У Егіпце на трасе Заафарана — Каір трапіў у ДТЗ аўтобус, які перавозіў турыстаў з Беларусі, якія адпачывалі на Чырвоным моры, на курорце Раас Гарыб.

Паводле звестак паліцыі, ДТЗ адбылося напярэдадні ўвечары. Турысты ехалі на аўтобусе на экскурсію ў егіпецкую сталіцу. З прычыны кепскага надвор’я і перавышэння хуткасці кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтобус з’ехаў у кювет.

Сур’ёзна пацярпелі тры турысты, яны знаходзяцца ў бальніцы.

Яшчэ 15 пасажыраў атрымалі нязначныя траўмы і ўдары і ад шпіталізацыі адмовіліся. Яны працягнулі спыненае падарожжа на запасным аўтобусе.

Благія ўмовы надвор’я ў апошнія дні сталі прычынай павелічэння колькасці ДТЗ на егіпецкіх хуткасных трасах. За мінулыя суткі, па звестках егіпецкай дарожнай паліцыі, у аварыях на дарогах загінулі пяць чалавек, пацярпелі 48.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?