Грамадства

268 беларускіх студэнтаў, якія з чэрвеня знаходзяцца ў Польшчы, былі разьмеркаваныя ў сераду на далейшае навучаньне. Некаторыя зь іх трапілі ня ў тыя ўнівэрсытэты і не на тыя спэцыяльнасьці, якія яны пазначалі ў сваіх анкетах. Артура, які ў Беларусі вывучаў інфарматыку, у Польшчы адправілі на мэталюргію. Вольгу, якая да гэтага тры гады вывучала PR, разьмеркавалі на паліталёгію.

Каля 80 незадаволеных студэнтаў пратэставалі ў офісе «Studium Europy Wschodniej» у Варшаўскім унівэрсытэце, што займаецца каардынацыяй праграмы. «Нам дазволілі абраць кірункі і гарады. Але ў выніку нічога ня ўлічылі. Я не выбірала Жэшув, а цяпер павінна там вучыцца», – кажа Кацярына Тамковіч.

Разьмеркаваньнем беларускіх студэнтаў ва ўнівэрсытэты займаўся дырэктар «Studium Europy Wschodniej» у Варшаўскім унівэрсытэце Ян Маліцкі і два ягоныя супрацоўнікі. Усю гэтую мітусьню яны тлумачаць асноўным чынам памылкамі ў перакладзе назваў кірункаў навучаньня ў анкетах.

Ян Маліцкі ўчора абвесьціў, што пераправерыць разьмеркаваньні. «Малыя гарады і прыватныя ўнівэрсытэты былі выключаныя з праграмы. Студэнты будуць навучацца ў дзяржаўных ВНУ ў вялікіх гарадах», – паведаміў ён. Каля 30 зь іх запросяць на гутарку, каб высьветліць зробленыя памылкі. Маліцкі кажа, што стыпэндыяльная праграма рэалізуецца слушна, і дарма беларускія студэнты, «замест таго, каб з энтузіязмам вывучаць польскую мову, з энтузіязмам акупавалі інстытут».

На ўчорашняй канфэрэнцыі прысутнічаў Аляксандар Мілінкевіч. Ён паведаміў карэспандэнту: "Мы ўдзячныя Польшчы. Праўда, бракавала спакойнага дыялёгу са студэнтамі. Гэта маладыя людзі, што доўга знаходзяцца па-за домам і нават добра ня ведаюць польскай мовы. Нельга капрызьнічаць пры выбары навучальнай установы, але цяжка не пагадзіцца, што яны мусяць мець уяўленьне пра тое, што будуць вывучаць Крытэрыі разьмеркаваньня не былі прафэсійна апрацаваныя".

Міхал Дворчык, дарадца прэм’ера: «У нас не было шмат часу на арганізацыю праграмы, мы дзейнічалі спантанна, каб прыняць беларусаў ужо цяпер.

У межах стыпэндыі студэнты атрымоўваюць месца ў польскіх навучальных установах, месца ў інтэрнаце і 1240 злотых штомесяц (каля 400 даляраў).

Падзяліцца навіной:         
21 каментар падпіска на каментары   каментары праз RSS  
ja напiсаў(ла) Верасень 26, 2006 у 23:50
balagan prodolzaetsa! i mest w internate zawtra ne budet. wseh wyseliajut. i po gorodam niczego uze ne dadut. a u bolszoj polowiny zakonczilis dengi. stipendiju obescali 10-go oktiabria...
morkva напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 0:11
"bolszoj polowiny zakonczilis dengi. stipendiju obescali 10-go oktiabria... "

aha:) a vy czakajecie zalatoha dazhdzhu? na shtovy razlichvali, kali jehali na navuchan'nie? Na shto, na kaho raz'lichvajuc' tyja, hto zastaecca u^ Bielarusi?

Budz'cie bols^ samastojnymi, ures^cie as^c^adz^jcie hros^y?
Jak heta rabic', zapytajcie u^ svaih bac'kou^!!!
a.s. напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 0:32
ага, заўтра будзе новы артыкул "каліноўцы на вуліцы"
)))) perek)))) напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 6:17
da pofihhhh)))) romantika)))

u menja poka s moej professiej woobshe ne jasno)))) ne budu zagonjat'sja, wed' hochetsja, chtoby wse bylo horosho)))) a esli werit', to budet)))
стары напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 8:24
Маўчы, правакатар "я"
Яглук напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 9:25
Цікава - які адсотак "змагароў-каліноўцаў" валодае беларускай мовай? Без наездаў, проста цікава... Ну нічога! нафіг ім беларуская - польскую вывучылі, а далей будуць вучыцца, а потым гладзіш і жыць там застануцца ды працаваць. Вось такая дапамога беларускай справе... Дзякуй
glas напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 10:15
Nardo shto zh vy robicia skandal za skandalam vam ne nadakuchyla? Soramna use geta chytac, to ne se to ne geta. Kali vy uzho zrazumiejecie vam zrabili lasku pryniali vuchycca, a ne prapanavali sesci na shyju!!!!!!!!!!
puper напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 10:57
Лепш бы Мі езьдзіў не вырашаць праблемы гэтага левака на палову з гэб'ём, а правялі паўторны адбор, пакінулі 20-30 чалавек,якія сапраўды пацярпелі, далі б ім большую стыпендыю, накіравалі у лепшыя мейсцы, куды яны жадаюць.
Вось гэта была б справа!
Народ,я кім ае сумленьне, вяртайцеся назад.
90 працэнтам нічога не пагражае.
КУалі любіце Беларусь-вяртайцеся!!!!
puper напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 11:06
Лепш бы гэтыя так званыя каліноўцы перамаглі рэжым, а не "польскі балаган". Усе гэтыя скандалы паказваюць, што народ паехаў не вучыцца, а балдзець у спадзяваньні там і застацца. Падонкі.
Усіх на Радзіму!
puper напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 11:08
бухаць трэба меней і па клубам цёгацца!Ё
тады і грошы не скончацца!!!
pan Brudas напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 11:59
2Яглук
Думаю, што амаль усе разумеюць, але не ўсе карыстаюцца. Калі Вы былі на плошчы, гэта было заўважна.
На мой розум няхай лепш ведаюць польскую і навучаюцца-застаюцца там, чым рыюць новыя варыянты Аўгустоўска-Агінскіх каналаў у шэрагах лукамольцаў на Радзіме. Не ўсе змагары. Але тое, што студэнты ў Беларусі ведаюць, што існуе альтэрнатыва навучаньню тут, што можа быць падтрымка і навучаньне на Захадзе калі тут іх пачнуць палохаць за непадтрымку рэжыму (нават не за змаганьне супраць!?) - гэта ўжо выдатна!!!
puper напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 12:27
2 pan Brudas
у 1996 годзе ні было ніякіх праграмаў па звальваньню, менавіта так, па звальваньню, трэба называць рэчы сваімі імёнамі, і выходзіла па 50 000 бараніць незалежнасьць!
у сакавіку 2006 не было ніякіх праграм, а была небясьпека атрымаць у лоб ад снайпера на Палацы рэспублікі і выйшла ад 30 000 да 40 000.
Сапраўдныя героі не баяцца і маюць сумленьне.
Затое зараз будуць выходзіць сотні гультаёў у спадзявыаньні атрымаць па карку каб потым зваліць.
Без усялякіх праграм людзі якім пагражала небясьпека заўсёды атрымлівалі прытулак за мяжой. Але гэта былі людзі якія выбіралі паміж гадамі турмы, альтбо эміграцыяй.
А гэтыя невукі звальваюць каб там застацца!
Лагодніч напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 15:09
Пупер, адкуль ты узяу. што невукі і што звальваюць. Завідуешь, ці што? 30 - 40 тысяч - -гэта мала. Трэба як мінімум 200000. І вельм добра. што моладзь ведае: рэпрэсаваных не пакіне у бядзе міжнародная супольнасць, іх чакаюць месцы у вну. А путаніца - з"ява часовая. Усе наладзіцца.і
Яўмен са Старобіна напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 15:31
Згодзен з тым, што большасьць не палітычныя, а эканамічныя эмігранты. Ды што казаць... Паглядзіце як пнуцца маладыя адукаваныя беларусы ва ўсялякія Амерыкі. Напрыклад, у Амерыцы ўжо пазьяўляліся адвакаты, якія добра арынтуюцца ў беларускіх справах і дакладна падказваюць якія докі збіраць "пацярпелым", каб адтрымаць палітычны прытулак.
І галоўнае ўсе гэтыя "пацярпелыя" матывуюць, тое што яны там застаюцца тым, што як зьменіцца палітычныя сітуацыя і сюды "папруць" замежныя кампаніі... І вось такія яны разфігенныя,атрымаўшыя замежную адукацыю й замежны досьвед, прыедуць сюды і будуць працаваць "на Беларусь".
І тут справа не ў тым, хто быў на Плошчы ці ня быў (вось, напрыклад, я там быў і што мне зараз бегчы і збіраць там розныя паперкі!?). А ў тым як мы любім сваю любую Старонку і што мы зараз гатовы для яе зрабіць.
Бо моладзь паціху зьязджае (і прашу заўважыць даволі разумная моладзь), а ў той час нават тыя, хто працуе на гэтую ўладу, у прыватных размовах кажуць, што ім СТРАШНА ЗА БУДУЧЫНЮ БЕЛАРУСІ... А вось гэта называецца - ПРЫПЛЫЛІ...
Таму мой выбар - застацца тут й працаваць на Беларусь.
puper напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 18:17
2 Лагодніч
прычым тут путаніца?
Я не завідую (можа і ты так званых ціпа каліноўцаў), я не ЗАЙЗДРОШЧУ! Мне іх проста шкада, бо як яны зараз падманулі і скарысталіся з сітуацы, так і калісьці будзе з імі.
Як яшчэ можна назваць людзей якія не ведаць хто такі Каліноўскі (5 кляса, 2-ая чвэрць), ня ведаюць што такое Акрэсьціна (і гэта тыя хто ціпа пацярпеў, якія мусілі суткі адбыць на тым жа Акрэсьціна, сяброў сустракаць, у газэтах нарэшце прачытаць маглі), крадуць у крамах, не плацяць у барах, не разумеюць па беларуску.
Як яшчэ іх можна назваць?
Гэта сапраўдныя невукі і прахадзімцы.
Гэтыя зьвесткі атрыманыя ад людзей, якія езьдзілі паглядзець на "каліноўцаў", падтрымаць іх, але былі у шоку ад убачанага.
Я не кажу што гэта 100 адсоткаў.
Але і гэта не 1-2 прахадзімца.
Яшчэ раз кажу, што я не супраць падтрымкі.
Але гэтая падтрымка была заўжды.
Дзяўчына што падаравала луке на дзень народзінаў мыла і вяроўку і якой пагражала некалькі год, атрымала палітычны прытулак.
Я кажу пра тое, што нельга кампраметаваць ідэю, адсылаючы ня ведамага каго сотнямі!!!
Так дзесяткі тысяч гэта мала, трэба сотні, але з тым што зараз адбываецца хутка і 1000 будзе змагацца шалёнай перамогай.
Няўжо вы не разумееце, што 99 адсоткаў едуць з канцамі.
Не для таго яны плялі тут лухту пра рэпрэсіі, каб потым вяртацца.
Асабіста я наглядзеўся на іх на управе.
Там паглядзець было дастаткова на мальчіков і дзевачак, каб усё стала зразумела.
Чаму Франак Вячорка вучыцца на журфаку (!), на бясплатным (!!!), а тыя бачыш не паступілі, ці адлічылі?
Можа мазгоў не хапіла? Ці мо бухаць трэба меней?

2Яўмен са Старобіна
рэспект!
Zhanchyna напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 21:52
Праграма iснуе дзеля раунавагi. Я згодна з панам Брудасам наконт таго, што яна дае альтэрнатыву. Дзеля перамогi зараз не так важна ЧАМУ моладзь можа iмкнуцца паводзиць сябе дэмакратычным чынам, хай сабе i па эканамiчным матывам. Яны пaвiнны будуць паводзiць сябе актыуна ТУТ, каб апынуцца там. Нiхто не ведае, што было б з тымi, хто стварыу Плошчу ды дау ей новае iмя, каб не гэтая магчымасць знайсцi прытулак, i гэта дзейнiчае для усiх, хай сабе могуць быць i памылкi i нехта хоча толькi вучыцца за мяжой, а не змагацца у Беларусi. Гэта не так важна. Калi мы гледзiм у бок цывiлiзаванага Захаду, дык трэба разумець, што кожны чалавек МАЕ ПРАВЫ, у том лiку права на прыватнае жыцце и права на мары, i характар тых мар таксама есць прыватнае права чалавека. Кали Вы жадаеце бачыць побач з Вамi у барацьбе тольки анелау з пламенным сэрцам, дык тое памылковая илюзiя. Людзi такiя якiя яны есць. Тыя, хто супраць, таксама людзi, не трэба ад усiх патрабаваць самахвярнасцi. Тым больш, што Калiноуцы зрабiли шмат, яны не ведалi пра праграму, калi рызыкавалi лiтаральна жыццем. У сакавшку трэ было рызыкаваць жыццем, таму людзей на Плошчы было меней, чым тых, хто быу супраць. УСЕ ДОБРА, СПАДАРСТВА. Не трэба лаяцца. Дзякуй тым, хто зрабiу праграму дапамогi магчымай. Дзякуй Польшчы ды iншым краiнам.
Валадар напiсаў(ла) Верасень 28, 2006 у 2:33
Да Zhanchyna:
Дзякуй сп.Кулей за арганізацыю справы так, што цяперака не можам даць рады ганьбе, якую дасталі?
Дзякуй за прадастаўленьне мажлівасьці пра...ць грошы, што маглі быць скарыстаныя на СУПРАЦІЎ дыктатуры?
Дзякуй за бязглуздасьць самае ідэі гэтае праграмы?
Кожны мае права... Я згодны. Але ня коштам амаральных паводзінаў і дзеяў. Хцівасьць і аблуда ніколі не выклікалі ў мяне радасьці і ўхвалы.
Праграма была анасавана як сродак дапамогі рэпрэсаваным...
Напэўна Польшча і праўда рупіцца пра нас болей за астатніх, але праз свае інтарэсы: мяжа з Расеяй ня мусіць праходзіць па Бугу.
puper напiсаў(ла) Верасень 28, 2006 у 8:31
2 Zhanchyna
Здыміце ружовыя акуляры!
Можа вы яшчэ шчыра верыце, што усе яны вернуцца на Беларусь?
Галіна напiсаў(ла) Верасень 28, 2006 у 14:32
І яшчэ. Да Жанчыны.
"Тым больш, што Калiноуцы зрабiли шмат, яны не ведалi пра праграму, калi рызыкавалi лiтаральна жыццем"

Жанчына, не забывайцеся пра вельмі істотную рэч. Сярод тых, хто зваліў, каліноўцаў няшмат. Чаму на гэтых форумах я чытаю пра нейкіх абстрактных уцекачоў, у той час, калі я ведаю шмат людзей, якія на самой справе пацярпелі, якія на самой справе нечым ахвяравалі, але ЗАСТАЛІСЯ тут. Паўтаруся. І я была на Плошчы, і мае сябры, і калегі. Дык што, мы не Каліноўцы?!
Юрась напiсаў(ла) Верасень 29, 2006 у 1:38
Тым лепш, што "звалілі" тыя, хто змагарамі, ці нават проста патрыетамі, ня былі ды й наўрад ці будуць - навошта яны ў барацьбе (я, зразумела, не пра ўсіх)? Але псіхалягічна вырашана значная праблема шмат якога студэнцтва - праблема ВНУ. Бо адлічэннем цяпер напужаць нашмат складаней, чым раней. Калі я заставаўся на плошчы я быў гатовы амаль да ўсяго, а некаторым гэтага не хапала. Былі студэнты, якія сыходзілі нанач, жывучы пры гэтым, не з бацькамі. А хтосьці ня прыходзіў наогул...
Валадар напiсаў(ла) Верасень 29, 2006 у 23:09
Магілёўцаў на Плошчы пабыло небагата. Хтось прыязджаў на дзень альбо ноч. Хтось жыў там увесь час.
У апошнюю ноч былі затрыманы і адседзелі свае 10-15 суткаў Чатырох.
Патрапілі ў прагараму двое "зубранятак", якія былі выключаныя з ВНУ паводле ўласнае ляноты, бо мелі "запазычанасьці", а таксама сыны 2-х функцыянэраў ад апазыцыі, якім, здаецца, анічога не пагражала.

Я супраць такіх праграмаў!
Гэтая і любая наступная спрыяе, угрунтоўвае "кубінізацыю" Краю. Дзіўна толькі, бо робіць гэта апазыцыя, якая паводле азначэньня мусіць рабіць, дакладна, наадварот...
(Паводле сп. Ул.Мацкевіча, кубінізацыя - такі стан у грамадзтве, калі актыўныя людзі маюць толькі адзін кірунак думак: зваліць! Прынамсі на Кубе гэта выліваецца ў будову сродку, на якім можна адолець водную прастору між "выспаю Волі" і штатам Флёрыда)
Пра тое я казаў раней, паўтару і цяпер: ад праграмы адно шкода толькі!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Атрыманьне палітычнага ці будзь-якога прытулку - справа інтымная і асабістая!
Рэжым толькі і ладзіць розныя кампаніі і апазыцыя, як яго адлюстраваньне таксама жыве ад адной да другой: "Усе (усё) на выбары!", "Усе на адзінага (ці за?)", "За свабоду!", "Усе на выезд!", "....", "......".
Сууууууумна, бо мала што не "імітацыя бурлівае дзейнасьці" .
Шкада, што моладзь купляецца на гэта.
Вунь ужо новы адэпт (ахвяра апрацоўкі намэнклятурнае апазыцыі) Алесь Каліта заклікае моладзь ісьці шчыльнымі шэрагамі, каб браць аблогаю выбарчыя ўчасткі...
Чакайма новае праграмы дапамогі ахвярам рэжыму!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).