Грамадства1111

У Менску прэзэнтаваныя прапановы Эўразьвязу ўладзе і народу

Кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі Іен Боўг: Беларусь і ЭЗ маюць вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва і партнэрства і цяпер акурат прыйшоў час яго рэалізоўваць.

У аўторак, 21 лістапада, у Менску кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі Іен Боўг прэзэнтаваў новы праект стратэгіі Эўракамісіі адносна Беларусі. Зранку Боўг наведаў Адміністрацыю прэзыдэнта і МЗС, каб беларускія ўлады змаглі раней чым хто азнаёміцца з гэтай стратэгіяй. У абед ён правёў адмысловую прэс-канфэрэнцыю з гэтай нагоды. Эўрачыноўнік не паведаміў, з кім менавіта з ураду ён меў сустрэчу.

Боўг агучыў мэту стратэгіі – стабільная, квітнеючая і дэмакратычная Беларусь як частка эўрапейскай супольнасьці. Па словах Боўга, Беларусь і ЭЗ маюць вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва і партнэрства і цяпер акурат прыйшоў час яго рэалізоўваць.

«Беларускі народ можа істотна выйграць ад такога супрацоўніцтва, - кажа Боўг. – Найперш мы можам стымуляваць эканамічнае разьвіцьцё Беларусі».

Гэта дазволіць стварыць болей працоўных месцаў, а таксама дасьць новыя гандлёвыя магчымасьці. Напрыклад, у гандлі тэкстылем, дзе Беларусь цяпер мае пэўныя абмежаваньні.

Заплянаваная таксама сумесная праца ў галіне энэргетыкі. Супрацоўніцтва між ЭЗ і Беларусьсю можа адбывацца на любым узроўні: афіцыйным, навуковым, бізнэсовым, адукацыйным.

Каб дасягнуць гэтай мэты, Эўропа гатовая значна павялічыць узровень дапамогі Беларусі, пашырыць дзеяньне праектаў, якія падтрымліваюцца Эўразьвязам.

Аднак прапанаваць усе гэтыя выгоды Эўропа гатовая толькі той краіне, якая падзяляе міжнародныя прынцыпы правоў чалавека.

«Народ Беларусі мусіць аднавіць свае неад’емныя правы безь якіх-колечы адтэрміновак. Беларускі народ мае права на свабоду выказваньня, на доступ да незалежнай інфармацыі, на стварэньне асацыяцыяў, на вынясеньне празрыстых і справядлівых прысудаў, – кажа Іен Боўг. – Таксама мусяць быць вызваленыя з турмаў усе палітзьняволеныя. Эўразьвяз мае жаданьне спрыяць і аказваць дапамогу Беларусі, што ён неаднаразова дэманстраваў на розных прыкладах. Мы спадзяёмся, што народ Беларусі будзе разглядаць гэты дакумэнт, як прадвесьнік дэмакратычнай будучыні краіны».

Боўг спадзяецца, што пасьля такіх прапановаў урад Беларусі пачне праводзіць неабходныя рэформы, каб вывесьці краіну з ізаляцыі.

12 пунктаў, якія мусяць выканаць беларускія ўлады, каб атрымаць дапамогу Эўразьвязу:

1. Паважаць права народу Беларусі выбіраць сваіх лідэраў дэмакратычным шляхам — іх права чуць усе меркаваньні і бачыць усіх кандыдатаў на выбары; права апазыцыйных кандыдатаў і груп падтрымкі праводзіць кампаніі без прыгнёту, судовага перасьледу або турэмнага зьняволеньня; незалежнае назіраньне за выбарамі, беларускімі няўрадавымі арганізацыямі ўключна; права волевыяўленьня і права на справядлівы падлік галасоў;

2. Паважаць права народу Беларусі на незалежную інфармацыю і свабоду слова, напрыклад, свабода журналістам працаваць без прыгнёту або судовага перасьледу, каб не зачыняліся газэты і не было перашкодаў іх распаўсюду;

3. Паважаць правы недзяржаўных арганізацый як жыцьцёва важнай часткі здаровай дэмакратыі – больш не ўскладняць іх легальнае існаваньне, не прыгнятаць і не перасьледаваць сябраў грамадзкіх аб’яднаньняў, дазваляць ім атрымліваць міжнародную дапамогу;

4. Вызваліць усіх палітычных зьняволеных — сябраў палітычных апазыцыйных партый, сябраў НДА і простых грамадзян, арыштаваных падчас мірных дэманстрацый і мітынгаў;

5. Належным чынам і незалежна расьсьледаваць або перагледзець выпадкі са зьнікненьнем людзей;

6. Забясьпечыць права беларусаў на незалежную і неперадузятую судовую сыстэму — з суддзямі, незалежнымі ад палітычнага ціску, без самавольства і галаслоўнага крымінальнага судовага перасьледу або палітычна матываванага судовага прысуду, як зьняволеньне ў турму грамадзян, якія мірна выказваюць свой пункт погляду;

7. Спыніць адвольныя арышты і затрыманьні, дрэннае абыходжаньне зь людзьмі;

8. Паважаць правы і свабоды тых беларускіх грамадзянаў, якія адносяцца да нацыянальных меншасьцяў;

9. Паважаць правы беларусаў як працаўнікоў – іх права ўступаць у прафсаюзы і права прафсаюзаў працаваць на абарону правоў людзей;

10. Паважаць правы беларусаў як прадпрымальнікаў ажыцьцяўляць дзейнасьць без празьмернага ўмяшаньня ўладаў;

11. Далучыцца да адмены сьмяротнай кары сьледам за іншымі народамі Эўропы;

12. Выкарыстаць падтрымку, якую АБСЭ, ЭЗ і іншыя арганізацыі прапаноўваюць Беларусі для дапамогі ў выкананьні правоў сваіх грамадзянаў.

Сёння ж Эўрапейскі Камісар (г.зн. міністар Эўрасаюзу) па замежных адносінах і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднер прэзэнтавала гэты дакумэнт у Брусэлі. Як тлумачыцца ў ім, "народ Беларусі -- першая ахвяра ізаляцыі, навязанай органамі ўлады, і будзе першым, хто скарыстаецца перавагамі, якія прапаноўваюцца дэмакратычнай Беларусі".

Камісар Фэрэра-Вальднер сказала: “Народ Беларусі мае права ведаць, што ён губляе. Наша пасланьне ў тым, што як толькі краіна выкажа сваю гатоўнасьць рухацца наперад да сапраўднай дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону, мы будзем гатовыя ўступіць у поўнае партнэрства зь Беларусьсю. Гэта азначала б істотнае павелічэньне дапамогі, каб значна палепшыць якасьць жыцьця беларусаў”. Камісар дадала: “Я спадзяюся ... што ўрад Беларусі выкарыстае гэтую магчымасьць для правядзеньня неабходных у краіне рэформаў і пакончыць з ізаляцыяй свайго народу”.

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць