У лютым месяцы гэтага року да каталіцкага пробашча ў мястэчку Лужках прыйшлі Віктар Касьнікоўскі, праваслаўны, зь дзеўкаю Стэфкай Палынскаю, просячы, каб ім даць у касьцелі шлюб, бо яны маюць права карыстаць з маніфэсту 17 акцябра, у каторым аб’яўлена народу поўная свабода сумленьня. Па гэтай прычыне пробашч, прачытаўшы запаведзі, павянчаў іх. Поп даведаўся аб гэтым і, праз благачыннага, пацягнуў пробашча на суд акружны за тое, што ня меў права вянчаць праваслаўнага. Чулі мы, што суд будзе ў Дзісьне 4 грудня; а пакуль што пробашча паліцыя ўзяла пад «асобы надзор». Дык вот якая «свабода сумленьня»!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?