КЗ «Менск», Кастрычніцкая, 5

8 верасьня, 19.00

Кудмень, Тэстамэнт, Рокаш, Тутэйшая шляхта, Стары Ольса, P.L.A.N.

Архаічныя мужчынскія сьпевы, гістарычныя песьні XIV–XIX ст., песьні на словы Яна Чачота, стылізацыі і аўтарскія кампазыцыі на гістарычныя тэмы. Кошт квіткоў 10 000 – 16 000.

Кудмень

У кожнага народу ёсьць свая традыцыя мужчынскага выкананьня гістарычнай песьні. «Кудмень» аднаўляе традыцыю мужчынскіх палескіх сьпеваў. Самі падарожнічаюць, вучацца беспасярэдне ад захавальнікаў традыцыі. Кіраўнік – Ірына Мазюк, супрацоўніца Інстытуту праблемаў культуры. На канцэрце выконваюцца 3 старажытныя баляды і адна рэкруцкая песьня.

Стары Ольса

Самы папулярны гурт сярэднявечнай музыкі

ў Беларусі. Апошні альбом гурту «Гераічны эпас» прэзэнтуе беларускія рэканструкцыі гераічных песень XIV–XVII ст. Песьні рэканструяваныя на аснове летапісаў і народных балядаў. Беларускія архаічныя інструмэнты: гусьлі, дуды, лютня, цыстра, жалейкі і г.д.

Кіраўнік – Зьміцер Сасноўскі.

Тэстамэнт

Пераможца II Конкурсу маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі («Наваградак-2006»). Адметнасьць гурту – выкананьне беларускіх песень і балядаў XVII ст. Зь вядомага фальклёрнага – збор Л.Федароўскага. Кіраўнік – пераможца Конкурсу маладых дудароў – 2006 Юрась Панкевіч.

Тутэйшая шляхта

Асноўныя ўдзельнікі – гэта выкладнікі і студэнты БДУ. Яны выканаюць аўтарскія песьні Лявона Махнача

на словы Яна Чачота.

Рокаш

Пераможца Конкурсу маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі – 2005. Адзначаны адмысловым прызам Нацыянальнага радыё. У гурт уваходзяць маладыя людзі – удзельнікі рыцарскага беларускага руху. Таксама музыкі займаюцца музычнымі гістарычнымі стылізацыямі.

P.L.A.N.

Гэты сучасны гурт прэзэнтуе праграму, прысьвечаную беларускай гісторыі: стылізаваныя аўтарскія кампазыцыі з жывым гукам на народных інструмэнтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0