У краіне ладзіцца першы адкрыты незалежны конкурс Прэс-фатаграфіі.

Мэтай конкурсу Прэс-фота Беларусі 2010 з’яўляецца падтрымка і развіццё прафесійнай прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Конкурс таксама закліканы стымуляваць развіццё фотажурналістыкі, падтрымаць абмен вопытам і ведамі паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў, сфармуляваць высокія прафесійныя стандарты ў фотажурналістыцы і садзейнічаць свабоднаму і неабмежаваным абмену прафесійнай інфармацыяй.

«Паважаныя калегі! Мы шчыра верым, што гэты конкурс стане першым крокам доўгага шляху фарміравання такога панятку, як беларуская прэс-фатаграфія. Агульнымі намаганнямі гэты шлях можа стаць значна карацей. Вашы словы падтрымкі, крытыка, парады — усё гэта важна і каштоўна. Найгоршай можа быць толькі абыякавасць. Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх, каму не чужы такі просты панятак, як нацыянальная гордасць! Калі вам ёсць што сказаць ці вы гатовыя далучыцца да каманды энтузіястаў — звяжыцеся з намі», — звяртаюцца да патэнцыйных удзельнікаў конкурсу яго арганізатары.

У журы конкурсу ўвайшлі расійскія і літоўскія фатографы, супрацоўнікі вядучых сусветных і нацыянальных фотаагенцый.

Графік конкурсу:

заяўкі прымаюцца: з 15 студзеня па 15 сакавіка 2010 г.

праца журы: з 15 па 30 сакавіка 2010 года

цырымонія ўзнагароджання: красавік 2010 г. (дакладная дата будзе аб’яўлена пазней).

Па завяршэнні конкурсу будзе выдадзены каталог працаў, якія ўвайшлі ў short-list. Гэтыя ж працы ўвойдуць у выніковую выставу Прэс-фота Беларусі 2010.

Намінацыі

Навіны

Адзіночныя фатаграфіі або серыі/партфоліё непрадбачаных, запланаваных або арганізаваных падзей.

Людзі у навінах

Адзіночныя фатаграфіі або серыі/партфоліё людзей або груп людзей у навінах.

Спорт

Адзіночныя фатаграфіі або серыі/партфоліё на спартыўную тэматыку.

Штодзённае жыццё

Адзіночныя фатаграфіі серыі/партфоліё, якія ілюструюць багацце і разнастайнасць у паўсядзённым жыцці.

Партрэт

Адзіночныя партрэтныя фатаграфіі або серыі/партфоліё партрэтаў. Гэта могуць быць індывідуальныя або групавыя партрэты, у тым ліку партрэты вядомых грамадскіх дзеячаў і знакамітых людзей.

Мастацтва і забава

Прадстаўлены адзіночнымі фатаграфіямі або серыі/партфоліё рэдактарскі рэпартаж аб выяўленчых і выканаўчых відах мастацтва, рытуалах (цырымоніях), фестывалях ды інш.

Прырода

Адзіночныя фатаграфіі або серыі/партфоліё аб свеце прыроды, флоры і фауны, ландшафтах і г.д.

Гламур, Рэклама

Адзіночныя фатаграфіі або серыі/партфоліё аб свеце моды і рэкламы. Вынікі стварэння рэкламных праектаў для друкаваных выданняў.

Узнагароды

Па выніках конкурсу вызначаецца пераможца ў кожнай намінацыі.

Гран Пры — лепшае фота з усіх намінацый.

Удзел

Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя фатографы, фатаграфіі якіх публікаваліся ў друкаваных або электронных СМІ.

Для пацверджання прафесійнага статусу фатографа неабходна запоўніць анкету. Спампаваць яе можна на сайце конкурсу.

Фатограф павінен з’яўляцца аўтарам фатаграфічнага матэрыялу, прадстаўленага ад яго/яе імя. У выпадку спрэчных пытанняў арганізатары конкурсу запытваюць доказы аўтарства. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выключыць усе работы аўтара з ліку конкурсных або прызавых ў выпадку наяўнасці фактаў падману. Рашэнне аб выключэнні работ прымае аргкамітэт конкурсу. Рашэнне абскарджанню не падлягае.

Фатограф павінен з’яўляцца адзіным праваўладальнікам або павінен мець дазвол праваўладальніка на прэзентацыю матэрыялу.

Дасылаючы фатаграфіі на конкурс, аўтар згаджаецца з тым, што гэтыя фатаграфіі могуць быць выкарыстаны арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе для рэкламавання конкурсу, без выплаты якіх-небудзь узнагарод.

Таксама аўтар пацвярджае, што ў выпадку выбару яго/яе фатаграфій у лік прызавых, ён/яна абавязваецца прадставіць файлы прыдатныя для друку памерам не менш 30х45 см.

Агульныя правілы

Удзел у конкурсе бясплатны. Усе фотаздымкі ва ўсіх катэгорыях павінны быць знятыя ў перыяд з 2005 па 2010 год. Дадзенае правіла прымяняльнае толькі датычна Першага конкурсу Прэс фатаграфіі Беларусі.

Серыя павінна змяшчаць не менш за 2 і не больш за 8 здымкаў.

Адзіночных здымкаў у кожную катэгорыю не больш за 3-х.

Кожная фатаграфія можа быць заяўлена толькі ў адной катэгорыі.

На конкурс могуць падавацца фатаграфіі, якія не публікаваліся ў прэсе.

Тэхнічныя патрабаванні да фатаграфій

Патрабаванні да файлаў:

- Фотаздымкі павінны мець памер не больш за 900 пікселяў па даўжыні.

- Кожны фотаздымак павінен быць захаваны як асобны JPEG з выстаўленнем самай высокай якасці.

- Для каляровых фотаздымкаў рэкамендуецца AdobeRGB або sRGB, для чорна-белых — Gamma 2.2. Фармат CMYK не дапускаецца.

Дапускаецца мінімальная апрацоўка малюнкаў — мінімальнае рэтушаванне, карэкціроўка кантрастнасці, кадаванне.

Забаронена:

-мультыэкспазіцыя;

-фотамантаж;

-любыя подпісы або лога;

-рамкі;

-іншыя эфекты.

Пры неабходнасці арганізатары могуць запытаць у аўтара зыходны кадр — арыгінальны файл або слайд.

Працы высылаюцца:

На e-mail: [email protected]

Тэма ліста: Pressphoto 2010 і Імя, Прозвішча аўтара.

Разам з фатаграфіямі абавязкова павінна быць прымацавана запоўненая анкета! Заяўкі, якія не адпавядаюць умовам, не разглядаюцца!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0