Кіно
+ карта 5d-кінатэатраў | 2 каментары Ягор Марціновіч | 01:08, 21 студзеня 2010

Новае вымярэнне кінаадчуванняў

Колькі каштуе сумнеўнае шчасце быць абсыпаным пяском і аблітым вадой? Каля 10 тысяч рублёў за пяць хвілін экстрыму. Новыя 5D-кінаатракцыёны дазваляюць адчуць эфект поўнай прысутнасці. Гэта значыцца, што

цяпер герой фільма і глядач – адна і тая ж асоба.

Калі нехта на экране на шалёнай хуткасці нясецца па трасе, то і глядацкае крэсла будзе гайдацца з боку ў бок і ледзь не ўзлятаць пры разгоне, а ў вочы будзе біць струмень паветра. Гэта кіно па форме і атракцыён па сутнасці. “Ледзяныя гонкі”, “П’яныя рэйкі”, “Іншапланетнае сафары”…– назвы фільмаў кажуць самі за сябе. Напрыклад, “Супер-8” – той самы атракцыён, што ў забаўляльным парку, толькі віртуальны. І без рызыкі, што на шляху вазка на яве праломіцца платформа дваццаціпяцігадовай даўніны. А 5D-ролік менавіта так і сканчваецца – нечаканым абрывам наперадзе. Кажуць,

у такія моманты гледачы скідваюць з сябе стэрэаакуляры, каб хутчэй вярнуцца ў рэальнасць…

Эвалюцыя кіно

Кінамастацтва зрабіла чарговы крок наперад і трапіла ў новае вымярэнне. Яго можна назваць і 4D, і 5D. Што было раней? Тыя фільмы, што транслююцца па тэлевізары ці ў звычайных кінатэатрах, адносяцца да вымярэння 2D – у іх ёсць толькі выява і гук. Залы, у якіх на ўваходзе выдаюць спецыяльныя стэрэакуляры, паказваюць фільмы з імітаванай стэрэявыявай. Гэта 3D.

Наступнай прыступкай кінаэвалюцыі стала рухомае крэсла, якое імітуе фізічныя эфекты, напрклад, распырсквае ваду. Калі ж глядач цалкам пагружаецца ў атмасферу фільма, і яго ахінаюць спецыяльныя араматы і пахі – гэта і ёсць самае сапраўднае 5D.

Пяцёрка лепшых

Дзе ў Беларусі знайсці такія кінаатракцыёны і што ў іх можна паглядзець?

Геаграфія 5D пакуль не надта шырокая. У забаўляльны спіс патрапілі Менск, Магілёў, Маладзечна, Барысаў і Гародня, прычым ў сталіцы працуе два атракцыёна. Месца знаходжання кінатэатраў пазначана на карце. Варта адзначыць, што два з кіназалаў прыватныя – магілёўскі і той, што ў ГЦ “Экспабел”. Астатнія належаць дзяржаўнаму “Кінавідэапракату”.

Агульны кошт залы з апаратурай і кінастужкамі складае $120-130 тысяч.


Неда-5D

Вызначыць, якія з пералічаных атракцыёнаў можна назваць сапраўдным 5D, складана. Напрыклад, у большасці старых будынкаў савецкіх кінатэатраў па тэхніцы бяспекі забаронена разліваць ваду. Няма і араматаў вясновага леса ці амерыканскага марскога берага.

Кіно, якое паказваецца ў Беларусі складана назваць фільмамі, хутчэй – ролікамі.

Сеанс працягваецца ад трох да пяці хвілін. Зрэшты, больш гледачы і не вытрымліваюць…

Кошт білета, як было напісана вышэй, складае каля 10 тысяч рублёў. У зале звычайна ўсталявана ад пяці да васьмі месцаў.

Абмежаванні для гледачоў тыя самыя, што пры наведванні экстрэмальных атракцыёнаў. Цяжарным жанчынам, маленькім дзецям, асобам са слабым вестыбулярным апаратам наведваць 5d-кіно не рэкамендуецца.

Не пусцяць і тых, хто важыць больш за 100 кг, крэсла можа не вытрымаць.

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Мірскі напiсаў(ла) Студзень 21, 2010 у 19:13
Зюзя, відаць, ня ведае, а хто дасьць адказ:

Чаму цьвердзіцца, што ў к/т "Кіеў" УПЕРШЫНЮ наладзілі 3D, калі "Мір" здавён паказваў СТЭРЭОкіно з дапамогаю такіх жа палярызацыйных акуляраў ??
Кінамеханік галоўнага аграгарадка напiсаў(ла) Студзень 21, 2010 у 20:49
Ну 4D і нават 5D – гэта, калі падайці з умом, дык ня очань і сложна! Узяць да прыкладу эфект прысутствія ў эрацічных сцэнах, какімі поўніцца любой кінашэдэўр. Ахвочых паработаць на гэтым фроньце, думаю, будзіт хоць адсейвай. І дажа ганарары не патрэбуюцца! Нада толька крыху парассоўваць рады, чтоб маглі cпратацца за ніх так званые D-фігуранты. Крый Бог, не падумайце нічаго плахога, я імею в віду ведь толька ласкі. Но глаўнае зьдзесь, паўтаруся, эфект унізапнасьці і скрытасьці, чтоб зрыцяль заранее не западозрыл. І чтоб мужчына к жэншчыне іль наабарот, усё штоб каб па сцэнарыю.

Еслі глядач не сьмеёцца, можна легонька его расшчыкатаць. А ешчо прошчэ аздабляць (кстаці слова эта пішыцца бяз чортачкі!!) D-дракі. На экране бойка, і ў самы разгар іё фігуранты ззаду траскель-траскель-траскель па галавОх зрыцелям! Ведь дажа пасьля 3D у многіх пабальвает пад шапкай, а піцёрачка намнога сер'язьнЕй!

Між цем, пад застольныя сцэны нада абізацельна запрашаць міліцанера. Как не круці, але где гаранція, што D-фігурант сам не прыложыцца замест таго, штоб ўгашчаць? Без этага ў нашага чалавека ўж точна ішчэзьнет эфект поўнага прысуцтвія!
А з такім фінтом, как лёгкае паліваніе вадой, с эцім ваабшчэ ўж нікакіх праблем. Сколька безь дзела не ў сезон прастаівает арашальных установак? Падчас паказу сільнага дажджу можна і гідранты ў дзіркі панаторкаць. Вецер жа ўсігда сапутствавал у нас дажа нямым і чорнабелым стужкам...

Вот раскрыл тайны, а што? Не думайце, мы не такія вумныя выкідаць мільёны на ўсякія замежныя кінапрымочкі! Бо гэтыя ж прымочкі ў нашай рэспубліцы заўжды пад рукою і нагой!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).