Меркаванні2323

Гаспадар маёнтка Матусевічы

Фермер з вёскі Мацкі пад Менскам мае 40 гектараў зямлі і паставіў сабе сапраўдны замак.

Фэрмэр зь вёскі Мацкі на Меншчыне Ўладзімер Матусевіч вырошчвае больш за два дзясяткі розных сельскагаспадарчых культураў і пры гэтым, адрозна ад навакольных калгасаў, не залежыць ад банкаўскіх крэдытаў і ня просіць субсыдый на пасяўную і ўборку.

На ўезьдзе ў Мацкі гасьцей напаўпустой вёскі вітае бел‑чырвона‑белая шыльда з надпісам «Маёнтак Матусевічы». У лічбах — гэта 40 гектараў зямлі фэрмэра Ўладзімера Матусевіча, на якіх ён вырошчвае 24 віды гародніны. Цэнтрам гаспадаркі — вялікі трохпавярховы дом, па сутнасьці — сучасны замак.

Гэта, як кажа гаспадар, спадчына наступным пакаленьням фэрмэраў Матусевічаў: «Бываючы на Захадзе, заўсёды зьвяртаю ўвагу: на фэрме дзе‑небудзь у Францыі выкладзеная з цэглы дата яе заснаваньня. Гэта 1800‑я ці нават 1700‑я гады. А я бяру свой пачатак з 1988 году, з голага месца. Дарогі будаваліся з нуля, садзіліся гэтыя дрэвы, усё на гэтай тэрыторыі капалася, высякалася. Гэта сыну ўжо будзе лягчэй, бо каб мне такое пакінулі… Тут побач мой стары дом, дзе я нарадзіўся. Пабудаваны пасьля вайны, там дзед пражыў, бацька з маці. Вось што мне засталося. Я ўжо пакіну сваім дзецям штосьці большае. Нават з гледзішча сельскага ляндшафту гэта ўжо будзе нешта крыху іншае. Хацелася адысьці ад звыклай у нашым разуменьні вёскі».

Карэспандэнт: «На Захадзе таксама нехта пачынаў, так і вы — пачынальнік».

«Я і кажу, што зайздрошчу ім па‑добраму, бо ў іх там фэрмэрства разьвіваецца ўжо стагодзьдзі…»

Па словах спадара Матусевіча, гэта ці не адзіны ў Беларусі выпадак, калі ператвораны за савецкім часам у архаізм «маёнтак» набыў новае жыцьцё:

«З‑за сваёй формы ўласнасьці часта праходжу перарэгістрацыю. Я суб’ект гаспадараньня, а ў сувязі з тым, што законы ў нас увесь час зьмяняюцца, трэба перапісваць статут ды ўсё астатняе. І вось якраз падчас апошняга перапісваньня статуту я памяняў назву. З самага пачатку была фэрмэрская гаспадарка Матусевіча, але я захацеў маёнтак. Усе дакумэнты, пакеты, паперы рыхтаваў на беларускай мове. Колькі давялося пахадзіць — пачынаючы ад упраўленьня юстыцыі да Міністэрства юстыцыі — таму што «нельга на беларускай мове». Чаму? Ды проста нельга, апрыёры. Але ўрэшце дамогся такой назвы. Шыльда зьявілася два гады таму, калі скончылася апошняя перарэгістрацыя. Цяпер усё афіцыйна, у мяне такія дакумэнты — у статуце менавіта «Маёнтак Матусевічы».

Уплыў цывілізацыі ў Мацках невыпадковы. Уладзімер Матусевіч пасьля заканчэньня талінскай мараходкі абышоў на рэфрыжэратары ўвесь сьвет, наведваў самыя далёкія краіны — Аўстралію, Сынгапур, Тайвань, партовыя гарады Эўропы і Амэрыкі. Пасьля «дэмабілізацыі» цягам 10 гадоў узначальваў у Менску адзін з ЖЭСаў, але родная зямля паклікала. Цяпер у міжсэзоньне самастойна вывучае досьвед фэрмэрскіх гаспадарак за мяжой, летась з гэтай мэтай аб’ехаў усю Францыю. І засмучаны, што ў сьвядомасьці беларусаў так моцна ўбітая калектыўная форма гаспадараньня:

«Праўда, сумняюся, ці яна ўсё ж такая калектыўная, як дэкляруецца. У нас дзяржава гаспадар, але гаспадар дрэнны, разумееце? Калгас толькі лічыцца калектыўнай гаспадаркай. Але калі адзін бесталковы — гэта таксама не гаспадар. Думаю, што прыватнік павінен валодаць вялікімі лятыфундыямі, а дзяржава яго павінна толькі крыху тыкаць: ты, маўляў, павінен выкарыстоўваць зямлю паводле прызначэньня, павінен араць, сеяць, займацца вытворчасьцю. Але гаспадар павінен быць адзін, заўсёды. Няхай у яго будуць працаўнікі, хай яны будуць сацыяльна абароненымі. Але гаспадар — адзін. Дарэчы, прыватнік павінен быць усюды, і ня толькі ў сельскай гаспадарцы. Прыватнік павінен быць і ў прамысловасьці, і ў іншых галінах эканомікі. Гэта ж сёньня ўжо і каню зразумела».

Уладзімер Матусевіч — зь ліку першых фэрмэраў Беларусі. Але кажа, што за два дзясяткі гадоў нічога істотнага не зьмянілася — вышэйшыя кіраўнікі па‑ранейшаму ў штыкі сустракаюць прыватніка:

«Трымаюцца за мінулае, але рабіць гэта ўсё цяжэй. А аддаць прыватніку па‑ранейшаму баяцца — хоць у вёсках хутка і людзей не застанецца. За 20 гадоў, калі мы ў 1991‑м атрымалі незалежнасьць, можна было нешта зрабіць. Але мы ня толькі закансэрваваліся ў разьвіцьці, а яшчэ ганарыліся, што ў нас лепей, чым у літоўцаў, у латышоў, ва Ўкраіне. Але ня трэба ўладам расстройвацца, баяцца прыватнікаў. Як толькі пачыналі, у нас былі 4 тысячы фэрмэраў, зараз засталіся 2 тысячы. Гэта нармальна, таму што ня ўсе могуць гэтым займацца, тут натуральны адбор. Гэта эвалюцыя, тут патрэбныя гады, а мы захацелі ўсё за адзін раз. У аднаго фэрмэра не атрымалася, і на яго тыкаюць пальцам — бачыце, ён зямлю кінуў, не апрацоўвае. Але ж гэта нармальны працэс: зь дзесяці, можа, увогуле павінен застацца адзін — лепшы».

«Маёнтак Матусевічы» — фэрмэрская гаспадарка, спэцыялізаваная перадусім на гародніне. Па словах спадара Ўладзімера, ён вырошчвае практычна ўсе віды капусты, якія ёсьць у сьвеце, а таксама цыбулю, сельдэрэй, пятрушку і г.д. Кожнае каліва набіраецца сілы ў цяпліцах, пасьля чаго перакачоўвае на палі. Слабасьць гаспадара — кветкі. Ім аддадзеныя цэлыя плянтацыі, яны — абавязковы элемэнт шматлікіх альпійскіх горак і акультураных ляндшафтаў.

Уладзімер Матусевіч усьцешаны, што ўкладзеныя ў разьвіцьцё аграрнага бізнэсу сілы не змарнаваліся. Прынамсі, ён абгрунтавана можа назваць сябе «самадастатковым арганізмам», не залежным ад настрою чыноўнікаў:

«Я не прашу кожны год грошы на пасяўную ці каб правесьці ўборачную. Гэта — мае праблемы. Адзіная рэальная праблема гаспадара — збыт.

Мой клопат які? Гербіцыды купі, паліва купі, угнаеньня купі. Гэта жывыя грошы, разьлікі, складаныя схемы. Я гарантую аплату пад заробак ад рэалізацыі прадукцыі, ужо зараз зарабіў на цыбулі. Але ж я ні ў кога не прашу! А калгасы — у мільярдных даўгах. Яны чакаюць, калі ім запазычанасьці сьпішуць, калі ім сумы «пагасяць». Але ж гэтыя грошы аднекуль узялі. З таго ж «Белкалію», аднекуль зь менскіх прадпрыемстваў, з мытні. Нам не далі, вам не далі; адабралі — і ў гэтую прорву. А я ж сам кручуся, не прашу, каб мяне субсыдыявалі. Жонка пайшла на пэнсію з маёй гаспадаркі, сын працуе, нявестка, я працую; мы лічымся тут, я раблю ўнёскі ў фонд дзяржаўнага страхаваньня, іншыя плацяжы. Я не прашу працы, не прашу есьці і хлеба. Я сам сябе ўсім забясьпечваю».

Да ўсяго, Уладзімер Матусевіч — фэрмэр зь яскрава акрэсьленым нацыянальным ухілам. Доўгі час над ягоным маёнткам лунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг,
аднак урэшце гаспадар саступіў просьбам мясцовых уладаў не «падстаўляць» іх перад вышэйшым начальствам.

Матусевіч — заўсёдны ўдзельнік мерапрыемстваў дэмакратычнай апазыцыі. Аднак прызнаецца, што цяпер засмучаны адсутнасьцю адзінства ў шэрагах дэмакратаў.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць