Свет
10 каментароў ВД | 12:15, 27 верасня 2006

27 верасьня а 8-й гадзіне раніцы беларускія студэнты мусяць выселіцца з інтэрнату. Падрыхтоўчая праграма скончылася, і кожны адпраўляецца ў свой унівэрсытэт. Да позьняй ночы напярэдадні адміністрацыя праграмы выдавала накіраваньні, узгадняла з студэнтамі іх навучальныя ўстановы. Дакладныя зьвесткі аб разьмеркаваньні большасьць стуэнтаў атрымала толькі ўчора. У інтэрнаце збор рэчаў і пакаваньне торбаў.

Пасьля таго як многія студэнты напісалі адмовы ад сваіх накіраваньняў, а актывісты разам зь Мілінкевічам правялі перамовы з дырэктарам «Studium Europy Wschodniej» Янам Маліцкім, ім прапанавалі новыя навучальныя месцы, больш адпаведныя спецыяльнасьцям. Многія студэнты былі незадаволеныя тым, што іх адпраўляюць у маленькія гарады. На сустрэчы з студэнтамі ў нядзелю ўвечары Ян Маліцкі выглядаў стомлена і тлумачыў, што гэтыя інстытуты нічым ня горшыя за варшаўскія, а часам нават і лепшыя: «Прашу Вас не праводзіць са мной бойку за бойкай і не пратэставаць толькі дзеля таго, што вы ня ведаеце гэтых гарадоў». Пан Маліцкі патлумачыў таксама, што перасьледаваных студэнтаў накіроўвалі бліжэй да беларускай мяжы, каб іх часьцей маглі наведваць бацькі.

Найбольш адказныя і самастойныя, не чакаючы падарункаў лёсу, самі знайшлі сабе навучальныя месцы ва ўнівэрсытэтах, дзе ёсьць іх спецыяльнасьці. Арцём жадае навучацца архівазнаўству. Праграма прапанавала яму гістарычны факультэт, унівэрсытэт непадалёк ад Варшавы. Арцём знайшоў сабе больш адпаведнае месца ў Кракаве і ўраніцу з групай сяброў адправіўся туды на цягніку. Ці вернуцца яны ў Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў?

Пакуль ня вырашаны лёс сямёх студэнтаў, якія навучаліся на мастацкіх і творчых спецыяльнасьцях. Некаторыя зь іх мусяць здаваць уступныя іспыты. Уступныя іспыты для замежнікаў у Школу фільмову, куды зьбіраліся паступаць двое з студэнтаў, скончыліся тыдзень таму, а іхныя дакумэнты Праграма ў школу не накіравала. Перамовы з унівэрсытэтам аб іх навучаньні працягваюцца. Конкурс на творчыя спецыяльнасьці неймаверна вялікі, а Школа фільмова ў Лодзі мае вельмі добрую рэпутацыю. Калі б не Праграма Каліноўскага, доступ да навучаньня на такіх элітных спецыяльнасьцях наўрад ці ім выдаўся.

Польскія палітыкі зрабілі ўсё магчымае, каб даць беларускай моладзі шанец на будучыню. Як скарыстала гэты шанец сама моладзь і як распарадзіліся імі адміністрацыя праграмы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюцца толькі шэптам. Але нават з тых, хто незадаволены сваім разьмеркаваньнем, вяртацца на радзіму пакуль ніхто не зьбіраецца. Асабліва тыя, каго ў Беларусі так і не выключылі з унівэрсытэту.

Падзяліцца навіной:         
10 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
puper напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 12:43
не для таго яны ехалі, каб вяртацца.
бо большасьць з іх невукі і гультаі.
адзінае выйсьце пакуль не позна, правесьці паўторны адбор, выкінуць гэб'ё і правакатараў.
пакінуць 20 чалавек якім пагражала турма, а астатніх бліжэйшым цягніком на радзіму, маць іх!
Zuker напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 13:45
АБСАЛЮТНА згодны з puper!!!
І яны (спадзяюся меньшасьць) шчэ свае зяпы разявілі. Бунтуюць! Халяву абламалі! Ім буйныя гарады падавай. Нафіг? Што, там дыскатэты лепшыя? Тыя, хто хацеў навучацца - неяк ўсталяваўся. Сам!

Дык гэта ж сапраўдныя кар'ерысты! Ганьба!!!
Яглук напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 13:48
Назва артыкула не карэктная. Гэты бардак да Беларускага не мае дачыненьня! Лепш бы напісалі "Ой-е, ой-ё! Аддайце мне маё!" Ну чыста савок! Блін...
Галіна напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 16:21
Урывак з артыкула пра палітвязьня Фінькевіча
Артур характэрна падціскае вусны. Яму нялёгка тут. Яму 21 год.Натхняе хіба тое, што прэстыжная ўкраінская Кіева-Магілянская акадэмія прыняла яго на дыстанцыйнае навучаньне. Ён зьбіраецца штудзіраваць падручнікі і здаваць экзамэны пісьмова. Ён марыць калісьці паслужыць Беларусі ў якасьці дзяржаўнага чыноўніка. Калі краіне будуць патрэбныя ўрадоўцы-патрыёты. Што прывезьці? Кніг, кніг, часопісаў! – просіць ён.
Аднак ня ўсё ў цяперашнім стане беларускага дэмакратычнага руху Артуру даспадобы. «Людзі, што маглі прыносіць карысьць, разьехаліся зь Беларусі», -- з горыччу кажа ён. І прыводзіць прыклад Барыса Гарэцкага, былога прэс-сакратара Маладога Фронту. Але Гарэцкага яшчэ можна зразумець – над ім даўлела крымінальная справа. Кепска, што сярод стыпэндыятаў праграмы імя Каліноўскага шмат людзей, якім зусім нічога не пагражала
Наша Ніва
12 лiпеня 2006
Ямі напiсаў(ла) Верасень 27, 2006 у 19:35
Гісторыя з пэўнай групай студэнтаў Праграмы Каліноўскага адлюстроўвае падзел антылукашэнкаўскіх сілаў на "нацыянальныя" і "лібэральныя" групы. Пасланцы апошніх часцяком фігуруюць як "дзеці рэпрэсаваных" альбо ідуць цэлымі партыйнымі сьпісамі, а самі - маскалі маскалямі. Можа, нашым "рэпрэсаваным" варта задумацца пра тое, хто яны самыя і якімі растуць іхныя дзеці.
P.S.А шаноўнаму Камітэту рэпрэсаваных - не займацца нэпатызмам.
naziralnik напiсаў(ла) Верасень 28, 2006 у 23:20
Welmi-welmi spadziajusa, szto tyja, chto praudami-niapraudami atrymali stypendyju i magczymasc wuczycca u Polszczy. Prykra, kali "kalinouscy" nasamrecz ne kalinouscy, a erzac-zmagary: pjanyja, newychawanyja, chlusliwyja... Backi nekatorych z ich sapraudy zmagajucca, a janyz... nawat dziakuj Polszczy skazac ne choczuc, patrabujuc lepszaha, znacznaga, smacznejszaha i szmat-szmat...Treba kab neczta, chto wedaje chto jest chu-skazali uprost: ci prauda, szto syn Mi wylamal dzwery, szto adzin sa stypendystau pa pjane pamaczyusa na golowy prachozych...kali prauda, tady czamu jany jaszcze i uznagarodzany stypendyjaj. Ja napryklad placzu za swaju wuczobu beszanyja babki...
farmalist напiсаў(ла) Верасень 28, 2006 у 23:23
KAzuc, szto dla tago kab atrymac stypendyju mozna bylo tolki dac ksera pratakola ab zatrymanni...smech dy i tolki. Ja b chaceu-takoha wamby namalawau...Ci byu choc nechta, chto skazau szto kamitet nasamrecz zrabiu dla Belarusi i Belarusau walikuju madwezju paslugu?
Адзін з каліноўцаў напiсаў(ла) Верасень 29, 2006 у 15:24
А вось ведаеце, большасць права. Праблемы ўзнікаюць з-за спадара Маліцкага. Але яшче большыя, з-за так званых дзяцей рэпрэсаваных, якіх там вееееельмі многа. Я нават і зараз не магу зразумець, як так магчыма. Як мог камітэт, з іх "вельмі жорсткім" адборам такое дапусціць. Папрыязджалі дзевачкі, патрыетачкі... Ой, будзем вучыцца, папка нас устроіў. А што вы на Радзіме рабілі. Якое маральнае права вы маеце тут знаходзіцца.
Прабачце, але па маім падлікам адсоткаў 60 - гэта т.з. дзеці рэпрэсвавных, ляўё, і папросту быдла!!!
Мне вельмі за гэта крыўдна. Ня тыя людзі мусілі тут быць.
Mann Kurt напiсаў(ла) Верасень 30, 2006 у 22:28
А шчырабеларускі этнанацыяналізм перманентна знаходзіцца ў Дне Сурка. Усё тое самае было з заходнебеларускімі змагарамі ў Чэхіі у 1920-я. "А чаго ж, чаго захацелася ім..."
Rep-kam напiсаў(ла) Кастрычнiк 2, 2006 у 12:39
Radujusa za tych, chto sapraudy meu prablemy i atrymau magczymasc wuczycca u Polszczy. Tolki tyja, chto uzo meu stypendyju Polszczy i straciu jaje za kepskich adznakau, atrymau padwyszenne...wos getaha zrazumec ne magu.Adczuwaecca nejki smrod, sapraudny, belaruski, jak u siaredniawecza....
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).