаць сцяг?

СК: Гэта плошча, цэнтр горада. Я лічу, што палітычныя акцыі трэба праводзіць у месцах, дзе шмат людзей. Яшчэ добра вывешваць сцягі на прыпынках. Гараджане павінны бачаць апазіцыю не толькі ў газетах і інтэрнэце, а то ў іх складваецца ўражанне, што апазіцыянеры толькі грошы дзеляць.

«НН»: А якія ўмовы былі ў турме?

СК: Дрэнныя ўмовы. Затое сядзеў разам з добрымі людзьмі. Мянты паводзяць сябе з вязнямі як з скатамі. Спрабуюць зламаць псіхалагічна.

«НН»: А што цяпер, які ваш прагноз?

СК: Не ведаю. Думаю, што мая справа будзе вырашацца вышэй, чым у віцебскім судзе. Цяпер мушу з’яўляцца да следчага па позвах.

Падзяліцца навіной:         
102 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Mikola напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 20:25
Ulady vyrasyli spynit rezanans vakol vypadka sa Sciagam...
Станкевіч напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 20:39
Дзякуй Богу.
Янка напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 20:48
Выдатная навіна!!
More Air напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 21:11
Сапраўды, прыемна такое чытаць. Напішыце, чым можна яму і сям'е дапамагчы.
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 21:12
Мавр сделал свое дело - мавр может уходить. Спасибо, все свободны.
Кот напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 21:18
Добра ж яны наклалi ў штаны..
Беларус напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 21:40
Улады рэальна наклалi у порткi!
Дзякуй Богу палiтвязень на волi!
Беларус напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 21:43
Рэдакцыя, калi ласка, трымайце у курсе, што з Хамайдам таксама!i
Таццяна Елавая напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 21:56
вельмі добрая навіна!
Таццяна напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 21:57
Дзякуй Богу, Сяргей на волі. Немалую ролю адыгралі дзеянні і падтрымка паплечнікаў. Дапамагчы яму і сям'і можна, звязаўшыся з Паўлам Севярынцам, Хрыстафорам Жаляпавым. Наперадзе суд.
Ганна напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 21:58
Сяргей, Вы малайчына! Дзякуй Вам вялікі за тое, што Вы есць на Беларусі Ганаруся Вамі!! Жыве Беларусь!!!!
Кот напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 22:09
Калі злазіў з ёлкі, знізу ўжо стаялі двое амапаўцаў. Адразу пачалі збіваць, адзін абяцаў мяне абас…ць.
---

У кантэйнер са сьмецьцем..я б такi прысуд прапанаваў гэтаму "сцыкуну".
Маша напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 22:32
Руки прочь от национального героя Беларуси!
sid напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 22:38
Кот напiсаў(ла)

Студзень 12, 2010 у 20:18

Добра ж яны наклалi ў штаны..
__________________________________

Яны наклалі ў штаны, прачытаўшы некалькі паведамленняў сп. Ката на гэтым сайце. сп. Кот ужо не толькі выкрывае маскоўскую агентуру, але і сваімі пастамі вызваляе вязьняў сумлення!
Кот напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 22:47
sid, калi больш дакладна, то не проста наклалi ў штаны, а а...лiся. А каментароў беларусы сапраўды пакiнулi шмат.
2 Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 23:01
Хорошо отвлек внимание, от грязных дел властей. И такого молодца 2 месяца держать без дела. Он еще не раз может пригодиться.
More Air напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 23:39
2Таццяна
А без Севярынца яму нельга дапамагчы?
моця напiсаў(ла) Студзень 12, 2010 у 23:53
лепш бы ён сядзеў у вязьніцэ, таму што, гэтыя казлы нічога не даруюць!
Slava напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 0:06
Грошы цыгану патрэбней - дадуць мiл'ёнаў дваццаць штрафу. Ды штрафамi душыць больш цывiлiзавана не кажучы што больш дзейна (наўрад цi шмат знойдзецца памагатых плацiць).
Станкевіч напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 0:09
лепш бы ён сядзеў у вязьніцэ, таму што, гэтыя казлы нічога не даруюць!
++++++++

Вельмі нават дарэчная перасьцярога. Цяперака "галалёд", "вар`яты" спыняюць цягнікі, "п`яніцы" за стырном легкавушак...Усё цалкам магчыма..."гэтыя казлы нічога не даруюць"...
2 Slava напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 0:18
Не грошы, а внимание отвлечь. У этого молодца это неплохо получается. Затем и отпустили.
2 Станкевіч напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 0:21
Вельмі нават дарэчная перасьцярога. Цяперака "галалёд", "вар`яты" спыняюць цягнікі, "п`яніцы" за стырном легкавушак...Усё цалкам магчыма..."гэтыя казлы нічога не даруюць"...
---------------
Кому он нафиг нужен. Если что с ним случится кто будет народ отвлекать? Перед выборами он куда угодно залезет.
антон напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 0:44
Сергей поздравляю! они об....сь!!!
klv напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 0:45
Сяргей, Вы сапраўдны герой і гонар беларусаў!
Greenpeace.by напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 1:14
Віньшую! Не хапала таго, каб за вывешваньне нацыянальнай сымболікі саджалі за краты.
Sajdzo напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 8:26
няўжо вы думаеце, што з палітычнымі сядзяць у адной камеры выпадковыя людзі? "Добрыя людзі" якія зарабляю такім чынам грошы. Вось і няма больш сэнсу трымаць у камеры.
Ігар напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 10:09
Адпусцілі і добра.
Нятрэба лямант падымаць
а то затрымалі кепска, адпусцілі падазрона....
параноя?

Але сам факт што ў вязніцы трымалі безумоўна дрэнна

Ці хоць выбачыліся?
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 12:05
Сяргей, Вы сапраўдны герой і гонар беларусаў!

------------------------------------------------------------------
А как вами гордится Косинец, решивший поставить елку выше, чем в Минске...
klv напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 12:24
Сунь некуды там...
Што ты ўсё тужишься нешта нам распавеці? Складна думкі не фармулююцца ці проста вырашыў тут смуроду напусціць?
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 13:01
Перед выборами он куда угодно залезет.
--------------------------------------------------------
Куда скажут, туда и залезет.

Складна думкі не фармулююцца ці проста вырашыў тут смуроду напусціць?
--------------------------------------------------------------------------------------------------
Посчитайте klv, что будет в сухом остатке. Националистическая оппозиция обливает намятники краской и залазит на елки - разве таких можно допустить к власти в случае чего? Витебские власти не могут поддержать должного порядка - даже охрану новогодней елки не организовали. Разве региональным властям можно доверять? В Беларуси опять появились "ахвяры рэжыму". Алё, Запад, прекращайте эту Беларусь поддерживать. Разве их можно реально подключать к евроинтеграции?
А теперь, klv, из того "смуроду", что я напустил, сделайте вывод, кому все это выгодно? Не навязываю свой взгляд, просто поднимитесь над ситуацией и подумайте.
Mikola напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 13:31
Sun nekudy @....vygadna kamu ? Nu i pytanne....dumali naverna tiazka i douga....-adkaz taki ,kami vygadna geta ulada Lukasenki 15 god....
klv напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 13:38
Сунь,
усё ж менш еш бабовых, а то ад твайго палёту думак угораю.
м2 напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 14:06
вельмі дзіўна што так хутка адпусцілі, тым больш што будаўніка якому трэба больш добрую працу рабіць разбураючы старыя будынкі ў цэнтры горада.
як кажуць- зрабіў адну справу, ускалыхнуў грамадскасць, паспрыяў выпуску жару, а цяпер можна хутка што-небудзь іншае правярнуць пакуль усе адпачываюць...
з раёну напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 14:08
Я б хацеў перадаць сям'і Сяргея пэўную суму. Магчыма, рэдацыя магла б быць пасярэднікам? Мне здаецца, многія людзі захочуць падтрымаць матэрыяльна Сяргея і ягоную сям'ю. Можа, рэдакцыя возьме на сябе каардынацыю?
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 14:16
Сунь,
усё ж менш еш бабовых, а то ад твайго палёту думак угораю.

klv, одень противогаз. Будешь угорать от своих.
Госць напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 14:28
Сяргэй малайчына, учынак годны сапраўднага патрыёта!
bL8dy_R8ts 2 сп. Сяргей Каваленка напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 14:28
Сяргей, вы сапраўдны герой!!!

Вельмі рады, што вы на свабодзе!
антон напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 14:32
теперь они должны прекратить это своё вшивое уголовное дело против белоруса.
мы на этом не успокоимся, пусть так и знают, если думают там, что всё, выпустили и дальше тихонько засудят.
на уши всё блин поставим.
антон напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 14:37
шестёрки обделались, и всё, что теперь им остаётся это вякать на белорусов из-за угла. на флаг, на всё вообще вокруг.
они даже сами не знают на что теперь, крутятся не знают за что укусить, сами себя за хвост кусают.
не обращайте внимания, это не от радости
от тупика. бессильные визг и истерика
мы победили, не они.
им скоро вообще конец придёт и всей ихней банде. сергей этот флаг ещё над резиденцией поднимет.
Mikola напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 14:48
Scast'e ni u tym -mora garelki vypit i patrahat mnoga diaucyn....a scast'e utram prasnucca zyvym i na svabode(dumka z kryminalnai knizki). Usio geta dobra ,no ni skoncylas jasce geta sprava ,jak i insye....
2 антон напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 15:10
Антон, возвращайтесь из штатов, помогите Сергею.
y.b. напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 15:14
Ганаруся вамі і вашым патрыятызмам, Сяргей Каваленка.
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 15:22
сергей этот флаг ещё над резиденцией поднимет.

Ваша резиденция на елке.
Былы кулак напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 16:11
Хлопча не лезь на ражон да сталінскіх бандыкаў, але ты варты Героя Беларусі за патрыятычны учынак
Беларусін напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 16:57
Рады за Сяргея
антон напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 17:02
ну укуси, укуси себя ещё раз за хвостик
антон напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 17:04
я то как раз у себя дома - в беларуси, а вот вам скоро придётся тякать в москву, до своих хозяев
Міхаліна напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 17:29
Калі беларускія дзяржаўныя сымбалі будуць адноўленыя - лепшага кандыдата на ўздым нашага сцяга над рэзідэнцыяй Другога Прэзідэнта Беларусі чым гэты хлопец - няма. Прэч з "закатом солнца на болоте". Каваленка - малайчына!
2 антон напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 17:29
Антон, вы с Зенонам на пути в Беларусь. Жму ваши мужественные руки.
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 17:37
Антон, мы вас с нетерпением ждем. Елок хватит на всех.
Aleg напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 17:45
Ну,палёгка хоць на які час...
Учынак спадара Каваленкі асабіста я не лічу-геройскім.Сьмелым,авантурным-гэта так,але ад гераізму тут мала што.
Усё-роўна,вельмі моцна перажываем,дай Бог,каб усё абыйшлося....
Кот напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 17:55
Што, не дае Зянон спакою..зразумела..
Закупайце памперсы спадары лукашыстыя.
Никита напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 18:26
Вось за гэта дзякуй!
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 18:27
С криком "Рускія танкі!" Антон и Кот забрались на елку, продолжив оттуда супраціў акупантам.
Беларус напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 18:38
Трэба трымаць справу пад кантролем і як дадуць штраф - арганізаваць усёй краінай збор грошай і зансеці грошыкі пасля прама бацьку у рэзідэнцыю.
Кот напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 18:52
Не, вы толькi паглядзiце, сур`ёзныя дзядзi, а якой чэпухой займаюцца. Шуцяць на форумах.. Наклалi ў штаны, а цяпер шуцяць..:))
"Тихий белорус" напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 19:10
... І залунаў над елкаю чорны сцяг з белым напісам (арабскай вяззю): "Алах акбар. Жізні путь пусть закночітся для нас в день тогда, когда будет взят Аль-Акс. Этот храм будет взят і зло уйдет, сонца діск на закате вдруг зайдет і агонь вдруг нізвергнут небеса, -- Божій храм одаріт пророк Іса"...
2 Кот напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 19:31
Спадар Кот, вы хоть заете, что на местных выборах отменен порог явки? Вы хоть понимаете, что это такое? Представляете радостный смех, того кто смеется последним.
2 Беларус напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 19:32
А может ему лучше подыскать работу?
Кот 2 напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 19:59
Спадар Кот, вы хоть заете, что на местных выборах отменен порог явки? Вы хоть понимаете, что это такое? Представляете радостный смех, того кто смеется последним.
---

I вы мне задаеце гэта пытаньне?? Калi адмянiлi, значыць не ўсё так добра, праўда? :)
Тое ж мне.. знайшлi чым Ката зьдзiвiць.. :))
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 21:16
... І залунаў над елкаю чорны сцяг з белым напісам (арабскай вяззю): "Алах акбар. Жізні путь пусть закночітся для нас в день тогда, когда будет взят Аль-Акс. Этот храм будет взят і зло уйдет, сонца діск на закате вдруг зайдет і агонь вдруг нізвергнут небеса, -- Божій храм одаріт пророк Іса"...


А на следующий день Владимир Владимирович из одной ну очень великой страны получил по почте конверт с белым стиральным порошком "Дося". А там записка: "Прывітанне! Гэта мы - талібы. Шахиды Кот і Антон". Слава героям... Тьфу ты... Зенон акбар!
klv напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 21:18
"вы хоть заете, что на местных выборах отменен порог явки?"

Гэта зрабілі пэўна таму, што сябрам выбарчых камісій надакучыла забяспечываць "яўку" на выбарах супрацьзаконным укідам бюлетэняў. На апошніх парламенцкіх выбарах на адным участку здарыўся скандал, вось і ўлічылі гэтую акалічнасць.
А вы што мелі на ўвазе сваім пытаннем?
Partizan напiсаў(ла) Студзень 13, 2010 у 21:48
Сунь Укун напiсаў(ла)
Ваша резиденция на елке.

Заблукау турыст? Гэта угра-фiнау рэзыдэнцыя. А тут Беларусь. Шоу бы ты дахаты.
ЮРАСЬ напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 0:03
Сунь Укун. Ваша прозьвішча гучала б мілагучней так: Засунь.
Ё напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 0:04
Напэўна, у манкуртаў. якія збівалі героя - фекаліі ды сцакі ў галовах - шкада, што ў АМАПАЎЦЫ адбіраюць толькі гэткі "шосты" элемент,,,
Герой падцвердзіў - ЖЫВЕ БЕЛРУСЬ!!!
Інспектар па ахове працы напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 0:28
НІЯКАЯ гэта не ЁЛКА а металічная канструкцыя і яна не разлічана каб па ёй лазілі людзі і каб яна павалілася, то не адзін ЧЭРАП быўбы прабіты жалязякамі.
2 Кот напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 1:52
Зачем лезть с флагом на ёлки, спрашивается?! Зенон в синеокой Беларуси не пройдет, даже не сподевайтесь!.. !!!
антон напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 2:37
а лукашисты всё не знают как выкрутиться
Зважай! напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 2:49
Інспектар, а як жа яе зьбіралі, не лазячы па канструкцыі?
spirt96 напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 16:02
Гераічны учынак!
2 антон напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 16:30
У вас преимущество - ответы оппонентов не пропускает цензура. Вас бережет, от мозгового паралича.
дуч напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 17:06
У вас преимущество - ответы оппонентов не пропускает цензура. Вас бережет, от мозгового паралича.
-------------------
На "РС" даже разразились редакционной статьей по этому поводу: те что "за" - это хорошо, молодцы, те что "против" - это троллинг и не подлежит публикации. Цензура крепчает, к чему бы это?
Кот напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 17:47
Зачем лезть с флагом на ёлки, спрашивается?! Зенон в синеокой Беларуси не пройдет, даже не сподевайтесь!.. !!!
---

"Не пройдёт, не пройдёт, не пройдёт"...але чым далей тым больш "бздiм", так? :)
Дарэчы, калi адменены парог яўкi, трэ разумець, што "бздёж" выклiканы не толькi тым, што на папярэднiх беларусы вашыя "выбары" пракiнулi праз адное месца, але яшчэ i тым, што гэтыя "выбары" па плану гэта мосьцiк патрэбны для легiтымiзацыi галоўных. Але легiтымiзацыя не пройдзе, нават не спадзявайцеся. Бо на мапу пастаўлена нi больш нi менш беларуская дзяржаўнасьць, для якой вы ёсьць найвялiкшай пагрозай.
klv напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 17:57
дуч,
а ты назло ўсім пішы на сайт "Савецкай Б.". Зладзьце з №2 свой мазгавы паралюш акадэміку фельетонных навук Якубовічу.
Дарэчы, а што вам дваім не спадабалася ў учынку Сяргея? Акрамя нягеглых рэплік вы не напісалі ніякіх тлумачэнняў.
2 Кот напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 18:01
Это говорит о том, что власти тихо, без шума ввели более эффективное средство, чем подтасовки на выборах. При желании все можно пересчитать и перепроверить и все будет по закону, в пользу правильных кандидатов. Короля играет свита, а свита у нынешнего короля очень мощная. Видите до чего доводит бестолковое кудахтанье.
Ваш то король давно без свиты.
дуч напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 18:26
klv
Цензура, батенька, цензура.
Кот напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 18:44
Бач.. "бдят" кожную хвiлiну..праз 14 хвiлiн ужо адказ..гэта чарговым разам пацьвярджае, што не ўсё так проста.. :))
Ведаеш, гэтая "мощная ваша свiта" разьбяжыцца лiтаральна за адзiн дзень, як гэта заўсёды i бывала. Як нехта добра сказаў: "они то соберут в табор монатки и съ..ся, а вам то, что останется делать..?"
:)))
2 Кот напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 19:11
Тоже самое можно сказать и про вас. Только цензура вас и спасает. Сколько лет слышу, читаю агенты КГБ, кровавый режим, вижу периодически развешанные флаги. А какая-нибудь конкретика характерная для западноевропейской оппозиции где? Вот когда она будет тогда будем прислушиваться к вашим пророчествам, а пока скажите спасибо цензуре.
2 Кот напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 19:18
Тоже самое можно сказать и про вас. Только цензура вас и спасает. Сколько лет слышу, читаю агенты КГБ, кровавый режим, вижу периодически развешанные флаги. А какая-нибудь конкретика характерная для западноевропейской оппозиции где? Вот когда она будет тогда будем прислушиваться к вашим пророчествам, а пока скажите спасибо цензуре.
klv напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 19:34
"Цензура, батенька, цензура."

Сынок, угаварыў- да сустрэчы на сайце "СБ"! Вось Ізотавіч разродзіцца фельетонам на гэтую тэму, і мы адразу разгорнем пад ім нашу дыскусію. Рыхтуйся, дружок.
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 19:39
Короля играет свита, а свита у нынешнего короля очень мощная.
--------------------------

Калі вы маеце на ўвазе ахову "прэзідэнта", дык пагаджуся. А калі чынавенства РБ, дык яны - "твари бессловесные" і "бессовестные".
дуч напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 19:42
klv
Сынок, угаварыў- да сустрэчы на сайце "СБ"! Вось Ізотавіч разродзіцца фельетонам на гэтую тэму, і мы адразу разгорнем пад ім нашу дыскусію. Рыхтуйся, дружок.
---------------
Э, батенька, это вы сайтом ошиблись. Вам надо на сайт "РС", там цензор-пенсионер такие посты печатает на ура.
Кот 2 напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 19:48
"Западноевропейская оппозiцiя" для вас не ўяўляе анiякай пагрозы, вы тут выключна таму, што баiцеся апазiцыi нацыянальнай, беларускай.
Барсик напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 20:20
Бач.. "бдят" кожную хвiлiну..праз 14 хвiлiн ужо адказ..гэта чарговым разам пацьвярджае, што не ўсё так проста.. :))

Как бы это не была паранойя? Меньше читайте перед сном белорусского партизана. Может станет лучше.
Кот 2 напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 23:29
Для модератора.
Знаете ребята, судя по тому, что публикуют НН на сайте. Лукашенко будет вечно, эти идиоты никогда не придут к власти. Нормальных, грамотных людей вы почти не публикуете (речь не о постах). Остается только горько усмехаться.
Это не для печати, это для редакции.
вярусік напiсаў(ла) Студзень 16, 2010 у 18:01
прыгожы чалавек. Дай Бог яму здароўя
Mikola напiсаў(ла) Студзень 16, 2010 у 18:27
Czytaiu nekali Belaruski partyzan perad snom;i spliu jak zabity....A 'Narmalnyh liudei' mozna pa BT pabacyt,a to nehta skardiusa- nima im hodu u secive NN....
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 16, 2010 у 20:58
2 Кот 2

Нормальных, грамотных людей вы почти не публикуете (речь не о постах). Остается только горько усмехаться.
-------------------------
и солёно мочиться.

П.Н.
Ён, дублікат Ката, напэўна думае, што разумнейшы за Дзміыча1 - з ліку "нормальных, грамотных людей". :)
Калдыр напiсаў(ла) Студзень 17, 2010 у 5:03
Мужны учынак сапраўднага беларуса. можа крыху рамантычна але шчыра і з любоўю. таму і выклікае лютую нянавісць маскальскай пятай калоны кшталту "засуня ў куню". яны на шчыры патрыятызм не здольны нават да імперыі якая іх корміць, і сваю маральную нікчэмнасць цудоўна асэнсоўваюць таму і шалеюць.
Mikola -NN напiсаў(ла) Студзень 17, 2010 у 11:26
Pagliadeu na zagalovak. Uznik taki anekdot - Kavalenka vyzvaleny z pasady Prezydenta Belarusi -zabaraniau sciagi vyvesvac na ialinah.
Васіль напiсаў(ла) Студзень 18, 2010 у 16:44
А я таксама хачу банэр з Каваленкам! Падзяліцеся, таварышы нашаніўцы, спасылачкай!
Слава героям! напiсаў(ла) Студзень 18, 2010 у 17:19
У студзеньскія дні, калі тутэйшая грамада яшчэ даядала навагоднія запасы ды збіралася падступіца да калядных, у Віцебску здарылася неверагоднае. На тую плошчу, куды паводле загаду абласнога вертыкальшчыка перанеслі святочныя пагулянкі, выйшаў малады чалавек і ўзняў над горадам і ўсёй краінай бел-чырвона-белы сцяг. На саракаметровую вышыню. Ні натаўскія верталёты, ні таямнічыя крылы, прывезеныя патаемна апазіцыяй з-за мяжы, падчас гэтай акцыі чалавек са сцягам не выкарыстоўваў. На неверагодную вышыню яго узняла асабістая мужнасць і любоў да Айчыны. Не пагадзіўся ён моўчкі праглынуць знявагу, якую нанесла краіне купка цынічных яе ўладароў, забараніўшы гістарычныя святыні беларусаў.

Не ўпершыню над Віцебскам лунае сцяг народа. Аднак цяпер улада ўсёй скурай адчула, якую пагрозу яе існаванню нясе новы дзёрзкі выклік. Усе вартавыя найвышэйшага кіраўнічага крэсла на рогі ўсталі. Такога небяспечнага здарэння яшчэ тут не было. Не пад покрывам ночы, а ў дзень, не тоячыся, Сяргей Каваленка, грамадзянін Краіны Беларусь, узняў над сваім горадам той сцяг. Ні ад каго ён не хаваўся. Нікуды не ўцякаў. Рызыкаваў жыццём. А гэта ўжо не жарты. Зразумела, што адважны ўчынак надасць гістарычным сымбалям яшчэ большую прывабнасць і павагу.

А таму па ўсёй вертыкалі была абвешчана трывога. На плошчу паімкнуліся амапаўцы, спецтэхніка, міліцэйскае высокае начальства. Кожны ратаваў свае пагоны. У краіне жалезнай стабільнасці такога промаху ахове зазвычай не даруюць. Унізе Сяргея Каваленку чакалі амапаўцы. Яго моцна збілі. Бруднай лаянкай прадэманстравалі непахісную адданасць кіраўніцтву. І кінулі за краты.

Найперш яго трэба было дыскрэдытаваць. А таму адразу пачалі шыць крымінальны артыкул аб злосным хуліганстве. Якім прадугледжана зняволенне да шасці гадоў. У свой час, калі чынавенскія вырадкі зневажалі сарваны з галоўнага флагштока краіны, але яшчэ не адменены ніякімі ўказамі бел-чырвона-белы сцяг, перад тэлекамерамі раздзіраючы яго на кавалкі, чамусьці ніхто не паспяшаўся прыцягнуць іх да адказнасці. А за спробу аддаць сцягу належнае – адразу шэсць гадоў зняволення. Такая вось пануе тут законнасць.

Пракурор, да якога прывялі арыштанта, стылем размовы ад амапаўцаў асабліва не адрозніваўся. Але затое адразу знайшоў, на ягоны погляд, надзвычай тонкае параўнанне, каб давесці Сяргею Каваленку ўвесь жах ягонага ўчынку. Паводле пракурора, парушальнік кіраўнічага спакою ўварваўся на чужое вяселле і сваім сцягам разбурыў старанна серваваны стол. Майстар юрыдычных дэфініцый ведае, што гаворыць. І сапраўды, у выніку інтэграцыйных гульняў тутэйшая ўлада можа ў адзін цудоўны момант пабрацца шлюбам з заможным Крамлём. Ужо нават падрыхтаваны стол для шыкоўнай чынавенскай жратвы. Шмат хто прыгледзеў сабе тлусты кавалак. А тут з’яўляецца раптам чалавек з крамольным сцягам і псуе дзівосную ідылію. Ды яшчэ нагадвае нахабна, што нарачоная ўвогуле можа застацца без пасагу.

Нездарма ж яны так ліхаманкава мянялі законны сцяг дзяржавы на чырвона-зялёны. З самага пачатку свайго існавання гэтая блудлівая ўлада ўзяла курс на ўваходжанне ў склад Расіі. Недарэчнаму спалучэнню колераў аддалі перавагу ў адпаведнасці з формай ўласнасці. Гэты сцяг маскоўскага паходжання. У той час Захаду распавядалі казкі пра добраахвотны саюз суверэнных савецкіх дзяржаў. А у такім разе, патрэбна была адпаведная атрыбутыка. І не выключана, што намалявалі яго напачатку для нейкай сярэднеазіяцкай рэспублікі. А потым хтосьці з пільных партыйных начальнікаў уцяміў, што не варта тым рэспублікам узгадваць пра зялёны колер іслама. А каб дабро не прападала, ашчаслівілі ім цярплівую Беларусь. У Мадагаскара сцяг амаль гэткі ж, але што зробіш – Масква загадала.

І так ужо сталася, што выбар колераў сцягу вызначае і выбар будучыні дзяржавы. Калі мы сапраўды хочам дайсці да вольнай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі, тады давядзецца далучацца да тых, хто даўно і назаўсёды абраў сапраўдны сцяг свайго народа – бел-чырвона-белы. Калі ж на ўсё начхаць і існаванне ў якасці расійскай правінцыі падаецца перспектывай прывабнай, то крочыць у светлае заўтра лепей з роднай уладай пад сцягам чырвона-зялёным. І вярнуць яго давядзецца ў хуткім часе маскоўскаму ўласніку. Разам з краінай. Бо іншых варыянтаў не існуе. Незалежная дзяржава пад чужым сцягам – гэта недарэчны анекдот.

Яны яшчэ могуць з дапамогай дробных вертыкальшчыкаў, амапу ды спецназу ўкараняць у свядомасці запалоханых людзей зялёна-чырвоныя колеры. Але ніхто з іх нічога не будзе рабіць “за так”. А тым болей, рызыкаваць жыццём.

Сёмага студзеня Сяргей Каваленка не проста здзейсніў мужны ўчынак. Ён яшчэ абрынуў апошні бастыён сляпога страху, так старанна збудаваны тут уладай. Паказаў усім, што кожны чалавек нават ва ўмовах усеагульнага бязвер’я можа паводзіць сябе годна і ўпэўнена. Карнікам, якія на плошчы ўзялі яго ў аблогу, ён сказаў: Я на сваёй зямлі.
з раёну напiсаў(ла) Студзень 18, 2010 у 18:04
Каваленку ў Прэзідэнты!
Салiдарнасьць напiсаў(ла) Студзень 20, 2010 у 21:04
7 студзеня беларус Сяргей Каваленка ўзнёс на вершалiну 35-цi метровай навагодняй елкi на плошчы Перамогi у Вiцебску наш бел-чырвона-белы сцяг, тым самым здзейснiўшы подзвiг, варты ўзроуню легендарнага Мiрона.

Гэта ўжо гiстарычны факт для будучых пакаленняў беларусаў. Гэтым мужным учынкам яшчэ раз пацверджана простая, як свет, iсцiна: калi любiш Беларусь – нiчога немагчымага няма.

Антыбеларускi рэжым узбудзiў крымiнальную справу супраць Каваленкi. Агульнымi намаганнямi нам удалося вырваць з турэмных засценкаў сяргея. Але жыццё не стаiць на месцы. Сёння, акрамя маральнай падтрымкi, патрабуецца матэрыальная дапамога сям’i Каваленкi, грошы на аплату паслуг адваката. Бо невядома, колькi часу працягнецца следства, а затым разгляд гэтай палiычнай справы.

Мацi Сяргея адчынiла рахункi куды можна перасылаць грашовыя ахвяраваннi:

Філіял № 200/140- Віцебскай абласной управы АСБ Беларусбанк

МФО 150801635

УННН 300229956

Р/счёт 3819382103002

Каваленка Лідзія Уладзіміраўна

Асабісты рахунак 01064749

E-mail: kovalenkoelen@mail.ru

Наша свечка салiдарнасцi павiнна быць узнятая, як сцяг на ёлцы. Каб усе бачылi: той, хто ахвяруецца дзеля Радзiмы, не будзе пакiнуты на волю лёсу.

Пад бел-чырвона–белым сцягам мы абавязкова пераможам!

Жыве Беларусь!

Жыве вечна!
ромак напiсаў(ла) Студзень 22, 2010 у 0:30
от герой так герой! калі нашы актывісты апазіцыі і далей будуць займацца глупствам, а не падрыхтоўвацца да выбараў, якія ужо не за гарамі, то зноў будзе правал! хоць бы раз убачыць ці прачытаць што-небудзь сапраўды адэкватнае. а то сцягі, мова, гербы... простым людзям, якім на хлеб грошай не хапае, без розніцы які сцяг над галавой балтаецца
антон напiсаў(ла) Студзень 22, 2010 у 0:52
зато вам не всё равно какой сцяг. и нам.
Vityaz напiсаў(ла) Студзень 22, 2010 у 4:30
О да, им это очень даже важно. Ведь если повнимательней рассмотреть то, что именно сделал Коваленко, то можно будет поглубже понять и причины такой их реакции. Он ведь не просто вывесил бело-красно-белый флаг над ёлкой, если б это было просто над ёлкой, возможно и шума такого бы не было. А он вывесил бело-красно-белый христианский флаг выше их московской звезды, пятиконечной, сатанинской, закреплённой на самой верхушке. Эта же звезда красуется над кремлёвскими башенками до сих пор (впрочем будет там красоваться до самого своего конца этого строения), а неподалёку до сих пор стоит их сатанинское капище, где возлегает мертвец, которому они и поклоняются, плюс ещё груда покойников в самих кремлёвских стенах. Вот на что посягнуто, на их символы...Во всём есть свой символизм... Неудивительно, что истукан их главного мертвеца стоит и по всей Беларуси до сих пор. И они также тщательно его оберегают. Они конечно это всё будут отрицать, но это так на самом деле. Лукашизм с Путинизмом связаны одной ритуальной цепью и корни у них абсолютно одинаковые. А то люди думают, откуда такая непонятная остервенелая взбешённая реакция, граничащая с безумием, проклятиями, криками и прочим и не могут понять причин, казалось бы ну вывесили флаг, а оно то вон как...
George напiсаў(ла) Студзень 22, 2010 у 16:31
I jakaja partyja pasłała hetaha bednaha budaŭnika?
Demonaz напiсаў(ла) Студзень 30, 2010 у 21:45
Калі кату няма чаго рабіць,ён яйкі сабе ліжа..Таварыш вырашуў сьцяг вывесіць,замест таго,каб весяліцца на волі,вырашыў наведаць турму.Сапраўды,мазахістаў шмат на свеце.))
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 30, 2010 у 22:12
Калі кату няма чаго рабіць,ён яйкі сабе ліжа
--------------------------------------------------------

Праўда што! Ды яшчэ й на Нашай Ніве!
А што гэта за імя такое ў ката - Demonaz?
Здань напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 18:19
Demonaz , мазахiсты гэта тыя хто сьвiнячай зграяй пляшуць пад цыгынскай "трапкай" за сытнае мейсца ля карыта, i гатовы ня толькi "лизать". Тфу брыдота.

Сяржук, шчэ раз рэспект!
антось напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 20:04
усім сваім вучням ва ўсіх класах я паказваў фатаграфіі аб гэтай падзеі, мы чыталі ўсе матэрыялы і абмяркоўвалі іх. гэта ж рабілася і ў іншых мясцінах: у нашых клубах, гуртках і да т.п. мы адзінадушна лічым Сяргея нашым героем, шкадуем, што не былі ў патрэбны момант на плошчы - зладзілі б ментам вясёлую гульню ў здаганялкі. трэба каб як мага больш людзей ведалі і пра Сяргея, і пра наш сцяг. а то ўжо з чырвона-зялёнай вяхоткай сцярпеліся. Віват, Сяргей!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).