Свет1616

Мілінкевіч: Крэдыты ад МВФ — у залежнасці ад правоў чалавека

У сераду-чацвер беларуская тэма стане прадметам абмеркавання ў Еўрапарламенце.

У сераду-чацвер беларуская тэма стане прадметам абмеркавання ў Еўрапарламенце. Узяць удзел у ім запрошаныя старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і старшыня Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч.

У Брусэлі яны адзінадушна выступілі супраць увядзення санкцый супраць Беларусі і за адкрытасць ЕС да беларускага грамадства.

«Ёсць заклікі да ўвядзення санкцый. Але я як грамадзянка Беларусі ад 2005 году ніколі не заклікала да іх увядзення. Я перакананая, што трэба забяспечыць адкрытасць Еўропы грамадзянам Беларусі, беларускаму грамадству ў цэлым.
Каб простыя грамадзяне маглі лёгка атрымаць шэнгенскую візу і прыехаць у Еўропу», – зазначыла Анжаліка Борыс.

Падобную пазіцыю заняў і А.Мілінкевіч. «ЕС павінен прадэманстраваць, што мае інструменты ўплыву на дыктатуры і аўтарытарныя рэжымы, бо толькі сілай можна змусіць улады да крокаў у бок дэмакратызацыі, — заявіў Мілінкевіч. — Якія гэта інструменты? — Усё вельмі проста.

Беларусь атрымлівае падарункі ў выглядзе крэдытаў, не столькі ад ЕС, колькі ад Міжнароднага валютнага фонду. Але супраца з міжнароднымі інстытутамі павінна адбывацца на падставе правоў чалавека. Гэта прынцыповая рэч, — заявіў Мілінкевіч,
лаўрэат прэміі імя Сахарава, што прысуджаецца Еўрапарламентам.

З Мілінкевічам і Борыс сустрэўся старшыня Еўрапарламента Ежы Бузак. Пасля сустрэчы Бузак, Мілінкевіч і Борыс правялі брыфінг, а потым пачалося пасяджэнне дэлегацыі Еўрапарламэнта па Беларусі. З беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел Мілінкевіч, Борыс і памочнік Мілінкевіча Алесь Лагвінец, а таксама прадстаўнік беларускага пасольства, які ўдзельнічаў у дыскусіі.

Анжаліка Борыс адзначыла, што за столькі гадоў у Беларусі ў яе не было магчымасці размаўляць з уладамі, хоць ёй таго хацелася. А тут гэта адбылося.

Запланаваныя сустрэчы Мілінкевіча й Борыс з усімі найбуйнейшымі фракцыямі парламента. Борыс таксама спаткаецца з еўракамісарам па пытаннях палітыкі суседства Штэфанам Фюле.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах2

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі атрымаў пашпарт Новай Беларусі ФОТАФАКТ15

У Польшчы збіраюць грошы на лячэнне хворага беларускага хлопчыка6

Звычайны пачак беларускага масла пад ультрафіялетам паказаў схаваныя таямніцы11

Хто той беларус, які загаласіў на мітынгу, што Сяргей і Святлана Ціханоўскія — «ганьба і пагроза нацыянальнай бяспекі Літвы»30

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі ў кабінеце Трампа мірнае пагадненне5

«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжой Беларусі9

Знікла жанчына, якая ехала з Беларусі ў Германію праз Варшаву

«Ускладняюць працэс рэгістрацыі». Для запісу на польскія візы з'явіліся новыя патрабаванні4

«Вельмі падобна на Беларусь». Як жывуць рэлаканты ў Балгарыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах2

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць