Грамадства

А.Лукашэнка падчас разгляду кадравых пытаньняў агучыў новыя ўмовы, у якіх краіне давядзецца жыць ад першага дня 2007 году.

«Нафты і газу будзе ў нас столькі, колькі неабходна. Але ці зможаце вы заплаціць? Не размахвайцеся на прыродны газ, выкарыстоўвайце ўласныя рэсурсы, арыентуйце людзей, каб ашчаджалі энэргію. Эканоміць трэба і тым, у каго ёсьць грошы. Лішніх сродкаў не бывае. Пераводзьце ўсё, што можна, на ўласныя крыніцы энэргіі. Калі мы ня будзем эканоміць на вёсцы, прадукцыя будзе вырабляцца стратнай».

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Вавёркін напiсаў(ла) Лiстапад 19, 2006 у 20:01
"Калі мы ня будзем эканоміць на вёсцы, прадукцыя будзе вырабляцца стратнай" - ключавая тэза лукашэнкі.
Апазыцыі ёсьць над чым папрацаваць. Трэба такія тэзы правільна выкарыстоўваць, каб перамагаць галоўнага ворага цывілізаванага развіцьця і росквіту Беларусі.
Helios напiсаў(ла) Лiстапад 20, 2006 у 3:44
Амаль весь "элехтарат" у вёсцы. А ён вось як да яго адносіцца?

Вельмі цікава назіраць за маналёгамі:

"Нафты і газу будзе ў нас столькі, колькі неабходна. Але ці зможаце вы заплаціць?" -- а хто ж давёў народ на такога стана? І дагэтуль такіх пытаньняў не было. Калі абяцаяце па СМІ вырашыць праблему нафты і газа ў лепшы бок, дык рабіце так, а не народ ашуквайце.

"Не размахвайцеся на прыродны газ, выкарыстоўвайце ўласныя рэсурсы, арыентуйце людзей, каб ашчаджалі энэргію." -- а дагэтуль вы так не казалі, чаму? А колькі можна было б сэканоміць на разумных крыніцах энергіі!

"Эканоміць трэба і тым, у каго ёсьць грошы. Лішніх сродкаў не бывае." -- ооо! Адбярэм у насельніцтва, як налогі? Бо лішніх грошай не бывае?

"Пераводзьце ўсё, што можна, на ўласныя крыніцы энэргіі." -- вельмі цікава! І што выкарыстоўваць? (не распрацавалі ж разумных крыніц; і не трэба пускаць пыль у вочы, што у АН Беларусі ўсё даследавана; спытайце на гэты конт фізікаў)... Беларускі лес паліць усе разам пачнем зімой? Ды я галаву такім зьнясу за знішчэньне беларускіх прыродных каштоўнасцей. (можа і Белавежскую Пушчу спалім? скажам унукам, што было холадна, трэба было грэцца, бо газ не маглі купіць, "уласть не пазваляла")

Газ яшчэ адна праблема. А вось нафта адразу выклікае пагаршэньне у прамысловасьці, бо яна многа дзе патрэбна.
"Уласть" хоча ўбіць нам у галаву, што праблема толькі ў цяпле (эканомце, пераходзьце на іншыя крыніцы энергіі), гэта значыць у "абагрэве беларускай хаты".
А пра нафту маўчаць, бо просты чалавек звычайна не цікавіцца, для чаго яна патрэбна. І нават працуючы на зусім "нехімічным" прадпрыемстве ён можа вельмі здзівіцца, як паменшыцца ягоная зарплата, бо з нафты не атрымалі патрэбнай колькасьці пластмасы (ці інш)

ViTaHeLioS
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiстапад 2007г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).