Улада4444

«Група грамадзян» Беларусі польскай нацыянальнасці крытыкуе Польшчу і Борыс

Сярод ягоных падпісантаў тры рэктары, некалькі буйных мэнэджэраў і прадпрымальнікаў.

31 этнічны паляк з Беларусі падпісаў зварот да кіраўніцтва Польшчы. У ім яны заяўляюць, што «беларуская дзяржава ніколі не парушала і не парушае правоў грамадзянаў».
«А.Борыс і яе невялікае атачэнне не ўпаўнаважаны рэпрэзэнтаваць інтарэсы польскай меншасці», «яны дыскрэдытавалі сябе парушэннем законаў нашай дзяржавы».

Падпісанты звяртаюцца з просьбай «прыняць меры па спыненні разгулу фальшу ў польскіх мэдыях». Яны вераць, «што справядлівасць і розум возьмуць верх і дыскрымінацыйная палітыка польскіх уладаў што да сваім суродзічаў будзе спыненая».

Яны просяць таксама аб сустрэчы з кіраўніцтвам Польшчы.

Хто канкрэтна ініцыяваў зварот, не паведамляецца.

Сярод ягоных падпісантаў ёсць два пенсіянер, хатняя гаспадыня, тры настаўнікі, кіроўца, а таксама дэпутат ад Гродна рэктар Гродзенскага аграрнага універсітэта Вітольд Песціс, дырэктар «Гроднааблсаюздруку» Тадэвуш Ваўчкевіч, намеснік дырэктара Гомельскай філіі МТС Андрэй Градзвіцкі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Станіслаў Каспяровіч, дырэктар паліграфкамбіната імя Якуба Коласа Генадзь Нягоцька, рэктар Акадэміі мастацтваў Рычард Смольскі, рэктар Берасцейскага універсітэта Мечыслаў Часноўскі.

Зацверджаны лукашэнкаўцамі кіраўнік Саюза палякаў Станіслаў Сямашка, як і яго папярэднік Юзаф Лучнік пад зваротам не фігуруюць.

У той жа час

частка падпісантаў не ўваходзіла ў Саюз палякаў і не мела ніякіх — ані прафесійных, ані сяброўскіх — кантактаў між сабой.
Хтосьці працуе ў калгасе пад Берасцем, хтосьці — у школе ў Паставах, а хтосьці — на дзяржаўнай службе ў сталіцы. Такое ўражанне, што да этнічных палякаў звяртаўся нехта зверху па адмыслова складзеным спісе.

Тэкст звароту распаўсюджаны агенцтвам «Інтэрфакс», вядомым сваімі крыніцамі інфармацыі ў спецслужбах, а не дзяржаўным агенцтвам БЕЛТА.

Відаць, у пэўных структурах узгадалі, як савецкія грамадзяне габрэйскай нацыянальнасці «добраахвотна падпісвалі» звароты з асуджэннем міжнароднага сіянізму. Гэты вопыт выкарыстаны ў прапагандысцкай вайне з Польшчай, разгорнутай вакол Саюза палякаў. Можна ўявіць пачуцці грамадзянаў, калі да іх звяртаюцца з просьбай «не до оджуцэня» пра падпісанне падобнага звароту.

Каментары44

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць