Свет
10 каментароў Радыё Рацыя | 16:33, 25 верасня 2006

Каля паўсотні беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы па стыпэндыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага, сабраліся ў нядзелю а 18 гадзіне каля будынку бюро праграмы, што месьціцца на тэрыторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту, каб выказаць сваё незадавальненьне. Нагодай для мітынгу стала прызначэньне на панядзелак 25 верасьня ў 13 гадзін даты ўрачыстага закрыцьця «Падрыхтоўчых курсаў».

26 верасьня ўсе беларусы мусяць разьехацца па розных гарадах, але нечакана высьветлілася, што больш за 50 чалавек адмовіліся ехаць па накіраваньні ў іншыя ўнівэрсытэты ды напісалі апэляцыйныя скаргі. Беларускім студэнтам прапанаваныя варыянты, што не адпавядаюць спэцыяльнасьці. Студэнты сьцьвярджаюць, што гарады ды ўнівэрсытэты накіраваньня былі вядомыя даўно, але сьпісы вывесілі толькі 20 верасьня. Прапановамі шмат хто быў шакаваны. Выпадак калі студэнту-магілёўцу, які вывучаў маркетынг прапанавалі вучыцца на мэталюрга патрапіў, нават, у польскую прэсу. Самы складаны момант – артыстычныя прафэсіі. Высьветлілася, што падобнае навучаньне каштуе занадта дорага – ня меней за 10 тыс. эўра за адзін год. У выніку, каля сямі чалавек, сярод якіх былыя студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў ды музыкі, увогуле не атрымалі ніякага разьмеркаваньня.

У той жа час у студэнцкім інтэрнаце «Бабілён» Варшаўскай палітэхнікі, дзе жывуць беларусы, па ўсіх паверхах расклееныя аб’явы, што ўсе ўдзельнікі «стыпэндыяльнай праграмы для Беларусі» мусяць зьехаць з памяшканьня да 8 гадзіны раніцы 27 верасьня. Аб’явы падпісаныя кіраўніком студэнцкага інтэрнату Войцэхам Сыта. На далейшы тэрмін жытло для беларусаў не праплачанае – той, хто ня мае разьмеркаваньня пачынаючы зь серады рызыкуе застацца на вуліцы.

Каля 19 гадзіны да студэнтаў прыехаў Аляксандар Мілінкевіч, які цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Разам з прадстаўніком «каліноўцаў» Вэнэдыктам Кляўзэ ён правёў перамовы з дырэктарам «Студыяў Усходняй Эўропы» Варшаўскага ўнівэрсытэту Янам Маліцкім, які ўласна і распараджаецца цяпер лёсам беларускіх студэнтаў.

Пасьля паўтарагадзіннай сустрэчы Мілінкевіч выйшаў да студэнтаў разам з Маліцкім ды запэўніў, што выйсьце будзе знойдзена. Маліцкі, у сваю чаргу, паабяцаў на працягу ночы пераразьмеркаваць накіраваньні ды вывесіць новыя сьпісы. Студэнты паставіліся да гэтай заявы досыць скептычна, але ў выніку разышліся, папярэдзіўшы, што не дазволяць сябе падмануць ды вернуцца да тэмы на наступны дзень.

Падзяліцца навіной:         
10 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Рына напiсаў(ла) Верасень 25, 2006 у 23:12
Хм. Ну, пачнем з таго, што мы не зьбіраліся ля бюро пратжставць ці пікетаваць. Мы чакалі вынікаў перамоў, чакалі інфармацыі аб сваёй будучыні.
Далей, сустрэча была не а шостай, а ў 17.30.
Мы не абацалі працягу акцыі, бо акцыі ніякай не было...
Што яшчэ? Шмат недакладнасьцяў у артыкуле. Прабачце, але гэта проста непрафесійная праца журналістаў.

{Усе заўвагі да Радыё Рацыі, гэта іх тэкст мы перадрукавалі. Іх журналіст у варшаве, чытайце уважліва -- web }
V напiсаў(ла) Верасень 26, 2006 у 12:30
Dziauczynka, nia treba lić vady. Kozny u Varszavie viedau, szto akcyja miela adbycca. Adpaviednyja zapraszenni byli navat pieradadzienyja presie.
Галіна напiсаў(ла) Верасень 26, 2006 у 13:57
Спадарства! Я ўжо не разумею, што адбываецца. Мне здавалася, што салідарнасць-гэта дапамога бліжняму ў цяжкую хвіліну. Пасільная дапамога, а не адданьне ўсяго, што маеш.Калі вы не атрымалі ніякай дапамогі ад вашых крэўных, сяброў, знаёмых, з чаго вы ўзялі, шт абсалютна чужыя людзі, іншаземцы вам нечым абавязаныя?! Вы што, раней ўсе былі геніяльнымі студэнтамі, каб прэтэндаваць на найлепшыя месцы зь вялікімі конкурсамі? Чаму вам мусяць проста так аддваць месцы на вучобы, забіраючы іх ад вашых, можа, больш таленавітых, адналеткаў?
Калі некага з вас абуяў суперпатрыятызм, то ёсьць завочнае навучаньне, гэта калі вы можаце прыносіць карысьць "вашай роднай старонцы" (цытатка)без адрыву ад вытворчасьці і адначасова атрымліваць адукацыю.
Ales_da_V напiсаў(ла) Верасень 26, 2006 у 14:25
Паважаны, ты хоць разумееш што ты пішаш. Кожны у Варшаве ведау... Ты сам та там быу кабы так гаварыць... Рына правільна сказала, ніхто мітынг праводзіць не збірауся. Радыё Рацыя ужо не першы раз выдае ложную інфармацыю.
Рына напiсаў(ла) Верасень 26, 2006 у 17:39
Да V. Прабачце, але я была там, я адна со студэнтак і дакладна ведаю, калі, з якой нагоды, дзеля чаго мы прыйшлі. І ні аб якім мітынгу не было размовы. Я ўжо не кажу пра тое, што ў атыкуле пераблытаны час, сустрэча была празначаная на 17.30, а не на шэсьць, сустрэча для студэнтаў дзеля размовы з дырэктарам праграмы, спадар Мілінкевіч прыехаў яшчэ днем разам са спадарыняй Кулей, каб паразмаўляць са студэнтамі і высьвятліць, што адбываецца, хто правы, а хто вінаваты.
Потым, пасьля сустрэчы прадстаўнікоў студэнтаў, спадара Мілінкевіча і спадарыні Кулей з дырэктарам прагармы, панам Маліцкім, менавіта апошні абвясьціў вынікі размовы.
Дарэчы, а адкуль вы ведаеце пра запрашэньні? Атрымалі ці што? І які тэкст быў у запрашэньні, якога не было?
Што заўгодна можна абмяркоўваць, спадарыні Галіне нават адказваць не буду, зразумела ўжо, што бессэнсоўна(да, на гэтым моманце вашая рэпліка "а проста няма, што сказаць!", я памятаю).
Але абмяркоўваць тое, што ў паведамленьні Радыё прысутнічае фактычная хлусьня\памылкі (непатрэбнае закржсьліць) неяк несур'ёзна.
puper напiсаў(ла) Верасень 26, 2006 у 18:28
прашу перадаць усім ціпа "рэпрэсаваным" прывітаньне ад беларускай моладзі што змагаецца на Беларусі, сядзіць суткі, сядзіць на хіміі і інш. Ня сорамна перад імі?
кожны аболтус атрымае сваё.
нашыя сустрэчы з вамі адбудуцца вельмі хутка, пасьля першых іспытаў, якія большасьць з вас заваліць!
да сустрэчы!
V da Рыны i Alesia напiсаў(ла) Верасень 26, 2006 у 18:59
A ja pra mitynh i nie kazau. U aposzni momant astudenty admovilisia blakavac budynak.

Da Alesia: usie i Warszawie - heta znaczyc, szto bielarusy warszawy. bo palaki navat nie vedajuc dzie heta bielarus znachodzicca
Валадар напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 0:52
"Вот приехал барин (с бариней) и нас рассудил" - амаль народная мудрасьць.
Сумна назіраць за таўкатнёй у ступе, дзе нават крупаў няма...
Шкада, што некаторыя з такім напалам эмацыйнасьці бароняць... мажлівасьць "змагацца з дыктатурай" у цяплічных варунках заходняе цывілізацыі.
Пакіньма ў спакоі фігурантаў імітацыйнае праграмы.
Згодны, што за кароткім часам станемся сьведкамі вяртаньня некаторых з ганьбаю.
Monk напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 14:02
і сьмешна, і сумна...
Галіна напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 16:19
Урывак з інтэрв'ю зь Фінькевічам, які зараз знаходзіцца на хіміі:
Артур характэрна падціскае вусны. Яму нялёгка тут. Яму 21 год.Натхняе хіба тое, што прэстыжная ўкраінская Кіева-Магілянская акадэмія прыняла яго на дыстанцыйнае навучаньне. Ён зьбіраецца штудзіраваць падручнікі і здаваць экзамэны пісьмова. Ён марыць калісьці паслужыць Беларусі ў якасьці дзяржаўнага чыноўніка. Калі краіне будуць патрэбныя ўрадоўцы-патрыёты. Што прывезьці? Кніг, кніг, часопісаў! – просіць ён.
Аднак ня ўсё ў цяперашнім стане беларускага дэмакратычнага руху Артуру даспадобы. «Людзі, што маглі прыносіць карысьць, разьехаліся зь Беларусі», -- з горыччу кажа ён. І прыводзіць прыклад Барыса Гарэцкага, былога прэс-сакратара Маладога Фронту. Але Гарэцкага яшчэ можна зразумець – над ім даўлела крымінальная справа. Кепска, што сярод стыпэндыятаў праграмы імя Каліноўскага шмат людзей, якім зусім нічога не пагражала
Наша Ніва
12 лiпеня 2006
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).